“Зробім восень цёплай разам”. Крама “Лёля” абвяшчае конкурс работ з воўны

З нагоды свайго трэцяга дня нараджэння і Міжнароднага дня фельтмейкера майстры з крамы “Лёля” ладзяць конкурс на самую цікавую рэч з воўны “Цёплая восень”. Пераможцаў чакаюць прызы, сярод якіх будуць  падарункавыя сертыфікаты, карысныя рэчы і сувеніры. Конкурс пройдзе ад 10 верасня да 3 кастрычніка.

“Зробім восень цёплай разам". Крама “Лёля” абвяшчае конкурс работ з воўны

Каб паўдзельнічаць, трэба зрабіць  рэч з воўны у тэхніцы сухога ці мокрага лямцавання, прынесці яе ў крамку, дзе будзе аргаізавана выстава лямцаваных вырабаў. Можна таксама прынесці рэч, зробленую раней.


Крама як публічная прастора. У краме “Лёля” культурны “дзвіж” стане рэгулярным


Конкурс прымеркавалі да дня народзінаў “Лёлі”, які адзначаюць у першы дзень кастрычніка. Вынікі будуць падведзены 3 кастрычніка, у Міжнародны дзень фельтмейкера.

Арганізатары абяцаюць некалькі намінацый і шмат прызоў. Можна будзе выйграць карысныя рэчы – падарункавыя сертыфікаты на тавары для рукадзелля, настольную лямпу ці набор мёду. Нехта з пераможцаў атрымае магчымасць паўдзельнічаць у трансфармацыйнай гульні ці ў фотасесіі з коньмі. Самых малодшых майстроў і майстрых чакаюць смачныя пернікі ў выглядзе авечак.

Рэдакцыя Hrodna.life падарыць пераможцам свае фірмовыя кубкі і раскажа пра ўдзельнікаў конкурса ды іх цікавыя вырабы.

Натхняйцеся і зробім восень цёплай разам!

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: