Уласны напрамак тэатру стварылі ў Гродзенскім дзіцячым хоспісе — «круглы». Ён круглы літаральна, бо публіка ўтварае кола вакол імправізаванай сцэны. «Усё пачалося з акцёрскага гуртка для дзяцей і бацькоў. Потым прыйшла ідэя рабіць тэатр, які дазволіць лепш адчуць усё, што адбываецца на сцэне, і пагрузіцца ў персанажа», — расказвае кіраўнік гуртка Іван Бараноўскі.
Акцёрскі гурток існуе з лютага 2018. Фармат, які там выкарыстоўваюць, спрыяе сацыялізацыі дзяцей, а таксама дазваляе валанцёрам рэалізаваць свае амбіцыі.
Адзін з прынцыпаў «круглага тэатру» ў тым, што ўсё заканчваецца ў той жа кропцы, у якой пачыналася. Каб назіраць за спектаклем, гледачам давядзецца рухацца і часткова ўдзельнічаць у п’есе праз ламанне чацвёртай сцяны. Гэтак, акторы будуць звяртацца да публікі з каментарыямі, а каб прайсці з лакацыі ў лакацыю часам будуць прабірацца праз публіку з крыкамі «Прапусціце!».
Ставіць акторы будуць вершаваную казку, якую напісаў Іван Бараноўскі. Казка сучасная і з гумарам: стандартныя персанажы — Князь ды Баба Яга — будуць карыстацца сацсеткамі і айфонамі. Іван трымае сюжэт у сакрэце, але абяцае, што з казкі пасмяюцца і дзеці, і дарослыя.
Першы публічны выхад «круглага тэатру» плануецца на Біг-Міні-фестывалі вулічнага мастацтва. Акторы будуць паказваць спектакль цягам некалькіх гадзін. Калі першая казка спадабаецца публіцы, Іван паставіць другую — працяг, які больш раскрые старых персанажаў і пазнаёміць з новымі.
Граюць у спектаклі непрафесійныя акцёры-валанцёры. «Калі мы ставілі мюзікл, да нас прыходзіў Ігар Нікулін, рэжысёр Цэнтра культуры Гродна. Ён сказаў, што па ўзроўні, які мы дасягнулі з нашымі акцёрамі, мы маглі б выступаць на рэспубліцы і ўвайсці ў лідары».
Яшчэ да з’яўлення гуртка ў хоспісе рыхтавалі інтэрактыўныя мюзіклы, якія падымалі праблемы сацыялізацыі дзяцей з інваліднасцю, іх прыняцця і адзіноты. У 2017 годзе праз песні і танцы ў мюзікле паднялі праблемы правоў людзей з інваліднасцю. Тэму сёлетняга мюзікла пакуль не раскрываюць.
Іван плануе выходзіць на рэспубліканскі і міжнародны ўзровень. Для гэтага трупа паўдзельнічае ў конкурсах у Мінску, Брэсце, Гомелі. На выступ «круглага тэатра» прыедзе тэатрал з Масквы — калі яму спадабаецца такі фармат, трупу запросяць у Расію.
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…