У 2021 годзе Kärcher-цэнтру ў Гродне спаўняецца 12 гадоў. Пра тое, якую ідэю прасоўвае брэнд, што прыцягвае кліентаў і якія акцыі і зніжкі чакаюць пакупнікоў, Hrodna.life распавяла намесніца кіраўніка ўласнай рознічнай сеткі па Гродне Наталля Кароль.
Гісторыя брэнду ў Беларусі пачалася з дыстрыбутарскай сеткі больш за 20 гадоў таму, а ў 2018 годзе ў краіне з’явілася прадстаўніцтва кампаніі Kärcher.
Ідэя брэнда Kärcher — адчуць розніцу ў чысціні і прыборцы з інавацыйнай тэхнікай. «У сучасным свеце ўсе працы становяцца тэхналагічнымі, нават такая простая, на першы погляд, як мыйка або прыборка. Мы паляпшаем жыццё нашых кліентаў, вынаходзячы тэхніку, якая вядомая сваёй высокай магутнасцю, якасцю, надзейнасцю, прастатой ў эксплуатацыі і доглядзе за ёй», — кажа Наталля Кароль.
З інавацыйных прадуктаў у Гродне папулярныя падлогамыйныя машыны. З імі звычайная прыборка падлогі выходзіць на новы ўзровень, а на звыклыя ў побыце швабру і вядро можна забыцца.
З навінак 2021 года — мадэль FC 7 Cordless Premium. Яна значна палягчае працэс прыборкі і дае максімальную свабоду рухаў дзякуючы незалежнасці ад электрасеткі. А яшчэ яна адначасова выконвае сухую і вільготную прыборку. Усё гэта эканоміць час.
— Якія рабатызаваныя прыборы Kärcher прадаюцца ў Гродне?
— Сёння рабатызаваныя прадукты нашай кампаніі запушчаны ў продаж у Германіі. У хуткім часе яны з’явяцца ў нас у Беларусі: робаты-пыласосы і робаты-шклоачышчальнікі. Але і зараз нам ёсць, чым здзівіць пакупнікоў. Сусветны трэнд развіцця хатняй тэхнікі - праца без шнура, на акумулятарах.
— Як развіваецца тэхніка для саду Kärcher?
— Сярод навінак у нас ёсць і апараты для дома, і садовая тэхніка: акумулятарныя газонакасілкі, трымеры, паветрадзьмухі, садовыя нажніцы і кустарэзы. Уся лінейка абсталявана сістэмай зменных акумулятараў (на платформах 18 В і 36В). Гэта забяспечвае максімальную мабільнасць і поўную свабоду рухаў пры выкананні работ у любых месцах: на тэрасе, у майстэрні, на прысядзібным участку або ўдалечыні ад дома. Акумулятарная тэхніка — гэта ўніверсальныя апараты, зручныя і простыя ў кіраванні.
Толькі да канца красавіка 2021 года, пры куплі газонакасілак LMO 18−36 / 36−40 / 36−46, можна набыць трымер за 1 капейку.
Адной з першых бытавых прылад, які Kärcher вывеў на спажывецкі рынак у 1950-я гады, стаў бытавой апарат высокага ціску. Таму доўгі час кліенты кампаніі з Гродна атаясамлялі Kärcher выключна з апаратамі высокага ціску.
«На працягу 10 гадоў апараты высокага ціску былі ў нас лідарам продажаў. Гэта цэлы сегмент рынку, у якім Kärcher лідзіруе і цяпер, незалежна ад рэгіёну. Кожнае новае пакаленне нашых апаратаў становіцца яшчэ лепш», — сцвярджае Наталля.
Кампанія штогод стварае інавацыйныя рашэнні: удасканальваецца дызайн і прадукцыйнасць.
Мінімыйкі Kärcher размеркаваныя па класах, якія адпавядаюць розным задачам чысткі. Для мыйкі машын варта звярнуць увагу на апараты сярэдняга класа К 4 і К 5. Для ачысткі вялікіх плошчаў і ліквідацыі стойкіх забруджванняў рэкамендуюцца апараты высокай прадукцыйнасці. Напрыклад, для чысткі фасадаў аптымальны апарат класа K 7.
На сённяшні дзень на самыя папулярныя апараты высокага ціску ў Kärcher дзейнічае зніжка — 18%. Тавар можна набыць па акцыйнай цане ў растэрміноўку на 3 ці 6 месяцаў, дзейнічаюць таксама карты растэрміновак.
— Якія апараты найбольш папулярныя сярод жыхароў Гродна?
- Самыя папулярныя прадукты — пыласосы. Ну і гэта натуральна, многія эксплуатуюць іх штодня, некаторыя — некалькі раз на дзень. А па папулярнасці гэта, бясспрэчна, вертыкальная лінейка, правадныя і бесправадныя VC 5 і навінка восені 2020 года — VC 4s Cordless Plus. Маленькія пыласосы з вялікімі магчымасцямі. Яны эфектыўна чысцяць падлогавыя пакрыцця, мяккую мэблю, салон аўтамабіля, цяжкадаступныя месцы, лесвіцы і далікатныя паверхні.
— Як змяняецца попыт па сезонах на прадукцыю Kärcher ў Гродне?
- 2020 год зламаў многія стэрэатыпы. Напрыклад, 20 гадоў восенню і зімой паспяхова ішлі продажы параачышчальнікаў. Але на сённяшні дзень, калі ў свеце прагрэсуе эпідэмія, змяняецца і мысленне кліента. Прыборка перастала быць працэсам па навядзенні чысціні, а стала асацыявацца з падтрыманнем здароўя ў сям'і.
Параачышчальнікі Kärcher — гэта экалагічная прыборка парай, без прымянення хіміі, ачыстка і дэзінфекцыя любых відаў паверхні. Вадзяная пара — адзін з найлепшых сродкаў для барацьбы са шкоднымі для здароўя мікраарганізмамі. Таму параачышчальнікі запатрабаваны ў любы час года.
У Гродне прадаецца тэхніка для саду ад Kärcher. Паліўнае абсталяванне дазваляе не марнаваць час на паліў асобных раслін: блокі кіравання паліву, распыляльнікі, пісталеты, дажджавальнікі, шлангі, помпы, вазкі, катушкі. У вясенне-летні сезон гэты тавар карыстаецца асаблівым попытам у Гродна.
Калі ўзнікне неабходнасць адпампаваць брудную ваду з басейна або склепа, Kärcher прапануе розныя мадэлі дрэнажных помпаў. А для паўнавартаснага забеспячэння дома вадой лепш за ўсё падыходзяць магутныя ўніверсальныя станцыі водазабеспячэння. Яны могуць забяспечыць вадой хатнія пральні, ванныя пакоі і кухні. З іх дапамогай можна стварыць разгалінаваную сістэму арашэння пры падключэнні неабходнага садовага абсталявання (шлангі, дажджавальнікі, разгалінавальнікі і іншае).
Да канца лета ў Kärcher-цэнтры ў Гродне дзейнічае акцыя: пры куплі на суму больш за 50 рублёў вы атрымліваеце купон на набыццё садовага абсталявання з 15% зніжкай.
— Якія зніжкі і акцыі на прадукцыю ёсць у Гродне?
— Для нашых пакупнікоў мы стараемся штомесяц уводзіць на акцыю цікавыя прадукты, рабіць іх больш даступнымі кліентам.
У гэтым месяцы на акцыі ў нас хіт продажаў - мінімыйкі з 18% зніжкай.
У канцы красавіка ўпершыню будзе праходзіць дзень брэнда Kärcher. Увесь асартымент можна будзе набыць са зніжкай у 15%. Магчымая растэрміноўка на 3 і 6 месяцаў, па картах растэрміноўкі: Халва, Чарапаха, Смарт, Карта пакупак, Магніт. Таксама можна атрымаць дысконтную карту. Я асабіста запрашаю ўсіх жыхароў нашага выдатнага горада скарыстацца такой магчымасцю і наведаць наш Kärcher-цэнтр з 23 па 26 красавіка.
«Калі вы вырашылі навесці чысціню, проста прыйдзіце да нас! Нашы прафесіяналы падбяруць усё неабходнае для вас», — кажа Наталля Кароль.
Адрас: Гродна, вуліца Белуша, 20б, памяшканне 5
Графік працы: пн-пт: з 09.00−19.00; Сб: з 10.00−19.00; сб: з 10.00−17.00
Чытайце таксама: «Я без него уже не могу». Как завести привычку пользоваться пароочистителем и зачем это нужно
УНП 191 767 802
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…