Just-eat.by —гэта сэрвіс, у якім аб’ядналі максімальную колькасць службаў дастаўкі ежы. Ён працуе ў 32 гарадах Беларусі, у тым ліку ў Гродне. Ім карыстаецца 10 000 чалавек штодня.
— Наша мэта — забяспечыць сваім карыстальнікам найлепшыя ўмовы для хуткага, зручнага і выгаднага ажыццяўлення заказаў, — кажуць стваральнікі.
Тлумачым, якія ў сэрвіса ёсць магчымасці і перавагі.
Што можна выбраць?
На сайце вы можаце адразу выбраць тое, што вас цікавіць. Ёсць раздзелы «Усе месцы», «Піца», «Сушы», «Бургеры», «Шаурма», «Шашлыкі/Грыль», «Wok», «Пірагі», «Торты». Таксама ёсць «Бізнес-Ланч», «Банкетнае меню» і нават «Кветкі».
А калі дакладней?
Асобна можна выбіраць па стравах: супы, ланч-сэты, салаты, дранікі, бурыта, донер, кебабы, ролы, паста, поке, рызота, бліны і многае іншае. У наяўнасць дзіцячае і нішчымнае меню. Таксама можна зрабіць выбар, зыходзячы з кухні. На сайце прадстаўлены амерыканская, беларуская, вегетарыянская, еўрапейская, італьянская, каўказская, кітайская, мексіканская і японская кухні.
Адкуль прыедзе ежа?
Па стане на 16 красавіка заказы даступныя ў 36 месцах у Гродне. Кожны тыдзень да сэрвісу дадаецца некалькі устаноў у розных гарадах. Таму варта сачыць за навінамі сэрвісу.
Як зрабіць заказ?
Замовіць стравы можна ў чатыры кроку. Выбраць горад → выбраць установу → выбраць страву і, нарэшце, аформіць заказ. Альбо патэлефанаваць па нумары +375 44 596 56 96 або +375 33 303 00 08. Таксама можна замовіць званок на сайце.
Як аплаціць?
Стравы можна сартаваць па кошце. Аплаціць можна наяўнымі, картай кур’еру альбо анлайн. Нацэнак і пераплат пры замове праз Just-eat.by няма. Час і ўмовы дастаўкі ва ўстаноў адрозніваюцца.
Ці бываюць акцыі?
Навошта карыстацца Just-eat, калі можна замовіць на сайце ўстановы?
На Just-eat можна параўнаць кошты ў розных установах і зрабіць аб’ектыўны выбар. Можна праглядаць рэйтынгі страў і ацэньваць працу партнёраў. Можна публікаваць свае водгукі і чытаць водгукі іншых карыстальнікаў.
А якая яшчэ карысць ёсць ад сэрвісу?
Самае галоўнае — можна заказваць праз адзін асабісты кабінет ва ўсіх рэстаранах і не ўводзіць кожны раз свае кантактныя дадзеныя. Потым можна праглядзець гісторыю заказаў.
Я бачу на сайце надпіс «Ежа за балы». Што гэта такое?
«Еда за баллы» гэта бонусная праграма для пастаянных кліентаў. Бонусныя балы — умоўная грашовая адзінка, якую выкарыстоўваюць для прадастаўлення скідак кліентам. Яны налічваюцца за заказы, водгукі і іншыя актыўнасці кліентаў. Імі можна поўнасцю або часткова аплачваць заказы.
Што кажуць кліенты пра сэрвіс?
«Сайт очень хороший, все вместе, удобно, почти сразу перезванивают и уточняют заказы. Сразу же предупреждают, сколько времени ждать доставку, если не устраивает, можно отказаться. Удобно, быстро, пока не подводили».
«Спасибо за понимание! Сегодня произошла ошибка по заказу, но команда профессионалов быстро отреагировали и все исправили. Довезли и бонус предложили! Еще раз спасибо!»
«Спасибо. Всё было очень вкусно, а главное, вовремя. Мы всем довольны. Спасибо, что вы есть».
Чаму цяпер гэта актуальна?
У перыяд пандэміі каранавируса рэкамендуецца абмежаваць свае выхады на вуліцу. Калі вы не можаце вытрымаць без смаку страў з любімага рэстарана або кафэ, лепш атрымаць іх праз дастаўку.
Кур’ер працуе ў пальчатках і масцы. Тым не менш, лепш разлічвацца бескантактавай картай або праз інтэрнэт, каб паменшыць кантакт з наяўнымі грашыма, на якіх можа быць вірус.