Бясцэнна і амаль бясплатна. 5 фактаў пра Станіславоўскую кафлярну Друцкіх-Любецкіх, якую не могуць прадаць нават са зніжкай

Гэтыя будынкі маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а яго сучасныя ўладальнікі - статус банкрутаў. Да вайны тут рабілі кафлю для ўсяго Гродна, у 1950-х — плітку для Сталінградскай ГЭС. Убачыць былую кафлярню князёў Друцкіх-Любецкіх можна на вуліцы Чырвонаармейскай, каля дарожнай развязкі. Зараз будынкі пустуюць і руйнуюцца. Іх беспаспяхова спрабуюць прадаць з аўкцыёну. Hrodna.life адшукаў 5 фактаў з гісторыі прадпрыемства.

Калі б не пажар, нічога б не было

Пажар 1885 года знішчыў амаль палову Гродна. Ён тады быў у асноўным драўляным. Каб аднавіць горад, патрэбна была цэгла. Яе выраблялі на Гродзенскім цагляным заводзе князёў Друцкіх-Любецкіх. У 1895 годзе яны пашырылі бізнес і адкрылі завод па вытворчасці кафлі. У першы час на заводзе працавалі 28 чалавек.

Гродзенскую кафлю рабілі з мясцовай гліны. Яе капалі ў кар’ерах за горадам. Зараз у тым месцы пачынаецца мікрараён Дзевятоўка. Адна з вуліц, па якіх вазілі сыравіну, называлася Глінянай (з сярэдзіны 1930-х гадоў - вуліца Жвірка, а з 1939 года — Чкалава — заўв. Hrodna.life).

Да канца 1930-х гадоў тут рабілі печкавую плітку і арнаменты, кафляныя лазні і ганчарныя вырабы на заказ. Кантора кампаніі знаходзілася на Тэатральнай плошчы (цяпер плошча Тызенгаўза. — Заўв. Hrodna.life). Пасля прыходу Савецкай улады кафлярню нацыяналізавалі.

Рабілі плітку для Сталінградскай ГЭС

Вытворчасць на кафляным заводзе аднавілі пасля Другой сусветнай вайны. У студзені 1950 года ў Гродне стварылі камбінат будаўнічых матэрыялаў, аб’яднаўшы цагляны, чарапічны і вапнавы заводы. У яго склад увайшла і кафлярня.

Тут выпускалі шэрую і глазураваныя плітку, кафлю, тэракоту. Адну з самых вялікіх партый гродзенскай глазураванай кафлі замовілі на будаўніцтва Сталінградскай ГЭС (цяпер — Волжская ГЭС. — Заўв. Hrodna.life).

Прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У 2015 годзе адзін з будынкаў завода па вытворчасці кафлі купіла фірма «Леўта і С». На вытворчасці гэтага прадпрыемства займаліся устаноўкай і ачысткай брудаахоўных дывановых пакрыццяў.

Праз год пасля куплі ўсе пабудовы завода прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Для рэканструкцыі давялося ўзгадняць праект з Міністэрствам культуры. Фасад будынка пакінулі, якім ён быў. Замянілі вокны і дзверы і часткова перабудавалі. Да рамонту будынак быў аднапавярховы, але ў ходзе работ на гарышчы зрабілі яшчэ адзін паверх. На ім размясцілі офісы, а на першым паверсе — пральню.

Андрэй Разін з «Ласкового мая» хацеў, але так і не купіў

Спявак прыязджаў у Гродна ў 2019 годзе. Ён казаў, што яго продкі валодалі фарфоравай фабрыкай на вуліцы Чырвонаармейскай, 71А. Разін хацеў аднавіць будынак і аднавіць вытворчасць. Праўда, пры ўмове, што пабудовы аддадуць яму бясплатна ці за сімвалічную плату.

Чытайце таксама: Замест кітайцаў - «Ласкавы май»? Андрэй Разін хоча адкрыць у Гродне цэнтр творчасці і адрадзіць вытворчасць фарфору

Таргі не адбыліся, кошт знізілі ўдвая

Уладальнік асноўнай часткі завода — трэст «Гроднагарбуд». Гэтая арганізацыя збанкрутавала і цяпер распрадае ўсю сваю маёмасць. Комплекс пабудоў на Чырвонаармейскай выставілі на продаж у канцы жніўня 2021. На таргі ніхто не заявіўся, і аўкцыён не адбыўся. Кошт лота знізілі напалову. Зараз кавалачак прамысловай гісторыі Гродна ацэньваюць усяго ў 879 100 рублёў.

Чытайце таксама:

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025