Размовы пра тое, што ў Гродне з’явіцца завод па перапрацоўцы смецця, пачаліся недзе ад 2010 года. Тады начальнік камерцыйнага аддзела УЖКГ Гродзенскай вобласці Георгій Яроцкі расказваў аб планах будаўніцтва сучаснага смеццеперапрацоўчага прадпрыемства. На той час завяршалася праектная частка работ і ішла падрыхтоўка да тэндару на будаўніцтва. Паведамлялася, што ўжо заключаны пагадненні з Сусветным банкам на пазыку ў памеры $ 42,5 млн і з Глабальным эканамічным фондам на выдзяленне гранта ў $ 5,5 млн.
Пра тое, што будаўніцтва «плануецца пачаць у 2014 годзе» пісала БЕЛТА ў жніўні 2012 года са спасылкай на першага намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Шулейку. Кошт праекта акрэсліваўся каля $ 20 млн, было адзначана, што яшчэ каля $ 9 млн патрэбна для змены сістэмы збора смецця.
У ліпені 2014 года стала вядома, што будаваць завод будзе кітайская кампанія СМЕС. Кошт будаўніцтва азначаны ў $ 28,8 млн, тэрмін работ — 22 месяцы. У красавіку 2015 паведамлялі пра тое, што СМЕС абышла ў тэндары 77 канкурэнтаў, і што ў Гродне чакаюць «кітайскі дэсант» будаўнікоў.
Пра неабходнасць пабудаваць смеццеперапрацоўчы завод «у сціслыя тэрміны» ўзгадваў і старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў ў жніўні 2014 года, на сесіі Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў, што зацвярджала на пасаду старшыні гарвыканкама Мечыслава Гоя.
У канцы 2015 мясцовыя выданні, спасылаючыся ўжо на самаго Мечыслава Гоя, пісалі, што завод можа пачаць працу датэрмінова — у чэрвені 2016 замест лістапада.
На пачатку 2016 года былі ўнесены змены ў пагадненне аб пазыцы. Паводле іх было вырашана скіраваць каля $ 12 млн, зэканомленых на будоўлі, на арганізацыю сістэмы збора адходаў, у тым ліку на закупку кантэйнераў і мусаравозаў. У гэты ж час паведамілі, што ўвядзенне завода ў эксплуатацыю намечана на ліпень 2016 года.
У чэрвені разам з дэлегацыяй камунальнікаў завод наведаў першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін. У мясцовых СМІ напісалі што «дырэктар Гродзенскага завода па ўтылізацыі і механічным сартаванні адходаў Вячаслаў Андрээўскі паабяцаў, што завод запусцяць у канцы ліпеня бягучага года».
У верасні 2016 са спасылкай на начальніка ўпраўлення ЖКГ Гродзенскага аблвыканкама Алега Шафранскага паведамлялі, што «для гродзенцаў будуць арганізаваны экскурсіі на смеццеперапрацоўчы завод, каторы пачне працу ў канцы года.»
Апошнія навіны пра завод з’явіліся 29 снежня 2016. Паведамлялася, што ідзе абкатка галоўнага канвеера ТБА, а ўрачыстае адкрыццё завода плануецца на сярэдзіну студзеня.
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…