У пачатку чэрвеня гродзенец Аляксандр Кавун прынёс у сінагогу прадмет, які знайшоў некалькі гадоў таму ў памежнай зоне ў раёне ракі Чорная Ганча. Кацялок з выдрапанымі ініцыяламі належаў савецкаму салдату Машыяху Бабаханаву, які загінуў у час наступу нямецкай арміі летам 1941 года.

Кацялок ляжаў на паверхні, але астанкаў побач не было. На кацялку былі надпісы — з іх стала вядома, што баец служыў у 213-м стралковым палку 56-й дывізіі, якая прыкрывала мяжу СССР у чэрвені 1941 года. Пры наступе немцаў палку Бабаханава ўдалося заняць пазіцыі, а вось далейшы лес салдат амаль невядомы.

Імянны кацялок, які страцілі ў 1941 годзе, расказаў гісторыю яўрэйскага жаўнера
Імянны кацялок Бабаханава М., які ён падпісаў у маі 1941 года

Сваякі за кацялком не прыехалі

Каб прасачыць лёс чырвонаармейца, Аляксандр рабіў запыты і яму аператыўна ўдалося даведацца, што Бабаханаў меў яўрэйскія карані і быў прызваны з Ташкента.

«Яшчэ ў 2013 годзе я ў прыватным парадку звяртаўся да пасла Ізраіля ў Беларусі і тады мой ліст адправілі ў Ерусалім у музей Яд Вашэм, — распавядае Аляксандр. — Як апынулася, у базе дадзеных Яд Вашэм знаходзяцца лісты паказанняў сведак і фатаграфіі на імя Бабаханава Машыяха і Бабаханова Боаза, якія, мяркуючы па ўсім, былі роднымі братамі.

Лісты былі запоўненыя іх пляменнікам Бабаханавым Яшам, які жыве ў ЗША. Я яму напісаў і нават быў адказ. Але ніхто не выявіў жаданне забраць кацялок і таму я яго перадаў у сінагогу, ведаючы, што там ёсць добры музей".

Браты Бабаханавы загінулі

Згодна лісту паказанняў сведак з Яд Вашэм, уладальніку кацялка Баханову Машыяху ў 1941 годзе было 20 гадоў. Ён скончыў школу ў Ташкенце, быў халасты. Загінуў у ліпені 1941 года ў раёне Іўя. Брат Машыяха Боаз, малодшы на два гады, загінуў 17 красавіка 1945 г. пры ўзяцці Будапешта.

Імянны кацялок, які страцілі ў 1941 годзе, расказаў гісторыю яўрэйскага жаўнера
Памочнік старшыні яўрэйскай абшчыны Гродна Натан Шамсутдзінаў чытае лісты паказанняў сведак з Яд Вашэм. У яго руках і здымак маладога байца Машыяха Бабаханава

Кацялок перададуць, калі аб’явяцца сваякі

Знойдзены кацялок Машыяха Бабаханава, разам з фатаграфіяй і паказаннямі сведкі з Яд Вашэм, неўзабаве папоўняць калекцыю музея гісторыі яўрэяў Гродзеншчыны.

«Ужо некалькі гадоў у сінагозе працуе музей і нам часцяком прыносяць цікавыя прадметы, звязаныя з нашым горадам, — распавядае памочнік старшыні яўрэйскай абшчыны Гродна Натан Шамсутдзінаў. — Гісторыя з кацялком Бабаханава цікавая — яна таксама мае сувязь з Гродна. Гэты баец загінуў, абараняючы подступы да нашага горада ў чэрвені 1941 года. Прадмет зойме месца ў нашым музеі, а калі ўсё ж такі аб’явяцца сваякі, то мы яго абавязкова ім перададзім».

Імянны кацялок, які страцілі ў 1941 годзе, расказаў гісторыю яўрэйскага жаўнера
Лісты паказанняў сведак і фатаграфіі на імя Бабаханава Машыяха і Бабаханава Боаза, якія, мяркуючы па ўсім, былі роднымі братамі