Людзі і справы

Катаклізмаў, зямлятрусаў і выхаду Нёмана з берагоў пажадаў Hrodna.life Віктар Шалкевіч. Каб было пра што пісаць

Чытачом-тэсціроўшчыкам нашай старонкі на мінулым тыдні, з 20 да 26 сакавіка, быў бард і актор Віктар Шалкевіч. Яго водгук атрымаўся такім эмацыйным, і такім «гродзенскім», што размесцім яго тут цалкам. І, канечне, падумаем над яго прапановамі. Бо тычацца яны не толькі працы ці зручнасці сайта, але і значна больш глыбокіх рэчаў.

Малайцы! Гэтым словам магу ахарактэрызаваць вашую працу! Малайцы ўсе без выключэння, не хачу праходжвацца па асобах, бо тады будзе як у дрэнным спектаклі - гэты акцёр граў добра, а гэты — крышку горш.

Сабраліся пад адной стрэхай маладыя і амбітныя журналісты — цяпер трэба сур’ёзна падумаць, як іх пад гэтай стрэхай утрымаць і чым? Быў ужо такі прыклад у гісторыі гарадзенскай журналістыкі, калі Мікола Маркевіч сабраў у «Пагоні» проста патрэсных майстроў друкаванага слова, і газета пару год трымалася на высокім узроўні, проста потым, на жаль, па розных прычынах яны разляцеліся, а шкада…

[irp posts="16 711″ name="25.ІІІ.1992. 25 гадоў таму выйшаў «нулявы» нумар «Пагоні""]

Кожны сродак масавай інфармацыі павінен выконваць тры функціі - люстэрка, павелічальнага шкла і magic mirror, «чароўнага люстэрка». Калі гаварыць пра люстэрка — ваш партал адбівае ўсё, што адбываецца ў горадзе. Чытаючы Hrodna.life і параўноўваючы з… некаторымі іншымі гарадскімі сайтамі, адзначу, што выданне несумненна робіць уражанне цэласнага і неслабога.

Наконт «павелічальнага шкла»: тут — дзякуй рэдактару! Навіны падаюцца граматна і паслядоўна. Відаць, што вы людзі незалежныя, то можаце акцэнтаваць тое, што важна.

Што да magiс mirror, то медыя павінны яшчэ і выхоўваць народ. Бо ўсе зараз такія жоўтыя сталі, аж страшна проста, братцы мае. А дзе нейкія такія развагі аб будучыні нашай бацькаўшчыны? Дзе дарожкі ў гэта? Здаецца, што вось такога нестае, што варта шукаць аўтараў, здольных пра гэта пісаць і над гэтым працаваць.

Не забывайцеся, калі ласка, і пра тых шматлікіх гарадзенцаў, якія па розных прычынах мусілі выехаць адсюль даўно і нядаўна. Пішыце таксама пра іх і для іх. Яны, жывучы Там, вельмі цікавяцца, што адбываецца Тут…

А так — мне сапраўды падабаецца ўсё. Асабліва — артыкулы пра мінулае — гэта ж трэба такое знайсці!

[irp posts="16 113″ name="Два героі аднаго рамана: як гродзенцы патрапілі ў «Цусіму», якую самі так і не прачыталі"]

Традыцыйна жадаю стаячага пяра, нясохнучага атраманту, катаклізмаў, пратэстаў народных масаў, землятрусаў і выхаду Нёмана з берагоў - каб было пра што пісаць!

Падзяліцца
Меткі: меркаванні

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025