Сябры клуба LeGourmet з Мінска — хатнія кулінары, прафесійныя кухары і кіраўнікі прадпрыемстваў харчавання, блогеры і фуд-фатографы. У межах фуд-туру ў Гродна яны наведалі, сярод іншых устаноў, бар «Куба», які не пакінуў іх абыякавымі.
Яны прыехалі ў Гродна, каб даследаваць мясцовыя смакі і распавесці пра самыя лепшыя з іх будучым вандроўнікам.
[irp posts="26 915″ name="Ад бельгійскага шакаладу да беларускай самагонкі: як смакаваў Гродна сталічным гурманам"]
Проста зараз іх чакала самае кароткае ў свеце падарожжа да «Кубы» — з дзясятак прыступак у паўпадвальчык — гэта нашмат хутчэй, чым некалькі гадзін авіяпералёту.
— Вы былі на Кубе? Ваш кумір Чэ Гевара?
— Не [усмешка]
— Вас натхнілі кубінскія бары Масквы і Піцера? Ці Еўропы?
— Таксама не [яшчэ адна усмешка]
— Тады — чаму «Куба»?
Госці засыпалі пытаннямі гаспадара бара Андрэя Антановіча. Зрэшты, навошта адказы, можна іх потым пашукаць. А такую абаяльную ўсмешку — яшчэ ці знойдзеш.
Філасофія ўстановы таксама свабоды не цураецца. Нават абмежаванняў у выглядзе кактэйльнай карты тут няма. «Мы арыентуемся на камунікацыю паміж бармэнамі і нашымі кліентамі і гатуем кактэйлі на базе класічных рэцэптаў, але пад настрой кожнага госця - індывідуальна. Хочацца даць людзям увагу і камфорт».
Кактэйлі Андрэй называе «асобным светам» і ўпэўнены, што ў жыцці правільны кактэйль можа змяніць абсалютна ўсё. Мабыць, таму і размовы паміж майстрамі кухні і гаспадаром стойкі ўвесь час вырульвалі на тэму кактэйляў. Нават фільмы «кубінскі» бармэн асацыяваў найперш з кактэйлямі, што ўжывалі героі: «Сэкс ў вялікім горадзе, Кэры — пасля яе «Брамбл» — джын, сок лімона, ажынавы сіроп — стаў самым топавым» … «Вы не ведаеце «Белы Рускі»? Гэта як у «Вялікі Лебоўскі» — гарэлка, кава, вяршкі». Хлопцы спрабавалі выпіваць кактэйль напрацягу фільма кожны раз, калі і герой бярэцца за шклянку. Да канца стужкі яшчэ ніводзін не пратрымаўся…
Што да «рэкамендаванай» колькасці і разнастайнасці напояў за вечар, то з гэтым кожны мае вызначыцца сам, мяркуе бармэн. «Галоўнае, моцна не мяшаць. Не так, каб пачаўшы з джына, перайходзіць на віскі, а потым — гарэлку з півам і ягермайстар. Тут наступствы самі разумееце якія могуць быць. Бармэну таксама трэба мець гэта на ўвазе і дапамагаць кліенту з выбарам. Каб у выніку кожны атрымаў задавальненне».
Ад пытанняў пра «сваю школу» Андрэй адмахваецца: «Ніякай школы. Проста ўжо 15 год за стойкай, а да гэтага яшчэ поварам бегаў. Зараз дзялюся — мне сваіх ведаў не шкада».
«Бар Куба ўразіў і вельмі спадабаўся, — расказала пасля візіту Наталля Міракле, адна з удзельніц клуба LeGourmet, лаўрэатка яго першага кулінарнага фестывалю. — Ад людзей, што там працуюць, вее жаданнем жыць і працаваць. Па гэтых хлопчыках за стойкай відаць, што яны прыйшлі на працу не проста змену адстаяць. Яны шчыра хочуць быць побач з кліентам, у створанай для яго камфортнай атмасферы. А як яны кактэйлі гатавалі! Божа мой, гэта ж былі нейкія проста танцы з бубнамі!»
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…