Горад

Кактэйлі са смакам Парэчанскага мёду з’явіліся ў бары Houdini

«Вясновае абуджэнне» — так называецца новая серыя з пяці кактэйляў, што 30 сакавіка прадставілі гасцям бара Houdini. У склад усіх напояў уваходзяць розныя гатункі мёду ад прадпрыемства «Мядовы шлях». Пасекі знаходзяцца ў Парэччы, таму назвы напояў таксама звязаны з гэтымі мясцінамі. Выпіць «Малочнае возера» ці адпачыць пад «Фанфары сяброў» хутка зможа кожны. Ужо ў красавіку навінкі з’явяцца ў кактэйльнай карце.

Кіраўнічка кампаніі «Мядовы шлях» Вольга Гаўрылік і мэнэджар бара «Гудзіні» Андрэй Грушынаў прззентуюць гасцям бара новыю лінейку безалкагольных мядовых кактэйляў «Вясновае абуджэнне»

«Праз кактэйлі „Вясновага абуджэння“ мы хацелі паказаць новыя магчымасці выкарыстоўваць мёду. Давесці, што яго можна не толькі есці дома лыжкамі ці дадаваць у кандытарскія вырабы, але і гатаваць смачныя і эстэтычныя з выгляду кактэйлі», — распавёў Андрэй Грушынаў, аўтар новых напояў і мэнеджар бара. Разам з мёдам у склад кактэйляў уваходзяць травы і садавіна, што ўтрымліваюць вітаміны. Таму напоі будуць карыснымі для здароўя.

Мядоваму настрою спрыяе і адмысловы посуд. Кактэйль «Фанфары сяброў» падаецца ў шклянках с узорам у выглядзе сотаў
Кактэйль «Фанфары сяброў» гатуецца з выкарыстаннем мёду з пыльцой кветак, крошкі лёду, цытрусавых і мяты

Кожны з кактэйляў утрымлівае адзін з гатункаў узбітага мёду вытворчасці кампаніі «Мядовы шлях». Для кактэйля «Фанфары сяброў», з грэйпфрутам і сокам лайма, дадаюць мёд з кветкавай пыльцой, да «Кветкавага гасцінца», асновай якога стаў ахалоджаны настой каркадэ і цытрусавыя, добра пасуе мёд з чарніцамі і ягадамі асаі, а «Малочнае возера» дапаўняе мёд з малінай.

Аснова «Кветкавага гасцінца» — ахалоджаны настой каркадэ. Яго даліваюць у шклянку пасля мядовага сіропу і садавіны

Назвы напояў таксама прывязаны да знаёмага гродзенцам Парэчча. «Мяркуем, што гэта будзе спрыяць папулярызацыі нашай мясцоваці, што турысты захочуць больш пра яе даведацца, а гродзенцы лішні раз выберуцца на прыроду», — разважае Андрэй.

Выпіць «Малочнае возера» зможа нават дзіця. Кактэйль складаецца з малака, марозіва і мёду з малінай і падаецца ў маленькіх бутэльках — раней так прадавалі дзіцячае харчаванне

Калі ўсё ж паехаць у сапраўднае Парэчча атрымліваецца не часта, то правесці «Суботнік на сядзібе» можна будзе і ў бары. Дэтокс-кактэйль са шпінатам і яблыкам забяспечыць ачышчэнне арганізма ад шлакаў, што сабраліся за зіму.

Кактэйль «Суботнік на сядзібе» са шпінатам і яблыкам правядзе сапраўдную ўборку арганізма і выведзе назапашаныя за зіму шлакі

Падтрымаць здароўе дапаможа і «Знахар» — адзіны з мядовых кактэйляў новага шэрагу, што падаецца гарачым. Для яго прыгатавання выкарыстоўваецца настой чабору, рамонкаў і размарыну, а разам з мёдам у напой дадаюць яшчы сіроп шыпшыны.

Гарачы кактэйль «Знахар» утрымлівае зёлкі і мёд

Кожны з новых кактэйляў можа ўжывацца самастойна, але для паўнаты ўражанняў у бары прапануюць іх кампазіцыйную падачу. Ліманады дапаўняе садавіна ці цытрусавыя, а да малочнага кактэйля плануюць падаваць печыва і шакалад.

Бісквітны мішка і печыва з шакаладкай дапаўняюць уражанні сапраўднага дзіцячага свята

Усе кактэйлі «вясновага абуджэння» — безалкагольныя. «Праз іх стварэнне мы мелі паказаць, што бар таксама можа мець здаровы імідж, — распавядае Андрэй. — Тое, што бар — гэта толькі алкаголь і танцы — стэрэатып, каторы не адпавядае сучаснасці. Мы хочам паказаць і другі бок барнай культуры — са здаровым адпачынкам і карыснымі кактэйлямі, што спрыяюць здароўю».

Наведвальнікі прэзентацыі назіраюць за чараўніцтвам, што адбываецца за барнай стойкай

Яшчэ адным нечаканым «фокусам» ад Houdini стала прэзентацыя новай залі. Яна месціцца ў сутарэннях пад барам і мае больш стрыманы, вышуканы стыль. Месца тут, хутчэй, на спакойныя размовы, чым на шумную «тусоўку». Дапаўняе атмасфернасць аўтэнтычная цагляная кладка сцен, стогадовае піяніна з шыкоўным гукам і жывое полымя свечаў.

youtu.be/SgDICDApIM8

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025