«Не для эстэтаў». Якія кватэры можна зняць у Гродне да $ 100

Рэдакцыя Hrodna.life працягвае аналізаваць гродзенскі рынак нерухомасці на сайце Kufar.by. Мы ўжо пісалі пра самыя дарагія і самыя танныя кватэры, якія можна купіць у Гродне. Зараз мы выбралі кватэры, якія можна зняць да 100 долараў на месяц. Некаторыя з іх — не ў самім Гродне, а побач з горадам.

За $ 50 — трохпакаёвая ў Рацічах

Трохпакаёвая кватэра ў аграгарадку Рацічы, 12 км ад Гродна. У аб’яве пазначана, што побач ёсць школа і крама, ходзіць грамадскі транспарт, ехаць да горада — 20 хвілін. Ёсць ЗВЧ пліта і халадзільнік.

Па вуліцы 17 верасня — за $ 75

Кватэра ў доме 1950 года пабудовы. Ёсць пральная машына, халадзільнік, сталовыя прыборы. А вось ваннага пакоя няма. Фатаграфій у аб’яве таксама няма. «Чыстая, светлая» — пішуць арэндадаўцы. Мяркуючы па адрасе, гэта кватэра ў прыватным доме ў самым цэнтры раёна Новы свет.

На Фолюшы — за $ 90. Але без жывёл

Аднапакаёвая кватэра з прыстойным рамонтам. У кватэры няма мэблі.

За $ 92,27 (230 руб.) амаль у цэнтры

Аднапакаёвая кватэра па вуліцы Гогаля. Аўтары аб’явы пішуць, што гэта ў цэнтры. Але ж мы ведаем, што раён Савецкіх пагранічнікаў цэнтрам можна лічыць ўмоўна: як мінімум трэба перайсці праз Стары мост.

Уладальнікі пакінуць халадзільнік і кухонны стол. З жывёламі можна.

За $ 100 — не для эстэтаў на Паўднёвай

Аднапакаёвая кватэра на вуліцы Паўднёвай — на 10 паверсе дома 2005 года пабудовы. У аб’яве няма фота, але пазначана, што ў кватэры будаўнічы рамонт. «Усё сціпла без вынаходстваў. Эстэтаў просьба не турбаваць», — пішуць уладальнікі. Просяць аплату за месяц наперад.

На Дзяржынскага за $ 100. Не для студэнтаў

У аб’яве пазначана, што ў кватэры ніхто не зарэгістраваны. Гэта значыць, камунальныя паслугі будуць каштаваць даражэй, чым звычайна.

Дом цагляны, 1995 года, знаходзіцца на Дзевятоўцы. Арэндадаўцы пішуць, што побач два дзіцячыя садкі, школа, у крокавай даступнасці крамы і рынак. Просяць перадаплату. Але ў кватэры няма мэблі «ад слова зусім» — пішуць у аб’яве. Фота няма.

Двухпакаёвая па вуліцы Брыкеля за $ 100

У гэтай кватэры ёсць халадзільнік і часткова мэбля.

У раёне аўтавакзала і з пральнай машынай за $ 100

Здаюць па дамове пары без жывёл і шкодных звычак. Ёсць мэбля, халадзільнік і пральная машына. Просяць заклад на адзін месяц. Кватэра знаходзіцца на Захарава, 24, у доме з бізнес-цэнтрам «Ліра».

З частковымі выгодамі па вуліцы Прагулачнай за $ 100

У кватэры ёсць мэбля, халадзільнік. У аб’яве пазначана, што выгоды — частковыя. Мы не змаглі высветліць, што маецца на ўвазе пад частковымі, бо на тэлефанаванне арэндадаўцы не адказалі. Кватэра знаходзіцца ў раёне Панямунь. Не выключана, што нават ў самой былой каралеўскай рэзідэнцыі.

Двухпакаёвая па вуліцы Дамброўскага за $ 100

Арэндадаўцы пішуць, што кватэра ў зяленым раене (і гэта праўда). Рамонт касметычны. У крокавай даступнасці: прыпынак грамадскага транспарту, крамы, аптэка, пошта, дзіцячыя сады, школа. У кватэры есць пральная машына, халадзільнік. Але спальнага месца няма. Пераважна сямейнай пары з дзецьмі. Студэнтаў, завочнікаў, замежнікаў вельмі просяць не турбаваць. Кватэру здаюць па дамове.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025