Ад 12 чэрвеня да 28 жніўня бацькі будучых першакласнікаў пішуць заявы, каб дзяцей узялі ў школу. Адначасова можна заявіць і пра жаданне вучыць дзіця па-беларуску, прычым, не толькі пачынаючы з першага класа. Пра тое, чаму варта папулярызаваць мову і забяспечыць дзецям магчымасць на ёй вучыцца, Hrodna.life распавёў Алесь Крой, намеснік старшыні гродзенскай абласной філіі ”Таварыства беларускай мовы”.

Каб не было сорамна перад суседзямі

Заявы ў адкрытыя беларускія класы, не толькі ў першыя, можна пісаць    гарадзенцам  і тым, хто пераехаў у Гродна з іншых рэгіёнаў Беларусі і замежжа. Гэта канстытуцыйнае права” – кажа Алесь Крой. Дарослым ён раіць таксама удасканальваць веды роднай мовы. Напрыклад, наведваючы курсы “Мова нанова”. “Пазней не будзе сорамна перад нашымі суседзямі за сябе і сваіх дзяцей.”

Яшчэ адна нагода вучыць дзяцей па-беларуску – новая вышэйшая навучальная установа. Сёлета быў юрыдычна зарэгістраваны  Нацыянальны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча, дзе прадметы будуць выкладацца найперш па-беларуску.

“Каб дзеці вучыліся па-беларуску”. Пачынаецца час на скаладнне заяваў пра выбар мовы навучання школьнікаў

Ці хопіць вучняў для беларускамоўнага універсітэта?

“Зараз у Гарадзенскай вобласці ў беларускіх класах рускамоўных школ  навучаецца  каля тысячы дзяцей. Сёння ўжо толькі  ў абласным цэнтры – больш 60. Для 23 тысяч людзей, якія штодня гавораць дома па-беларуску і 120 тыс гарадзенцаў, якія прызналі беларускую мову роднай па перапісу 2009 года, лічба невялікая” – разважае Алесь Крой, – На Гарадзеншчыне беларускую мову роднай прызнае большая частка насельнітва. Але механізмы выцяснення беларускай мовы, закладзеныя напачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя па інэрцыі дзейнічаюць і сёння.”

Тым не менш, штогод на Гродзеншчыне ствараюцца новыя беларускія класы. Амаль 15 тысяч вучняў вучацца ў беларускіх школах Гродзенскай вобласці.

“Каб дзеці вучыліся па-беларуску”. Пачынаецца час на скаладнне заяваў пра выбар мовы навучання школьнікаў

Раней ад пачатку 2000-х працягваць навучанне на роднай мове ў Беларусі  не было магчымасці. Выключэнне складалі  некалькі спецыяльнасцяў філалагічнага, гістарычнага і журналістскага  профілю.

“Пасля шматлікіх гадоў працы і адстойвання права беларусаў на любую адукацыю на роднай мове Таварыства беларускай мовы дамаглося дзяржаўнай рэгістрацыі  беларускай ВНУ імя Ніла Гілевіча. Магчыма, праз год-два,  выпускнікі сярэдніх школ змогуць вучыцца там і атрымоўваць адукацыю па-беларуску па розных сучасных спецыяльнасцях. Верагодна і дзяржаўныя ВНУ будуць вымушаны праз нейкі тэрмін пашыраць навучанне на роднай мове. Павінна быць канкурэнцыя ВНУ і сярод беларускамоўных” – кажа Алесь Крой.

Самыя беларускія школы і садкі Гродна

Са школ, дзе найлепш абстаяць справы з беларускамоўнымі класамі, Алесь Крой ўзгадаў школу №32 у Ленінскім раёне (Дзевятоўка) і школу №34 у Кастрычніцкім раёне (Вішнявец).

“Там ёсць беларускія класы, добрыя настаўнікі, метадычная база і спрыянне адміністрацый да павялічэння колькасці беларускіх класаў. У гэтых школах ёсць выкладчыкі беларускай мовы, дзясяткі вучняў якіх былі ўдзельнікамі і пераможцамі раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіяд.”

Вакол такіх школ сбіраецца і супольнасць бацькоў, што хацелі б рыхтаваць дашкольнікаў данавучання па-беларуску. Сёлета ў маі ў Гродзенскую арганізацыю  ТБМ звярнуліся бацькі дашкольнікаў з Дзевятоўкі, якія хацелі б стварыць беларускую групу ў раёне школы №32.

“Мы звярнуліся ў Ленінскі аддзел адукацыі дашкольнага выхавання да Рэкець Наталлі Пятроўны, (тэл.72-10-65) каб даведацца, ў якім садку мікрараёна Дзевятоўка будзе найлепшая  магчымасць адкрыць новую беларускую групу”.

Астатнім бацькам Алесь Крой таксама раіць не спаць у шапку:

“Трэба браць прыклад ад нашых продкаў, якія былі больш актыўнымі і першымі ў свеце 400 гадоў назад надрукавалі Буквар на роднай мове, а Біблію надрукавалі першымі ва Ўсходняй Еўропе, па гэтых кнігах вучыліся чытаць і пісаць шмат гадоў не толькі дзеці”.

Карысныя кантакты:

Школы:

 СШ№32, “Дзевятоўка”, вул.Ліможа,11

Тэлефон сакратара школы №32: 78-56-01

Завуч пачатковай школы №32: Працоўны тэл.78-56-08 (Багдановіч Валянціна Іваноўна)

E-mail: [email protected]

Ленінскі аддзел адукацыі: 72-10-65

СШ№34, “Вішнявец”, вул.Індурская шаша, 14

Тэлефон сакратара школы №34:  33-20-98 (8033 668-33-43 маб.тэл.)

E-mail:[email protected]

Завуч пачатковай школы №34: Карпук Таццяна Міхайлаўна, п.т. 31-40-45.

Е-маіl : [email protected]

 

Кастрычніцкі аддзел адукацыі:69-71-12, 69-71-10(Адамовіч Алена Вацлаваўна),

69-71-17(Іпатава Таццяна Анатольеўна)

 

Аддзел адукацыі Гродзенскага гарвыканкама:72-04-02

Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58(Семанчык Андрэй Антонавіч)

Дзіцячыя садкі:

Ленінскі раён:

д/с №45( 2 беларускія групы, каля вул.Горкага, на вул.Сухамбаева, 5, тэл.43-72-28, Кушнірук Людміла Іванаўна-загадчыца садка). Зараз фармуецца новая аднаўзроставая група з 20 чалавек, 6 чалавек з садка пайшлі ў школу.

Другая беларуская група рознаўзроставая фармуецца  на 15 чалавек.

Кастрычніцкі раён: д/с №65 ( 1 група, вул.Рэпіна,7, тэл.53-08-97, Прэцкайла Алена Сямёнаўна-загадчыца садка). Сфармавана ў 2017г. група з 22 чалавек.

 

Кантакты Гродзенскай абласной арганізацыі ТБМ:

Вэлкам- 943 -58-09, школы, Крой Аляксандр

МТС-285-93-07 , школы, Буднік Іван

МТС -786-59-89 садкі, Парфёненка Вітаўт


Любой бытовой прибор может выходить из строя. Если вам необходимы запчасти для вашего холодильника, вы можете посмотреть их здесь. Большой выбор, высокое качество.