Горад

Кінемо-2017: крымінальная драма і камедыі з хэпі-эндам

На трэці дзень фестывалю нямога кіно і жывой музыкі гродзенцы паглядзелі тры кароткаметражныя фільмы. Надвор’е было зноў ясным, кава цёплай. Апошні фільм скончыўся хэпі-эндам, пакінуўшы радасць за герояў і думкі пра свет, дзе ўсё проста і любыя перашкоды пераадольваюцца.

9 ліпеня паказалі фільмы «Паліцэйскія» Эдварда Ф.Клайна і Бастэра Кітана (1922), «Напад» Эрнэ Метцнера (1928) і «На галавакружнай вышыні» Хэла Роўча (1920). Агучвалі іх піяністка Вольга Падгайская, віяланчалістка Ілона Лесь, скрыпачка Анастасія Карпенка і Максім Круглы за электронікай.

За першыя два дні фестывалю гродзенцы паспелі паглядзець амерыканскую камедыю «Параходны Біл-малодшы» і польскую меладраму «Людзі без заўтра». На трэці дзень гледачоў было так шмат, што супрацоўнікі Музея гісторыі рэлігіі мусілі выносіць на вуліцу дадатковыя крэслы.

[irp posts="27 419″ name="З парасонам ці без? Як пайсці на Кінемо, прамокнуць дашчэнту і палюбіць Гродна"]

Мы спыталі ў гродзенцаў, за што яны любяць «Кінемо».

— У мінулым годзе я пазнаёмілася з «Кінемо» ў Мінску і не ведала, што ён будзе ў Гродне. Вельмі пракайфавала ад таго, што такое цудоўнае мерапрыемства ў такім цудоўным месцы будзе праходзіць, — кажа Анастасія Роўба, арганізатарка Біг-Міні-Фестывалю вулічных мастацтваў. — На мой погляд, гэта вельмі патрэбнае і важнае мерапрыемства для Гродна. Радуе, што яго наведала шмат людзей. Зараз час адпачынкаў, і «Кінемо» — цудоўны спосаб яго правесці.

— Мне вельмі падабаецца атмасфера сённяшняга вечара, як і кожны раз, калі праходзіць «Кінемо», — кажа гродзенка Ганна. — Падабаецца, што я магу тут сустрэць знаёмых. Тры гады запар хаджу сюды з вялікім задавальненнем. Гродна змяняецца, становіцца іншым — еўрапейскім. Асабліва гэты дворык — у мяне наогул з ім звязаны моцныя эмоцыі. Ёсць у ім нейкая энергетыка.

— А дзе яшчэ ёсць магчымасць паглядзець нямое кіно з жывымі музыкамі? Першы раз я прыйшоў дзеля цікавасці - даведацца, што такое нямое кіно. З тых часоў наведваю фестываль кожны год, — кажа Лявон. — Найбольш цікавыя амерыканскія камедыі - кожны год у праграме ёсць фільмы з Бастарам Кітанам. Меладрамы ў памяць не запалі. Памятаю жахі - усе смяяліся з фільму 1921-га году, таму што атмасфера ў гэтых фільмах жахаў зусім інакш успрымаецца, чым у сённяшніх. Надвор’е толькі не кожны год радуе. Адзіны мінус, што нікуды не схавацца, затое свежае паветра.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025