«Персанал хамаваты, нумары не вельмі». Што пра ізалятары Гродна пішуць у водгуках на картах

Пасля выбараў 2020 года з ізалятарамі Беларусі сутыкнуліся тысячы чалавек, якія ў іншым выпадку маглі і не скласці пра іх меркаванне. Толькі за 9−12 жніўня 2020 года ў Гродне затрымалі каля 800 чалавек. Затрыманых, як правіла, дастаўляюць у два РАУС — Ленінскі і Кастрычніцкі, а затым яны трапляюць у ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ) на Гая, 4 або ізалятар у турме № 1 на Кірава, 1. Некаторыя з затрыманых пакінулі аб РАУС і ізалятарах водгукі - як жартаўлівыя, так і не вельмі.

«Крафтавы хлеб наогул не зайшоў»

Некаторых затрыманых пасля выбараў змяшчалі ў ізалятар на Кірава, 1 — у ІЧУ не хапала месцаў. Пра турму № 1 водгукі пакінулі дзевяць чалавек, трое — пасля жніўня 2020 года. Ацэнка ў аб’екта на Google Maps — 3,8 балаў з 5, на Яндекс.Картах-3,9. Hrodna.life захаваў арфаграфію і пунктуацыю аўтараў.

«Сидел в ивс. Охрана адекватная. Еда ужасная. Крафтовый хлеб вообще не зашёл. Туалет так себе. Сидел полтора суток. Покормили два раза. В целом не плохо. Поставил 4 балла только из-за надзирателей. Если номер сравнивать с самым зарыгоным хостелом Польши, то хостел выиграет с большой форой. По рассказам сокамерников по сравнению с ивс на гая, тюрьма это топ. Если будет выбор на сутки, берите тюрьму!», — напісаў карыстальнік чатыры месяцы таму.

Гродзенцы складалі спіс затрыманых пад Ленінскім РАУС 25 кастрычніка. Фота: Алена Кавальчук

«Очень тесные номера, плохой вид с окна и питание не из самых лучших. Не советую!!!» — піша іншы карыстальнік. Яшчэ адзін гродзенец жартуе, што гэта «не самые приятные апартаменты, не дают гулять по воскресеньям». Магчыма, год назад стан ізалятара быў лепшым — у той час з’явіўся водгук: «Очень понравилось!!! Сидела 8 лет. 10/10».

Чытайце таксама: Унитаз затыкают хлебом, веревки делают из пакетов. Как выживают заключенные в гродненской тюрьме

«Персанал хамаваты, нумары не вельмі»

У ізалятара часовага ўтрымання на Гая, 4 Ацэнка на Google Maps — 2,9, на Яндекс.Картах — 2,8.

Аб харчаванні і інтэр'еры ўражанні ў карыстальнікаў засталіся розныя: камусьці спадабалася, камусьці - не.

«ИВС. Персонал хамоватый, номера не очень: скудные, с отвратительным интерьером, вид из окон плохой. Завтрак ничтожен (хлеб с чаем), обед, на удивление, весьма хорош. Мои комплименты повару», — напісаў карыстальнік. Іншы з ім не пагадзіўся: «Обслуживание долгое. Персонал не приветливый. Блюда не вкусные. Интерьер порадовал. Не рекомендую!». Яшчэ два карыстальнікі былі лаканічнымі. «Кормят плохо» і «Дома лучше», лічаць яны.

«Здесь 9−12 августа 2020 года происходили массовые избиения и пытки задержанных на мирных акциях протеста сотрудниками ОМОН и местной милицией. Людей держали на растяжке по 3 часа, у некоторых отбирали обувь и заставляли стоять босиком на холодном бетоне. Многие запрашивали скорую, но помощь получали единицы. Люди сидели в переполненных изоляторах почти сутки, без еды и с минимумом воды. Недалеко от места, где я вырос, орудует настоящее гестапо», — адгукнуўся гродзенец на Google Maps.

Хуткая ў Кастрычніцкім РАУС 27 верасня. Фота: Алена Кавальчук

«Не кормяць, але ў туалет выпусцяць»

«Отличное место. Пахнет конечно не очень, но в целом чистенько, все нарядные, костюмчики, классный парфюм. Довезли в целости и сохранности, водители конечно очень разговорчивые, всё спрашивают, где живу, чем занимаюсь, не думаю что это совсем корректно, шутки не понимают, могут возникнуть разногласия, а если молчать, то отлично. Персонал, опять же повторюсь приветливый, кормить не кормят, но в туалет выпустят, если вежливо попросить. Советую посещать в трезвом состоянии, лица в состоянии алкогольного опьянения там не приветствуются, но зачем-то заходят туда, в целом, зал ожидания для них отдельный. 5 звезд !» — напісаў гродзенец аб ІЧУ на Яндекс.Картах.

Чытайце таксама: «Добавили грамм лаврового листа — получили штраф в $ 400». Кто поставляет в изолятор Гродно обеды с «совдеповскими» котлетами

«Шманалі пяшчотна»

«Первые сутки только хлеб и вода, потом кормят, но плохо. В котлете слишком много хлеба, а в супе жир остался, а мясо куда-то пропало. Унитаз смывает плохо, водопроводный кран сломан. Из досуга только книги. Обслуживание сносное, но не все умеют культурно разговаривать. Шмонали нежно. В целом не понравилось. Не советую данное учреждение», — лічыць карыстальнік на Яндекс.Картах.

На Гая, 4 знаходзіцца таксама АУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна і аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі. Аб іх працы таксама пакінулі водгукі. У прыватнасці, карыстальнікі пісалі пра тое, што ў АУС не здымаюць трубку, доўгіх чэргах, антысептыках на ўваходзе і «прыгожых пашпартыстках».

Гродзенцы прыехалі падтрымаць затрыманых і іх блізкіх 25 кастрычніка. Фота: Алена Кавальчук

«Уначы холадна, супрацоўнікі не ўсміхаюцца»

Ленінскі РАУС на Google Maps ацанілі на 3,3 бала, на Яндекс.Картах пакуль няма водгукаў.

«Иногда не до законов» я думаю что этим все сказано, но добавлю пару деталей. Хамское отношение, ноль реакции на жалобы как у рядового состава, так и у руководства. 12.08.2020 я был избит в этом РОВД лишь за свою гражданскую позицию. Встретимся в суде!" - напісаў шэсць месяцаў таму карыстальнік Уладзімір Родчанка.

Верагодна, гэта Уладзімір Родчанка — інжынер-праграміст «Godel Technologies». 12 жніўня яго збілі пасля таго, як ён з трыма знаёмымі стаў на калені насупраць Гродзенскага аблвыканкама з фота пяцігадовай дзяўчынкі, якая пацярпела ўвечары напярэдадні. Пасля гэтага Родчанка трапіў у бальніцу.

Супрацоўнік Ленінскага РАУС распавядаў пра затрыманых іх блізкіх 25 кастрычніка. Фота: Алена Кавальчук

У судзе з супрацоўнікамі РАУС ён сапраўды сустрэўся — толькі судзілі тады самога айцішніка.

«Ночью холодно, сотрудники не улыбаются… не рекомендую данное заведение, на Гая лучше», — заключае карыстальнік, верагодна, з вопытам наведвання двух аб’ектаў.

Некаторыя карыстальнікі пакінулі водгукі і пад іншымі аб’ектамі, дзе працуюць супрацоўнікі міліцыі. Карыстальнікі ўспомнілі затрыманне цяжарнай жанчыны, збіццё і «адпіскі».

Чытайце таксама: Гродненцам отказывают в возбуждении уголовных дел против силовиков. Почему все равно важно жаловаться на пытки

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024