«А што, у Маскве котак не знайшлося?» — пыталіся ў фатографаў, якія паказалі ў сталіцы Расіі выставу аб котках беларускага Гродна. Яны цярпліва тлумачылі: «Тут котка не адчувае сябе настолькі ўтульна і вольна, каб годна паказаць сябе на фоне маскоўскай архітэктуры». Праект «Коткі горада Гродна» ў рамках XII Маскоўскай міжнароднай біенале «Мода і стыль у фатаграфіі - 2021» прадстаўляюць ў Мультымедыя арт музеі фатографы Наталлі Багдановіч з Гродна і Сяргей Пушкін з Масквы. Убачыць выставу можна да 29 жніўня.
Галоўныя героі гарадскога пейзажу
Аўтары каціных фотазамалёвак распавялі Hrodna.life, што спачатку іх праект планаваўся як архітэктурны. Але коткі Гродна вельмі хутка і зразумела патлумачылі, хто тут галоўная славутасць. Так праект «міжволі адхіліўся ў бок гарадскога пейзажу і партрэтнага жанру па прычыне відавочнай харызматычнасці галоўнага героя серыі», — пісаў на сваёй старонцы ў Facebook фатограф Сяргей Пушкін.
Гродна — горад рамантыкаў і котак
Куратарка выставы Ганна Зайцава піша у анатацыі праекта, што гэтыя «сваякі чалавека па кацінай лініі» — частка тых «сетак», якія ў Гродне захоплівае і вабіць.
«Калі велізарная, суровая Масква, што ні на міг не засынае і штодня правярае на трываласць сваіх жыхароў - горад працаголікаў і сабак, то патрыярхальны ўтульны Гродна — горад рамантыкаў і котак. Сваёй зачаравальнай мяккасцю коткі на векі заваявалі сэрцы лагодных гродзенцаў і незаўважна „захапілі ўладу“ у горадзе».
Праект пра котак Гродна фатографы здымалі з 2004 па 2007 гады. Для фотапалявання выкарыстоўвалі вузкафарматную камеру і чорна-белую дробназярністую плёнку з нізкай адчувальнасцю. Амаль усе кадры знятыя са штатыва. Фатографы знаходзілі ў горадзе «кацінае» месца, усталёўвалі штатыў і чакалі, пакуль адбудзецца яркая кота-фота-графічная падзея.
Ад першапачатковай архітэктурнай ідэі праекта цалкам адмаўляцца не давялося. Гродзенскія коткі не менш за фатографаў любілі старую частку горада — з драўлянай архітэктурай, утульнымі панадворкамі і незаўважнымі праездамі.
Людзей на фотаздымках практычна няма. Толькі горад і кошкі. Але тое, што ў Гродне коткі такія незалежныя і свабодныя, на думку аўтараў, залежыць шмат у чым ад іх гродзенскіх «бліжэйшых сваякоў па чалавечай лініі».
Упершыню выставу «Коткі горада Гродна» паказалі ў Музеі архітэктуры ім. А. В. Шчусева ў 2008 годзе. Цяпер яна захоўваецца ў зборах Мультымедыя арт музея Масквы.
Чытайце таксама:
- «Сталинка» и кошки на чемоданах. Декоратор из Гродно — о высоких потолках и рассветах тихого центра
- «Таблетки от жары ещё не придумали». Ветеринар рассказал, что сделать, чтобы ваш кот и пёс легче перенесли жару
- Как помочь бездомному животному и не навредить себе?
- Бездомный кот за 200 евро. Как устроен шведский приют для кошек (похожий на отель у моря!) и сколько стоит детский сад для собак