Майстар-клас ад Тамары Герасіменка пройдзе ў рэдакцыі Hrodna.life 22 ліпеня, а 18.00. Майстарка абяцае, што навучыць вязаць авоські нават тых, хто ніколі ў жыцці не трымаў у руках ніткі і кручок. За дзве гадзіны майстар-класа кожная удзельніца і кожны ўдзельнік будуць мець гатовую авоську. А ў нашым горадзе будзе ўтварацца менш смецця.

Вязаную авоську зручна насіць ў сумцы ці ў кішэні. Яна не зойме шмат месца і праслужыць доўга. Авоська стане добрай альтэрнатывай мноству аднаразовых пакетаў. Калі зрабіць авоську сваімі рукамі, то дакладна, не забудзеце насіць яе з сабой.

Авоські зноў у трэндзе. Прыходзь на майстар-клас ад Hrodna.life і звяжыце сабе авоську замест сотні аднаразовых пакетаў

Тамара Герасіменка — рукадзельніца з вялікім стажам. Яна вучыць вязаць студэнтак Універсітэту Залатога Веку і ўдзельніц курсаў Студыі карысных кампетэнцый. Яе меркаваннем, зробленыя сваімі рукамі рэчы дапамагаюць не выдаткоўваць сродкі дарма і быць больш экалагічнымі.

Авоські зноў у трэндзе. Прыходзь на майстар-клас ад Hrodna.life і звяжыце сабе авоську замест сотні аднаразовых пакетаў

Паўдзельнічаць у майстар-класе могуць усе ахвотныя, уваход вольны. Калі хочаце выкарыстаць ўласныя інструменты і матэрыялы — бярыце з сабой. Калі не маеце — мы падзелімся.

Авоські зноў у трэндзе. Прыходзь на майстар-клас ад Hrodna.life і звяжыце сабе авоську замест сотні аднаразовых пакетаў

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life