Каб заахвоціць гараджан трымаць дыстанцыю ў грамадскіх месцах, журналісты Hrodna.life знайшлі прыклады правільных паводзінаў у гарадской архітэктуры. Падзяліцца здымкамі вырашылі 1 красавіка. Меркаваннем рэдакцыі, добрая парада і усмешка паспрыяюць умацаванню імунітэту чытачоў.
Пазбегнуць небяспекі інфіцыравання можна, застаўшыся дома. Любімыя краявіды горады вам даставіць Hrodna.life. На нашых здымках вы пабачыце прыклады антывірусных паводзінаў у мудрай гарадской архітэктуры.
Дыстанцыю трымаюць воданапорныя вежы Кася і Бася, Стары і Новы замак, анёлы на вежах Фарнага касцёла і нават сфінксы на браме.
Часткі знака ў памяць аб Фары Вітаўта дыстансавалі на бяспечную адлегласць віртуальна. Выглядае нязвыкла, непрыжога і хочацца вярнуць усё на месца? Нам таксама не вельмі камфортна жыць і працаваць на дыстанцыі. Калі эпідэмія міне, усё вернецца на месца. А пакуль — трымайце дыстанцыю і заставайцеся здаровымі.
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…