Сёмы веламарафон «Суседзі» сабраў 15 ліпеня на Аўгустоўскім канале 707 удзельнікаў з Беларусі, Польшчы, Літвы і Расіі. У дзіцячым заездзе спаборнічалі 49 малых спартсменаў на роварах і бегавелах. Агулам на ўсіх дыстанцыях і ўзроставых групах разыгралі каля сотні прызоў.

707 раварыстаў сабраў VII міжнародны веламарафон “Суседзі”

Па колькасці ўдзельнікаў ў лідарах былі беларусы — 590 чалавек. З Польшчы прыехала 102 спартсмены, з Літвы — 9 і з Расіі - 6. Мужчын сярод іх было 458, ажанчын 149. Да выбару ўдзельнікаў было тры дыстанцыі: марафон даўжынёй 66 кіламетраў, паўмарафоў на 44 км і міні-марафон на 7 км.

707 раварыстаў сабраў VII міжнародны веламарафон “Суседзі”

Сёлета ўпершыню ацаніць трасу ў якасці ўдзельніцы міні-марафона ўдалося кіраўнічцы «ВелаГродна» Юлі Калядзе. Практычна ў апошні момант перад спаборніцтвамі яна вырашыла выйсці на старт разам з удзельнікамі заезда. «Па дарозе ацаніла, як падрыхтавалі трасу і засталася задаволена. Стрэлак і ўказальнікаў хапала, яны былі добра бачныя. Там, дзе маршруты розных дыстанцый разыходзіліся, стаялі валанцёры і дапамагалі зарыентавацца з накірункам далейшага руху».

[irp posts="28 070″ name="Драўляны ровар скарыў міні-марафон і сэрцы гледачоў на «Суседзях-2017""]

707 раварыстаў сабраў VII міжнародны веламарафон “Суседзі”

На пачатку дыстанцыі, са словаў Юлі, хацелася проста праехацца, але спартыўны азарт хутка перамог — захацелася паскарацца і на фінішы было нават шкада, што дыстанцыя так хутка скончылася.

Што да дзіцячага заезда, то ён, са словаў галоўнага суддзі спаборніцтваў Івана Найдзёнава, з кожным годам набірае ўсё большую папулярнасць. Калі на першых марафонах гэта была проста спроба арганізаваць дзяцей на час, калі бацькі занятыя на трасе, то зараз дзіцячы заезд стаў паўнавартаснай часткай веламарафону. «Раней бацькі бралі з сабой дзяцей на свае спаборніцтвы, а зараз многія дзеці самі просяцца паўдзельнічаць і матывуюць дарослых паехаць на «Суседзі».

707 раварыстаў сабраў VII міжнародны веламарафон “Суседзі”

Каб зручна было ўсім, дзіцячы заезд зараз правялі перад асноўнымі стартамі для дарослых, каб даць шанец раварыстам усіх узростаў паспрабаваць свае сілы на трасах.

Апроч спартыўных спаборніцтваў можна было пабавіць час на ўлонні прыроды — пакатацца на лодках, пазагараць, паслухаць музыку ці скарыстацца паслугамі выязнога гандлю.