«Я - гарадзенец і як усе гарадзенцы люблю свой горад, захапляюся яго мясцінамі і гісторыяй», — кажа Віктар Варанец. - У нейкі момант пачаў разумець, што ўзнікае торба пытанняў па гісторыі горада. Тобок ідзе-ідзе нейкая падзея, а потым раз — і што было далей, ніхто не ведае. Захацелася дапісаць гэту гісторыю і я ўзяўся спрабаваць," - распавядаў аўтар на сустрэчы ў Гарадзенскім кніжным клубе 25 красавіка.
Штуршком да напісання першага апавядання ў стылі фанфікшн па матывах гродзенскай гісторыі сталі допісы у прэсе. Там абмяркоўвалі, чаму не каранавалі Вітаўта. Аказалася — знікла карона. Потым былі паведамленні, што кавалак меркаванай кароны выявілі ў Польшчы. У выніку роздумаў пра падзеі даўно мінулых часоў узнікла апавяданне «Карона вялікага Вітаўта».
Твор быў прыхільна сустрэчаны чытачамі і крытыкамі. Гэта натхніла на далейшую творчасць у фантастычна-гістарычным кірунку.
Раней Віктар пісаў вершы і нават меў апублікаваны гумарыстычна-паэтычны зборнік «Рамізнік». Але поспех прозы паставіў на паэзіі кропку.
«Ведаю, што пасля публікацыі апавядання пра патопленую ў Нёмане залатую гармату адзін чалавек ужо спрабаваў ныраць, каб яе адшукаць», — расказвае Варанец. А размовы пра скарбы пад Фарай Вітаўта і падземныя хады ў горадзе даюць ўдзячную глебу для фантазіі.
Зараз аўтар піша пра скарб Напалеона, які магчыма прыхаваны недзе ў Гродне. «У пэўны монант да Банапарта з’явіўся манах з Гродна, прапанаваў вывезці частку багаццям і схаваць у падвалах радзівілаўскага палаца, што стаяў на сучаснай Савецкай плошчы. Кутузаў даведаўся пра гэта, і паслаў у Гродна атрад Дзяніса Давыдава. Але знайсці тое золата яны не здолелі. Падчас вайны Аляксандру І было не да скарбаў, а пасля вайны ордэн іезуітаў быў распушчаны і сляды скарбу згублены», — прыкладна так выглядае фабула будучага апавядання.
-Мой унутраны гісторык увесь час супраціўляўся. Цяжка было ўпэўніць сябе не спрачацца з расповедам.
-Гэтыя апавяданні было б добра выкарыстоўваць у школе, для пазакласнага чытання
-Лепш не трэба, каб канчаткова не заблытваць вучняў у тым што было, а што — не -Можна спрачацца наконт дакладнасці, але для для папулярызацыі гісторыі нашага гораду найбольш важны захапляльны сюжэт.
Фантастычна-гістарычныя апавяданняў выклікалі гарачае абмеркаванне сярод удзельнікаў клуба. Падобныя дыскусіі ўзнікаюць увесь час, прызнаецца аўтар. Аднак жа нагадвае — ахвотным вывучаць гісторыю варта звяртацца да падручнікаў. А мастацкая літаратура мае поўнае права на мастацкі вымысел. Магчыма, інтрыга і перапляценне праўды і выдумкі як раз і абудзіць у чытачоў жаданне разабрацца, што ж там было насамрэч.
[irp posts="60 877″ name="Напісанаму НЕ верыць: 6 апавяданняў пра непрадказальнае мінулае Гродна ад Віктара Варанца"]
Масштабныя гістарычныя сюжэты Віктар Варанец умудраецца «запакаваць» у вельмі кампактныя па зместу апавяданні. Пяць-шэсць старонак яму дастактова, каб распавесці пра інтрыгу смерці Баторыя ці таямнічае гродзенскае золата партыі. «Заўсёды баяўся надакучыць доўгімі размовамі, калі здаецца што цябе ледзь церпяць».
Такі падыход — адбітак навучання на філфаку, прызнаецца аўтар. Там прыходзілася чытаць увесь час, шмат і не заўсёды таое, што хацелася. «Гартаеш усе гэта і думаеш — чаму ж ты не памер раней чым скончыў», — узгадвае Вароанец чорны гумар студэнтаў-філолагаў.
Усе творы Варанца напісаны па-беларуску. Пытанне мовы ён вырашыў для сябе яшчэ школьнікам, за савецкім часам. На разважанні пра родную мову падштурхнулі літоўскія сябры. «У савецкія часы беларускай мовы практычна не было тут у горадзе. Але справа ў тым што ў класе дзесятым з сябрамі мы пачалі пачалі досыць часта ездзіць у Літву, а там многія гаварылі па-літоўску. У мяне ўзнікла пытанне:
«Чаму ў нашай агульнай краіне, у вялікім Савецкім Саюзе, каторым мы ганарыліся тады, нехта размаўляе не па-руску. Наступным узнікла пытанне — чаму ж беларусы не размаўляюуь на роднай мове».
Пасля гэтага ён вырашыў паступаць на руска-беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта, а пазней зрабіў выбар на больш глыбокае вывучэнне беларускай мовы.
Пісаць больш мастацкіх твораў пакуль не атрымліваецца, адказваў Варанец на просьбы чытачоў. Шмат часу вымагае праца. Зараз Віктар выкладае ў медыцынскім універсітэце і займаецца даследваннем і распрацоўкай беларускамоўнай медыцынскай тэрміналогіі.
Ён — аўтар 14 вучэбных дапаможнікаў па медыцынскай тэрміналогіі, «Русско-белорусского медицинского словаря», «Руска-беларускага тлумачальнага слоўніка медыцынскіх тэрмінаў», «Дыялектнага слоўніка медыцынскіх тэрмінаў Беларусі». Сёлета ён падрыхтаваў да друку «Тлумачальны слоўнік лекавых раслін».
«Мова лічыцца развітай, калі яна забяспечвае кожную галіну дзейнасці грамадства, а медыцына тут адна з самых значных, мы ўсе праходзім праз яе. Раней у нашых лекараў была адмазка, маўляў, няма тэрмінаў. Але зараз мы яе выбілі».
Сваіх студэнтаў Віктар Варанец таксама папярэджвае — некалі і да вас прыйдзе беларускамоўны пацыент. Ці гатовы вы будзеце з ім размаўдяць? Бо анекдотаў з перакладамі ў яго практыцы хапае. Былі і «ныркі, што распусціліся на дрэвах пад вясновым сонейкам», і «страўнікава-кішачны гасцінец».
Галоўнае, як у напісанні сваіх твораў, так і ў выкладанні мовы «Не нудзець і ставіцца да ўсяго з лёгкай іроніяй», — дае рэцэпт поспеху Віктар Варанец. — І не прымушаць людзей чытаць тоўстыя кнігі".
Апавяданні Віктара Варанца не публікаваліся асобным выданнем. Частка з іх была надрукавана ў часопісе Arche і альманаху «Новы замак». Для чытачоў Hrodna.life аўтар прадаставіў рукапісы некалькіх апавяданняў. Іх можна знайсці на нашай кніжнай паліцы ў рубрыцы «Чытай па-гарадзенску».
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…