Біг-Міні-фестываль вулічнага мастацтва, які адбудзецца 29−30 ліпеня, шукае ванацёраў. Асабліва патрэбны людзі з веданнем польскай мовы і гісторыі ды вопытам у фаеры.

— Патрэбен чалавек з веданнем польскай мовы, каб дапамагчы ўдзельнікам з Польшчы. І з веданнем гісторыі горада, каб правесці мінімальныя экскурсіі артыстам з замежжа. Таксама патрэбны спецыялізаваныя валанцёры-фаершчыкі, які будуць працаваць з рэквізітам, — кажа арганізатарка фестывалю Анастасія Роўба.

[irp posts="24 769″ name=" Разам можам выйсці на міжнародны ўзровень". Біг-Міні-Фестываль шукае падтрымкі неабыякавых людзей"]

Дапамога валанцёраў можа спатрэбіцца з расстаноўкай крэслаў і сталоў, разносам вады і ўпрыгожваннем горада. Валанцёр будзе мець магчымасць убачыць фестываль «знутры», завесці карысныя знаёмствы і сяброўскія адносіны. Фатографы-валанцёры, напрыклад, атрымаюць досвед у рэпартажнай фатаграфіі. Асноўнае патрабаванне — быць паўнагадовым, бо фестываль можа скончыцца глыбокай ноччу.

Каб стаць валанцёрам, трэба запоўніць заяўку і даслаць яе да 22.07.2017 на адрас bmf.grodno@gmail.com з паметкай «Валанцёры». У заяўцы трэба ўказаць:

1. Прозвішча, імя, горад, узрост
2. Кантактны нумар тэлефона

Падрабязна пра правы і абавязкі валанцёраў тут.

[irp posts="17 488″ name="Ад канцэрту за 100 долараў да паўнавартаснага фестывалю. Як вырас Біг-Міні-Фэстываль вулічнага мастацтва ў Гродне"]