Новы спектакль гродзенскага тэатра пастаўлены па матывах аднайменнага рамана-антыутопіі Рэя Брэдберы. У рамане апісваецца будучыня і грамадства масавай культуры. Кнігі, якія прымушаюць думаць, тут пад забаронай, і іх знішчаюць «пажарныя». Прэм’ера спектаклю адбудзецца 6 і 7 красавіка, квіткоў на гэтыя даты практычна не засталося.
Спектакль паставіў рэжысёр-пастаноўшчык Генадзь Мушперт па п’есе расійскага рэжысёра і тэатральнага педагога Адольфа Шапіры. Галоўную ролю — Гая Мантэга — грае Ігар Уланаў.
Мушперт кажа, што агню на сцэне, акрамя адной свечкі, не будзе. Па-першае, таму што ў п’есе няма момантаў, дзе гараць кнігі. Там ёсць дзве сцэны, у якіх гараць людзі. Па-другое, тэхнічныя сродкі - гэта наогул не самае цікавае. Самае цікавае — тое, што адбываецца паміж людзьмі.
— Гэта манахромная кампазіцыя, у якую вельмі дазавана ўнесены колер. Будуць ламаныя формы, чорная графіка, што падтрымліваюць тую атмасферу, якую будзе стварыць на сцэне актор. Гэта фантастыка і касцюмы па сцэнарыю цалкам не з жыцця, але адаптаваныя.
Рэжысер-пастаноўшчык Генадзь Мушперт называе «451 градус па Фарэнгейту» «раманам-папярэджаннем». Ён кажа, што ўзяўся за п’есу, бо хоча выканаць свой абавязак.
— Час, грамадства, кіраўніцтва з усіх сілаў спрабуюць нас прымусіць ператварыць тэатр на вар’етэ, — кажа Генадзь Мушперт. — Тэатр дзеля прыбытку гатовы на ўсё. Мы павінны рабіць не тое, чаго публіка хоча. Бо публіка хоча толькі вар’етэ і смеху. Я не магу іх у гэтым вінаваціць — жыццё такое. Але мы павінны супрацьстаяць гэтаму грамадскаму запыту. Таму я выканаў свой доўг і стаўлю сур’ёзную праблемную п’есу-папярэджанне.
Нягледзячы на сумныя прагнозы рэжысера-пастаноўшчыка, у Драмтэатры расказалі, што квіткі на прэм’еру разыйшліся вельмі хутка. На 28 і 29 красавіка тры чвэрці партэра таксама прададзена. Кожны дзень набываюць ад 15 да 22 квіткоў, у чым кіраўніцтва Драмтэатру бачыць добрую тэндэнцыю.
Але білеты, на думку Мушперта, бываюць розныя.
«Я прашу гродзенцаў ніколі не набываць квіткоў на мае спектаклі на балкон. На балконе нічога не ўбачыць і не пачуць. Вы не ўбачыце там спектакля, які я рыхтую на працягу двух месяцаў, каб усё было літарка да літаркі. Абласное кіраўніцтва не дазваляе нам прыбраць балкон з праката і з плану. Калі вам прапаноўваюць квіткі на балкон — адмаўляйцеся».
Праўда, некаторыя спектаклі глядзець з балкона ўсё ж можна. Гэта некаторыя пастаноўкі, якія сюды прывозяць у межах гастроляў.
«Гастралёры з маскоўскімі серыяльнымі знакамістасцямі робяць спектаклі халтурна. Ім усё роўна, што вы ўбачыце. Ім патрэбен толькі даход. Мой даход не залежыць ад таго, будзе заняты балкон ці не. Таму я звяртаюся да публікі: не набывайце квіткі на мае спектаклі на балкон».
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…