Здароўе і спорт

«Искусственный интеллект» супраць «Припущенных овощей». У Гродне вызначылі лепшых у настольным футболе

«Толькі тут дзяўчыне можна зрабіць камплімент «Ну ты монстр!», а яна скажа «Дзякуй», — каментуе чарговую гульню вядучы. У апошні дзень лета на адкрытай пляцоўцы кафэ «Веранда» 20 каманд гулялі ў настольны футбол на турніры «Grant's Stand Together». Пазмагацца было за што: стаць лепшай камандай Гродна, каб паехаць на рэспубліканскі турнір і выйграць там 1500 рублёў.

Прыйшлі нават футбалісты «Нёмана»

Сярод каманд, якія зарэгістраваліся, былі «Фанаты Реала», «Манчестер», «Grodno Ultras» і «ФК Неман» — каманда з двух футбалістаў мясцовага футбольнага клубу, Сяргея Курганскага і Яўгенія Савасцьянава. Астатнія быццам спаборнічалі ў арыгінальнасці назвы. На турніны выступілі «Припущенные овощи», «Пара олимпийцев», «Бонни и Клайд», «Ущербная вобла», «Bamper for 9ka» и «Борода». Некаторыя каманды сфарміраваліся і зарэгістраваліся на гульню прама ў кафэ «Веранда».

— Мэта турніру — зрабіць сустрэчы сяброў вясёлымі, а баўленне часу — цікавым. Кікер, на наш погляд, найлепш пасуе да платформы «Grant's Stand Together», бо ў яго гуляюць два сябра, якія падтрымліваюць адзін аднаго і ў проігрышы, і ў перамогах. Прыходзяць сябры, якія падтрымліваюць сваю каманду, — кажа адзін з арганізатараў Яўгеній Кудравец.

У Мінск паедзе «Искусственный интеллект»

Адначасова праходзілі дзве гульні. Калі падчас першых змаганняў было шмат перамог «усухую», то пазней удзельнікі мужна змагаліся і часта заканчвалі гульню з лікам «5:4». Сярод удзельнікаў было ўсяго некалькі дзяўчат і шмат мужчын. Тэмпераментныя ўдзельнікі бурна радаваліся перамогам…

…і перажывалі з-за няўдачаў.

Дзвумя лепшымі выявіліся каманды «Искусственный интеллект» і «Припущенные овощи». Перамог у фінальным паядынку «Искусственный интеллект». Менавіта гэтая каманда паедзе ў кастрычніку на Суперфінал у Мінск, дзе збяруцца пераможцы з абласных цэнтраў і пазмагаюцца за званне лепшай каманды Беларусі і 1500 рублёў.

Дзе ў Гродне пагуляць у настольны футбол?

— Конкурс рабіўся для аматараў, таму многія з каманд упершыню стаялі каля стала для гульні, але ў канцы групавога турніра было бачна, як пасы становяцца больш выразнымі, а ўдары больш дакладнымі. Перамаглі годныя ігракі. Не магу сказаць, што яны наймацнейшыя, напэўна, ім пашанцавала трошкі больш, — кажа Яўгеній Кудравец.

Пераможцы трэніраваліся… у сябе на працы, а ў горадзе раяць хадзіць гуляць у «Галактыку».

— У перапынках граем на працы ў фірме «Specific group software development division». Граем дзеля задавальнення. Рыхтавацца да Мінску не будзем. Мы ніколі не рыхтуемся, мы проста гуляем, — кажа адзін з пераможцаў Ігар.

На працы займаюцца настольным футболам і фіналісты, якія занялі другое месца.

— На 23 лютага нам купілі ў кампанію «Exposit» кікер. І пачынаючы з 23 лютага, не кожны дзень і з вялікімі перапынкамі, але пэўны час мы гралі. Хацелася б лепш, але супернікі былі вельмі моцныя, і я на іх не крыўджуся, — кажа Маша, адна з нешматлікіх дзяўчын на турніры.

Аўтограф ад сапраўдных футбалістаў

Сваімі ўражаннямі ад гульні падзяліліся і футбалісты ФК «Неман», якія прыйшлі паўдзельнічаць у турніры і раздаць аўтографы.

— Паступіла прапанова ад прэс-аташэ клубу, нам стала цікава. Раней у настольны футбол гралі толькі на адпачынку, там дзе ён быў. А вы думалі, мы ва ўсе віды футбола павінны гуляць? — усміхаецца Яўгеній Савасцьянаў. — Цяжка сказаць, у які від футбола цяжэй гуляць, улічваючы, што вялікім футболам мы займаемся 15 гадоў. Думаю, калі б настольным займацца столькі часу, мы б сказалі, што і ў яго лёгка гуляць. Мы прайгралі першы свой паядынак, таму незадаволеныя вынікам. Але зараз зробім разбор гульні і ў наступнай абавязкова пераможам.

На ўваходзе ўдзельнікі атрымалівалі жэтон, які можна было абмяняць на кактэйль. Дарэчы, у дзень гульні кактэйлі былі па спецыяльных прыемных коштах, а закускі наогул бясплатна.

Гульня праходзіла ў два этапы: групавы і плэй-оф. Каманды шляхам лёсавання размеркаваліся па чатырох падгрупах. Дзве лепшыя каманды з кожнай падгрупы выйшлі ў плэй-оф, які складаўся з чвэрцьфіналу, паўфіналу і фінальнага матча. Такім чынам, з 20 каманд у чвэрцьфінал прайшлі 8. Гралі на турніры да пяці ачкоў, у групавым этапе — да адной перамогі, у плэй-оф — да дзвюх. Правілы гульні: не пракручваць футбалістаў на 360 градусаў, не ўзаемадзейнічаць са сталом і заўсёды пытацца апанентаў, ці гатовыя яны да гульні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Не паскардзішся — не паедзеш. Як у Гродне можна вырашыць транспартныя праблемы

У Гродне 87 маршрутаў грамадскага транспарту, а людзям даводзіцца ездзіць на таксі. Транспартныя болі гродзенцаў,…

23 снежня 2024

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024