Карпаратыўныя і тэматычныя календары для прыхільнікаў пэўных прафесій і ладу жыцця з’яўляюцца ў канцы кожнага года. Што сёлета маюць на выбар гродзенцы і на які з календароў звярнуць увагу кожнаму, Hrodna.life разбіраўся разам з псіхолагам Кацярынай Бучай.

1. “Спадабаецца міліцыянерам”

Гродзенская міліцыя анансуе свой каляндар промавыявай у сацыяльных сетках. Міліцыянеры ўсіх напрамкаў у дзейнасці выстраіліся на фоне ўсіх наяўных архітэктурных помнікаў Гродна. За спінамі праваахоўнікаў – хмары і тэхніка.

Каляндар "для сваіх". 5+3 прапановаў для сапраўдных гродзенцаў

“Каляндар павінен спадабаецца найперш міліцыянерам, – мяркуе псіхолаг. – Звычайным гледачам будзе трохі складана суадносіць сябе з выявай. Узнікае адчуванне інфармацыйнай перагрузкі, цяжка адразу адчуць, што тут галоўнае, бо шматлікія аб’екты расцягваюць увагу і не даюць магчымасці засяродзіцца”.

Тым, хто наўпрост з міліцыяй не звязаны, хацелася б асацыяваць яе з пачуццём уласнай абароненасці. Прапанаваная выява, з навальнічнымі хмарамі за спіной міліцыянераў, транслюе хутчэй напружанасць і адчуванне, што “где-то кое-кто у нас порой…”.

У цэлым – для службовага кабінета супрацоўнікаў міліцыі гэты варыянт падыдзе.

2. Дзяўчаты-агонь у амерыканскім стылі

Гродзенскія МНСнікі сёлета абралі гераінямі для календара дзяўчат і ратавальную тэхніку. “Дзяўчына з сякерай? Агонь! Разрыў шаблона”, – каментуе псіхолаг.

Каляндар "для сваіх". 5+3 прапановаў для сапраўдных гродзенцаў

Каляндар, лічыць Кацярына, атрымаўся дынамічным і “амерыканскім” па стылі выканання. Зразумела, што здымкі пастановачныя і далёкія ад рэальнага жыцця, але выглядаюць прывабна. Мэтавая аўдыторыя календара – мужчыны-службоўцы.

3. Олд-аўто і юныя ледзі

Дзяўчаты і машыны  – традыцыйны сюжэт фотакалендара гродзенскіх аўтамабілістаў. Яго ствараюць для тых, хто чакае аўтафестываль SunDay, як галоўную імпрэзу года. Таму на выявах календара нічога лішняга. Толькі прыгожы летні дзень, прыгожыя дзяўчаты і эксклюзіўныя аўтамабілі.

Каляндар "для сваіх". 5+3 прапановаў для сапраўдных гродзенцаў

“Здымкі вельмі жывыя і пазітыўныя. Напэўна, такі каляндар дарэчна будзе ўбачыць у аўтамайстэрні. У офісе таксама можа быць. Галоўнае – не надта часта пазіраць на здымкі, каб не забыцца на працу”, – жартуе псіхолаг.

АВС. “У сваім рэпертуары”

“Дзяўчына прыгожая, астатняе каментаваць не хочацца”, – прызнаецца псіхолаг. Яе меркаваннем, выява двухсэнсоўная і, як ужо стала звычайным для гэтага брэнда, “б’е ніжэй пояса”.

Каляндар "для сваіх". 5+3 прапановаў для сапраўдных гродзенцаў

Маркетолагі і дызайнеры АВС чарговы раз даказваюць, што маянэз на яйцах – далёка не мяжа фантазіі, а “хрэновая” тэма  – невычарпальная. Каляндар напэўна знойдзе свайго спажыўца, бо для вялікай часткі грамадства такі спосаб гаварыць пра сэкс ці не адзіны магчымы. Занадта доўга яго ў СССР не было.

Hrodna.life: “Make Hrodna great again!”

Партал Hrodna.life падрыхтаваў карпаратыўныя календары ўпершыню. Яны выдадзены ў двух відах – перакідны настольны “домік” і насценны квартальны варыянт.

“Выявы календара – спакойныя і ненавязлівыя. Гартаючы старонкі, прыемна як пазнаваць знаёмыя краявіды, так і здзіўляцца нечаканым ракурсам здымкаў”, – адзначае Кацярына Буча.

Каляндар "для сваіх". 5+3 прапановаў для сапраўдных гродзенцаў

На думку псіхолага, каляндар будзе да месца тым, чыя праца патрабуе засяроджанасці і працяглага захавання канцэнтрацыі ўвагі. Скіраваўшы позірк на старонку календара, можна расслабіцца і хвіліну памедзіціраваць. Пейзаж не будзе перацягваць увагу на сябе, але дасць магчымасць рэлаксу. “Калі праца хуткая і нервовая, і трэба каб нешта супакойвала, гэты варыянт будзе пасаваць”.

Яшчэ адна адметнасць календароў ад Hrodna.life у тым, што гэта беларускамоўнае выданне.

Каляндар "для сваіх". 5+3 прапановаў для сапраўдных гродзенцаў

Атрымаюць календары ад Hrodna.life найперш падпісчыкі і партнёры. Частка накладу будзе разыграна сярод чытачоў і сяброў партала ў сацыяльных сетках.

+3: Не толькі карцінкі

Гродзенская каляндарная традыцыя не абмяжоўваецца толькі фотакалендарамі. Календары з мясцовым ухілам штогод рыхтуюць таксама гісторыкі і краязнаўцы. Сёлетні гродзенскі каляндар складаў малады гісторык Аляксандр Перагудаў.

Каляндар "для сваіх". 5+3 прапановаў для сапраўдных гродзенцаў

Беларускі настольны перакідны каляндар ужо шмат гадоў запар рыхтуе прафесар Аляксей Пяткевіч. Яшчэ адна каляндарная цікавостка надыходзячага года – яўрэйскі каляндар «Пад шчытом Давіда».

Пазнаёміцца з сёлетнімі гістарычнымі календарамі можна падчас прэзентацыі выданняў, што пройдзе 27 снежня.