Горад

Для заможных турыстаў: колькі каштуюць самыя дарагія кватэры на суткі ў Гродне?

Што адбываецца на рынку пасуткавай арэнды ў Гродне ў самы разгар турыстычнага сезона? Рэдакцыя Hrodna.life праверыла і прыйшла да высновы, што цана за кватэру з добрым рамонтам залежыць перш за ўсё ад колькасці гасцей. А вось ад раёна горада — не заўсёды.

Гродна ў 2024 годзе аказаўся другім пасля Мінска ў спісе гарадоў з самай дарагой пасуткавай арэндай жылля. Мы выбралі пяць самых дарагіх кватэр у сэрвісе пасуткавай арэнды жылля ад «Куфара». Чатыры з іх знаходзяцца ў самым цэнтры Гродна, адна — у спальным раёне.

Мы шукалі кватэры на «Куфары», бо з вясны 2022 года ў Беларусі не працуюць папулярныя сэрвісы кароткатэрміновай арэнды жылля Booking.com і Airbnb.

Чытайце таксама: Начлег у Гродне без Booking і Airbnb: як турыстам знайсці кватэру ў Гродне

Самая дарагая кватэра — на Урыцкага

Самай дарагой кватэрай, якую мы знайшлі на «Куфары», аказалася трохпакаёўкай на Урыцкага. Адна ноч на аднаго ў апартаментах каштуе ад 220 рублёў. Але за шэсць чалавек давядзецца заплаціць 420. У кватэры дзве асобныя спальні, у адной двухспальны ложак, у другой — два аднаспальных. Гасціную тут сумясцілі з кухняй, у зоне адпачынку стаіць велізарная круглая скураная канапа. На кухні ёсць мікрахвалёўка, халадзільнік. Плюсам для вялікай кампаніі будуць два санвузлы, а таксама ванна ці душавая кабіна на выбар. Прама насупраць кватэры працуе «Хінкальня».

Жыллё ацэньваюць на 4,5 зорачкі. У водгуках хваляць размяшчэнне і ўтульнасць, але адзначаюць, што не працаваў вентылятар і было шумна ноччу з-за бара «Absolem» унізе.

На Багдановіча — з італьянскай пліткай і разумным унітазам

250 рублёў за зялёную скураную канапу і ложак за шырмай — такі кошт сутачнай арэнды кватэры па вуліцы Багдановіча. Стартавая цана пазначана за аднаго чалавека. Чацвёра (гэта максімум гасцей) заплацяць за арэнду ўжо 350 руб.

Ад іншых варыянтаў гэты адрозніваецца цікавым рамонтам. У кватэры — дзве спальні, шмат люстэркаў і люстраной пліткі, на некаторых сценах імітацыя цэглы. Вокны выходзяць на двор, усе славутасці ў крокавай даступнасці (бліжэй за ўсё Музей Багдановіча і лютэранская кірха). У кватэры добрая бытавая тэхніка, у тым ліку разумны ўнітаз. У ваннай устаноўлены бойлер, таму адключэнне гарачай вады летам турыстам не пагражае. Цэны ў выхадныя і святы будуць вышэйшыя.

У пачатку года Hrodna.life знаходзіў аб’яву аб продажы гэтай кватэры. Водгукаў ад турыстаў на «Куфары» пакуль няма: можна меркаваць, што кватэру купілі і нядаўна выставілі ў арэнду.

Новабудоўля на Дзевятоўцы — на пяць зорачак

Аднапакаёвую кватэру ў новым доме 2020 года пабудовы на вуліцы Курчатава здаюць за 220 рублёў. Пры гэтым у аб’яве пазначаны кошт ад 130 рублёў, але пры наладзе фільтра колькасці гасцей цана мяняецца на 220 — за аднаго, дваіх і траіх чалавек.

Рамонт у кватэры выкананы ў цёмных танах, якія спалучаюцца з драўляным аздабленнем. Ложак у спальні і ванны пакой з неонавай падсветкай. Ёсць балкон, кухня сумешчаная з залай.

Аб кватэры пішуць станоўчыя водгукі, адзначаючы чысціню, выгоду і хуткую камунікацыю з гаспадарамі. Ацэнка на «Куфары» — пяць зорачак.

«Марскія» апартаменты на беразе Нёмана

250 за аднаго, 350 — за чацвярых. Такія расцэнкі за кватэру на вуліцы Падольнай. У гэтай аб’яве мы знайшлі больш за ўсё станоўчых водгукаў. Хваляць размяшчэнне, рамонт, усмешлівасць гаспадыні і абсталяванасць усім неабходным.

Рамонт кватэры выкананы ў блакітна-белых танах і нагадвае марскія апартаменты. Ёсць асобны пакой з двухспальным ложкам і гасцёўня з канапай і тэлевізарам. На кухні ёсць пасудамыйка, а гэта аказалася рэдкасцю нават для дарагіх кватэр у Гродне. Ёсць балкон, а вокны выходзяць як на двор, так і на вуліцу.

Чытайце таксама: Якія сувеніры прывезці з паездкі ў Гродна

Кватэра наўпрост ля аўтавакзала

Зручны варыянт размяшчэння для тых, хто прыязджае ў Гродна аўтобусам, можна зняць ад 130 рублёў за суткі. Кватэра знаходзіцца на вуліцы Захарава, у доме насупраць аўтавакзала. З 11 паверха адкрываецца від на горад.

Рамонт вялікага пакоя выкананы ў чорна-белых танах, але выглядае памяшканне стракатым з-за малюнкаў на шпалерах — там спалучаюцца кропкі, палоскі і завітушкі на сценах. Гасцёўня сумешчаная з кухняй, ёсць вялікая канапа (таксама чорна-белая) і тэлевізар. Спальня выглядае як пакой з зусім іншай кватэры — бэзавыя сцены з кветкамі, белая мэбля. У санвузле стаіць вялікая кутняя ванна. Раніцай можна будзе выпіць кавы з кававаркі на кухні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024