95% прафесій, якія будуць актуальнымі праз пяць гадоў, пакуль не існуюць. Тым цяжэй вызначыцца з будучай прафесіяй дзецям і падлеткам. Бо і сённяшнія самыя запатрабаваныя IT-спецыяльнасці зусім маладыя: у 2018 годзе працадаўцам патрэбныя блокчэйн-распрацоўшчыкі, пентэстары, аналітыкі, распрацоўшчыкі ў сферы машыннага навучання і штучнага інтэлекту, мабільныя распрацоўшчыкі з ухілам у кібербяспеку. Вы аб такіх спецыяльнасцях чулі яшчэ пару гадоў таму?
Праца ў IT зараз — прэстыжны і грашовы варыянт. Але выбіраць прафесію варта, улічваючы тры фактары: цікавасць, здольнасці і попыт. Таму што праца павінна прыносіць радасць і задавальненне, а не толькі грошы.
Апошнія некалькі гадоў у Гродне адкрываецца шмат курсаў праграмавання, дзе можна паспрабаваць сябе, перш чым ісці ва ўніверсітэт. І калі раней бацькі лаяліся, калі дзеці шмат сядзелі за камп’ютарам, то цяпер камп’ютар — інструмент самарэалізацыі і манетызацыі. Чаму б не дазволіць дзіцяці пагуляць у камп’ютарную гульню, калі ён сам яе распрацаваў? А на камп’ютарных курсах простыя гульні вучаць ствараць на першых занятках. Далей — больш.
Курсы даюць магутны штуршок для вызначэння сваёй будучай прафесіі. У дзіцяці развіваецца творчае і лагічнае мысленне, крэатыўнасць, камунікабельнасць. Набываюцца навыкі каманднай працы і размеркавання роляў у праекце, адказнасць за сваю частку працы. Дзеці і падлеткі вучацца з цікавасцю, калі яны самастойна ствараюць, вынаходзяць і бачаць вынікі сваёй працы.
Курсы дапамогуць лепш пазнаць «кухню»
Паліна вывучае Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій у ГрДУ імя Янкі Купалы. Яна сама вывучала фізіку і матэматыку перад ЦТ. «Я паступала, таму што хацела класа з 8-га, ужо не памятаю, чаму. Многія сюды ідуць, не ўяўляючы, што тут за кухня. Я думаю, курсы мне дапамаглі б галоўным чынам у тым, што я б выразней уяўляла, куды я іду, і што буду рабіць», — кажа Паліна.
«У школе вучаць па старых праграмах, якія ў сучасным свеце не актуальныя і не патрэбныя. Курсы дапамогуць не згубіцца як у пачатку, так і па ходзе навучання ва ўніверы, бо інфармацыі шмат, а часу на ўспрыманне даецца мала, — кажа Антон, які вывучае „Праграмнае забеспячэнне і інфармацыйныя тэхналогіі“. — Чым раней пачнеш вывучаць праграмаванне, раней зразумееш у якой менавіта сферы табе больш зручна развівацца (вэб, дызайн, кодынг і г. д.), і якой мовай карыстацца, якой надаць больш увагу і часу, тым лепш».
Дзе можна паспрабаваць сябе ў IT?
Адукацыйны цэнтр Парку высокіх тэхналогій прапануе навучанне ў ITeen Academy дзецям ад 6 да 18 гадоў. Акадэмія была створана восем гадоў таму, каб дапамагчы дзецям і падлеткам у вызначэнні будучай прафесіі. Яны могуць паспрабаваць сябе на майстар-класах і бясплатных пробных уроках і вызначыць, чым хочуць займацца. Дзецям ад 13 гадоў прапануюць пагрузіцца ў праграмаванне, вывучыць распрацоўку сайтаў і гульняў, стварэнне мабільных прыкладанняў, мехатроніку, UI/UX дызайн.
Дарэчы, навучыцца з нуля праграмаванню, тэставанню ПЗ, бізнес-аналізу і іншым дысцыплінам могуць і дарослыя ў IT-Academy Адукацыйнага цэнтра Парку высокіх тэхналогій. Пасля заканчэння праграм навучання паспяховыя выпускнікі ў рамках Праграмы працаўладкавання цэнтра ўладкоўваюцца на працу ў IT-кампаніі. Прынцып Адукацыйнага цэнтра — «гарачыя» веды і праца з рэальнымі праектамі ў інтэнсіўных практычных праграмах, распрацаваных паводле патрабаванняў і пад кантролем вядучых IT-кампаній.
СOOO «Образовательный центр Парка высоких технологий»
УНП 191 435 318