Людзі і справы

Show must go on. У Гродне прайшоў літаратурны фестываль

Актуальная сусветная літаратура, чытанні вершаў, тэматычныя віктарыны і ірландскія спевы. У этнакраме «Цудоўня» прайшоў літаратурны фестываль «ПЕРА-k-ЛАД». Падтрымала ініцыятыву грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!»

У фестывалі ўдзельнічалі Надзея Кандрусевіч, перакладчыца дзіцячых кніжак са шведскай мовы, Марыя Мартысевіч з кнігамі серыі «Амерыканка» і Андрэй Хадановіч. Падчас музычнай часткі Алесь Дзянісаў выканаў песні на вершы ірландца Уільяма Батлера Ейтса.

Фестываль падобнага фармату для Гродна — з’ява новая. Hrodna.life паразмаўляў з арганізатарамі пра паспяховасць і перспектывы іх праекта.

www.youtube.com/watch?v=Ge4MnoTxdDk&feature=youtu.be

Не атрымалася зладзіць падчас фестывалю — зрабілі зараз

Пачаткова ідэя арганізаваць падобную літаратурна-музычную вечарыну з’явілася яшчэ вясною. Па словах Андрэя Несцяровіча, арганізатара імпрэзы, планавалі зрабіць «Літаратурны падворак» яшчэ ў межах Фестывалю нацыянальных культур. Але не пашанцавала: выканкам адмовіў па прычыне… правядзення ў гэты дзень Фестывалю. Ад ідэі вырашылі не адмаўляцца і папросту перанеслі мерапрыемства на іншыя даты.

www.youtube.com/watch?v=SM4oPZ_pPSw

Спантанна — не значыць кепска

Чатыры выступоўцы, больш за дзясятак кніг і… тры дні на падрыхтоўку. Хоць ідэя імпрэзы з’явілася некалькі месяцаў таму, вызначыцца і дамовіцца з выступоўцамі атрымалася толькі на гэтым тыдні. Нягледзячы на гэта, фестываль сабраў каля 50 зацікаўленых гродзенцаў. «Для перакладніцкага фэсту, які праходзіць у першы раз, падрыхтаваны за вельмі сціслыя тэрміны, па-мойму, вельмі неблагі вынік», — заўважае Андрэй.

Ад перакладаў да беларускамоўнай літаратуры ўвогуле

У планах арганізатараў - не спыняцца на адной імпрэзе і зрабіць літаратурны фестываль пастаяннай з’явай. Гэтым разам абмежаваліся перакладной літаратурай. Але ў наступныя гады гэтыя рамкі могуць быць пашыраныя да літаратуры па-беларуску ўвогуле. Магчыма, зменіцца і назва мерапрыемства. Аднак нефармальная атмасфера, беларускамоўнасць і ўхіл на актуальную літаратуру застанецца нязменным.

— Фестываль — гэта свята, — кажа Андрэй. — Гэта падзея, на якую людзі прыходзяць, каб даведацца нешта цікавае і парадавацца. Гэта падзея, якая дорыць людзям добры настрой. Таму фармат фестывалю можа быць вельмі вольны. Будзем эксперыментаваць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025