Пакуль рамантуюць Гальшанскі замак, можна наведаць яго ў віртуальнасці

Прывіды Гальшанскага замка прыйдуць да турыстаў дзякуючы сучасным тэхналогіям. З дапамогай 3D-акуляраў тур па руінах замку неўзабаве можна будзе праводзіць у віртуальнай рэальнасці. Некаторыя візуалізацыі можна пабачыць ужо сёння, пакуль ідзе кансервацыя руінаў.

“Пашырым тэматыку прывідаў, якія жывуць тут дзякуючы Караткевічу. Цікавай можа быць тэатралізацыя – расповед ад імя Соф’і Гальшанскай, заснаваны на легендах пра Чорнага Манаха і Белую Даму. Паспрабуем выкарыстаць гэта пры дапамозе мультымедыя і сучасных тэхналогій”, – прыадкрывае таямніцы каардынатар праекта з фонду “Краіна замкаў” Аляксандр Варыкіш.

Пакуль што на экскурсіі можна апрануць 3D-акуляры, апынуцца ў замку і агледзецца ў ім. У пары акуляраў ёсць па восемь слайдаў у кожным – для Гальшанскага і Крэўскага замкаў. Планавалася, што 3D-экскурсіі пачнуцца ўжо з вясны, але падрыхтоўка зацягнулася.

Пакуль рамантуюць Гальшанскі замак, можна наведаць яго ў віртуальнасці

Як праводзяць рэканструкцыю замка?

Падыходы да рэканструкцыі выпрацоўвалі, апіраючыся на іканаграфію і архіўныя даследаванні. Каардынатары вырашылі, што варта рэканструіраваць тое, што захавалася найлепш, і закансерваваць тое, што найбольш падвяргалася руйнаванню. Лепш захаваць у руінах аўэнтыку, чым множыць навабуд.

Найлепш захавалася Паўночная вежа – яе і пачалі рэканструяваць. Найперш правялі археалагічныя і тэхнічныя даследаванні ды інжынерныя адмеры. Пасля будуць узмацняць сцены, рабіць гідраізаляцыю фундамента і ставіць кроквенную сістэму. Дарэчы, пры рэканструкцыі выкарыстоўваецца аўтэнтычная цэгла. Калі замак разбураўся, яе захавалі. Вежу пакрыюць дахоўкай, якая была характэрна для 17 стагоддзя.

Пакуль рамантуюць Гальшанскі замак, можна наведаць яго ў віртуальнасці
У замку можна будзе ўбачыць цікавыя археалагічныя знаходкі – фрагменты кафлі з пячэй і падлогі з гербам Сапегаў.

У вежы плануецца паставіць музейную экспазіцыю, якая зможа вытрымаць перапады тэмператур. Дэманстравацца будзе гісторыя Гальшан і рода Сапегаў, гісторыя самаго замка і цікавыя археалагічныя знаходкі з раскопак. На выставе знойдуць сваё месца знакамітыя людзі замку – напрыклад, Софья Гальшанская.

Абновіцца інфраструктура

Як замак выглядаў пачаткова, невядома. Таму рэканструктары працавалі з гравюрамі і малюнкамі Напалеона Орды, Язэпа Драздовіча і іншых мастакоў 19-20 стагоддзяў. Але ў той час замак ужо быў руінай.

Зараз праца ў самым разгары. Ужо ёсць стэнд, дзе можна пачытаць пра гісторыю замка. Паркавую зону ўжо ўпрыгожылі ландшафтныя фігуры, якія нагадваю пра гісторыю Гальшан. У планах папрацаваць з інфраструктурай: абнавіць лесвіцу, стаянку, паркоўку. А таксама распрацаваць яшчэ адну экскурсію па замку.

Што акрамя замку?

Для развіцця мясцовага турызму штогод праходзіць фестываль “Гальшанскі замак”. Сёлета арганізатары згатавалі брэндавы прадукт – гальшанскі пернік. Гэта традыцыйная страва з імбіром і карыцай. На фестывалі разыйшлося больш за тысячу штук пернікаў. Цяпер яго можна знайсці ў гальшанскіх крамах.

У межах фестывалю правялі пленэр рэзчыкаў па дрэву. Іх вырабы засталіся ўпрыгожваць аграгарадок. На гістарычных аб’ектах ёсць QR-коды, праз якія можна даведацца больш пра мясцовыя славутасці.

У Гальшаны знаходзяцца на Ашмянскім узвышшы і тут захаваліся вялізныя валуны – пяць помнікаў рэспуліканскага значэння. Валун “Нявесцін камень” прыйшоў з Аланскіх астравоў Балтыйскага мора. Гэта ўнікальны граніт вагай 74 тоны і памерам 4 на 2 метры. Валун – цікавы прыродны і сакральны аб’ект, звязаны з традыцыямі пакланення беларусаў.


Ініцыятыва ў Гальшанах рэалізоўваецца у межах праграмы ПРААН і фінансавання ЕС, у межах праграмы “Культура Беларусі”  і пры падтрымцы Спецыяльнага прэзідэнцкага фонда. Былі рэалізованы праекты з Вільнюскім самакіраваннем.

Даведка

Гальшанскі замак — палацава-замкавы комплекс, рэзідэнцыя магнацкага роду Сапегаў у XVI—XVII стагоддзях. Сваёй планава-кампазіцыйнай схемай Гальшанскі замак нагадвае галандскія замкі Бесенштайн і Кляйдаэль каля Антверпэна. Гэта тлумачыцца тым, што Беларусь, знаходзячыся ў складзе Рэчы Паспалітай, адчувала ўплыў галандска-фламандскай архітэктуры.


У многих женщин возникают проблемы с репродуктивной системой из-за нарушения гормонального фона. Если вы хотите лучше разбираться в этом вопросе, улучшить уровень квалификации вам помогут специальные курсы. Узнать больше информации можно на сайте https://www.snta.ru/uslugi/zdravookhranenie/akusherstvo-i-ginekologiya-obrazovatelnyy-seminar-gormonozavisimye-zabolevaniya-zhenskoy-reproduktiv/. Ознакомьтесь с учебной программой и планом курса.


Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Раім пачытаць

Каментары

comments powered by HyperComments

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: