Кулінарнае падарожжа ў Гродна гурманаў з мінскага LeGourmet club пачалося з «Мядовага шляху» ў Парэччы і скончылася дэгустацыяй самагонкі ў Каробчыцах. За два дні ў нашым горадзе, 1 і 2 ліпеня, сталічныя кулінары наведалі «Кубу», «Несцерку», «Кронан», «Просто кофе» і «Замак Зеваны». Мэтай падарожжа было знайсці цікавыя і смачныя месцы за межамі Мінска і распавесці пра магчымасці кулінарных падарожжаў па краіне.

Ад бельгійскага шакаладу да беларускай самагонкі: як смакаваў Гродна сталічным гурманам
«Вельмі цікава, што мёд можа стаць самадастатковым дэсертам. З дадаткам натуральных кампанентаў, ягад ці какао, гэта акурат тое, што можна даваць дзецям як добры якасны замяняльнік цукровым слодычам. Мне падабаецца невялікая сямейная вытворчасць, калі людзі разумеюць, што яны робяць нешта натуральнае, карыснае для здароўя», — падзялілася ўражаннямі ад мёду і «Мядовага шляху» блогерка Ася Паплаўская.
«Нельга паабяцаць, што нам усё спадабаецца, — адзначала на пачатку гродзенскага кулінарнага тура Наталля Чаўко, адна з арганізатарак клуба і падарожжа, кіраўнічка дыеталагічнага сервіса „Счастье есть“. — Мы будзем аб’ектыўна падыходзіць да ацэнкі, бо хочам знайці па ўсёй краіне людзей, што не менш за нас любяць гатаваць ежу і натхняюцца кулінарыяй».

Наша «Эйфелева вежа»

Той факт, што ў Беларусі захаваліся традыцыі дамашняга гатавання, можа стать не меншай адметнасцю краіны, чым Эйфелева вежа для Францыі, лічыць Наталля.

«Нам важна зразумець, што эксклюзіўная дамашняя ежа — гэта тое, чым мы можам ганарыцца. Еўропа ўжо не гатуе. А ў нас гатуюць практычна ў кожнай сям'і. У асноўным гэта жанчыны, але і мужчыны сярод хатніх кухараў ёсць. Палова з іх гатуюць вельмі добра, а палова ад гэтай паловы — проста на ўзроўні сусветных шэфаў».

Ад бельгійскага шакаладу да беларускай самагонкі: як смакаваў Гродна сталічным гурманам
Дугустацыйны сэт з «Замка Зеваны» складзены шэф-кухарам паводле рэцэптаў беларускай кухні. Дранікі з грыбной поліўкай, запечаная бульба з ласінай, курынае філе з сырам і «храновым» соўсам ды салата з марынаванымі апенькамі - дакладна, мелі крыніцу натхнення ў дамашняй кухні.
Гатаванне такіх кухараў можа стаць крыніцай натхнення і для прафесіяналаў, мяркуе Наталля. Прынамсі, журы першага фестывалю Ле Гурмэ ацаніла яго вельмі станоўча. «Я казала ім, што не трэба адразу ехаць за мяжу вучыцца. Варта спачатку знайсці ў Беларусі такіх людзей, для каторых гатаванне — гэта само жыццё і пераняць спачатку іх досвед».

[irp posts="26 948″ name=""Куба — любоў мая". Чым зачараваў мінчукоў гродзенскі бар"]

Гродна — першы

Пошуку натхнёных ежай асобаў і была прысвечана першая паезка Ле Гурмэ ў рэгіёны. Гродна мінскія гурманы выбралі, як «самы прасунуты і набліжаны да Еўропы беларускі горад».

Ад бельгійскага шакаладу да беларускай самагонкі: як смакаваў Гродна сталічным гурманам
У Кронан Парк Гатэлі гасцей частавалі кіноа з бурака з сырам гарганзола. Новы шэф кухні, што нядаўна прыехаў з Санкт-Пецярбурга, з задавальненнем выкарыстоўвае ў Гродне прадукты, якія з-за санкцый немагчыма дастаць у Расіі. Перасячэнні рускай, беларускай, украінскай і еўрапейскай кухні кухар лічыць «шырокім полем для вывучэння, фантазіі і стварэння новых страваў»
У кампаніі, што наведала Гродна, былі прафесійныя кухары, кіраўнікі ўстановаў харчавання, дамашнія кулінары-аматары, блогеры і фуд-фатографы. Многія з іх пішуць пра ежу і смачныя месцы краіны на сваіх сайтах і старонках у сацсетках. «Мы раскажам пра ўражанні будучым вандроўнікам, што збіраюцца ў Гродна», — абяцае Наталля Чаўко.
Ад бельгійскага шакаладу да беларускай самагонкі: як смакаваў Гродна сталічным гурманам
Кавярня «Просто кофе» зачаравала мінскіх гурманаў дэсертамі ад новай гаспадыні. Труфелі з сапраўднага бельгійскага шакаладу, японскі бісквіт, браўні і іншыя не пакінулі раўнадушным нікога. Кава таксама аказалася не проста кавай, а проста вельмі добрай кавай

Мясцовыя эксперты кепскага не параяць

Каб спланаваць маршрут, аматары кулінарыі і падарожжаў звярнуліся да мясцовых калегаў. «Раней, калі мы самі з мужам ездзілі у гастранамічныя туры, то абавязкова шукалі выхад на мясцовых з асяроддзя, блізкага да харчовай вытворчасці і кулінарыі», — распавяла Алена Ясюкайтэне, кулінар-энтузіяст.

Ад бельгійскага шакаладу да беларускай самагонкі: як смакаваў Гродна сталічным гурманам
«Несцерка скарыла тым, што каманда, якая адкрыла гэты бар, аб’яднана сваёй крутой ідэяй. Яны вельмі адкрытыя і адданыя сваёй справе. Нашай задачай было знайсці такіх людзей», — расказвае Алена Ясюкайтэне. На фота: сэндвіч з тапенадай, хумусам, свежай гароднінай і зелянінай. Фота vk.com/nesterka_bar
«Для першага калектыўнага выезду клуба таксама быў патрэбен мясцовы эксперт і мы папрасілі Вольгу Гаўрылік з „Мядовага шляху“ стаць нашым гідам. У месцах, якія яна параіла наведаць у Гродне, сапраўды працуюць фанаты сваёй справы — адкрытыя і пазітыўныя. Было вельмі цікава з імі пазнаёміцца і я вельмі задаволена, што мы іх знайшлі».
Ад бельгійскага шакаладу да беларускай самагонкі: як смакаваў Гродна сталічным гурманам
У Гродне не толькі гатуюць, ежу, але і гоняць самагон. Пра гэта ўдзельнікі кулінарнага падарожжа даведаліся ў маёнтку Каробчыцы. Марыя Грышук, тэхнолаг па вытворчасці алкагольных вырабаў, распавяла, як з дапамогай даўніх рэцэптаў і сучаснага абсталявання тут гоняць зялёная змея.