На гэтай выставе няма карцін і скульптур. Ёсць толькі нацягнутая ўздоўж сцяны мятая поліэтыленавая плёнка і фоташтатыў. Астатняе вы зробіце самі. Гэта і будзе мастацтва. Або мастацтва, перавернутае з ног на галаву. “Інверсія”. Зрэшты, аўтары праекта так і назвалі ўсё тое, што адбывалася 10 траўня ў «Трэцім месцы».

Прыдумалі незвычайны для Гродна арт-праект фатограф Сяргей Курыла, дызайнерка Ірына Варкулевіч і мастацтвазнаўца Наталля Паўленка. Усё пачалося з фотаздымкаў Ерусаліма, дапоўнілася танцамі “Вольнай студыі” і сучаснымі падыходамі да мастацтва.

"Пачніце тут". Гродзенцам прапануюць ствараць мастацтва і дзяліцца ў інстаграме

Наталля Паўленка вызначае тое, што адбываецца як “хэпенінг”. У адрозненні ад перформансу, у гэтага віда сучаснага мастацтва няма сцэнара. Яго галоўная задача – зламаць стэрэатыпы аб мастацтве і разбурыць перашкоды паміж гледачом і сцэнай.

https://www.youtube.com/watch?v=p0ubE89CIXA&feature=youtu.be&fbclid=IwAR3HLlWJB5HWaYHV3pU7z8ENnlDKBTIQXwu3VBu7kGWXLouhb_bGbLfARSo

Гледачам прапануюць дзейнічаць – паўдзельнічаць у акце тварэння, разбурыць сцены самаізаляцыі і самаабмежавання.


Чытайце таксама: Перформанс, музыка і дэфіле. Дзіцячы хоспіс робіць дабрачыннасць модным трэндам Гродна


Пачніце з хэпенінгу

Самаабмежаванні, на думку Ірыны Варкулевіч, – лёгка могуць ператварыцца ў сацыяльную і культурную дэградацыю.

«Паглядзіце з боку – якую ступень свабоды вы можаце сабе дазволіць, як можаце пераадолець стэрэатыпы «правільных» паводзін.

Інверсія з пункту гледжання фізікі – гэта ператварэнне прасторы. У матэматыцы гэта адлюстраванне. А вы пачніце з таго, што ніколі не абмяжуе вас правіламі – з мастацтва. Пачніце тут – з нашага агульнага з вамі хэпенінгу, і першага асабістага перформансу”.

"Пачніце тут". Гродзенцам прапануюць ствараць мастацтва і дзяліцца ў інстаграме

Акунуцца ў адбітак горада

У праекце выкарыстаны здымкі Сяргея Курылы з Ерусаліма. Але вечны горад, на думку арганізатараў, тут не турыстычны ці гістарычны аб’ект, якім яго ўсе ведаюць. Падыходы сучаснага мастацтва ўяўляюць яго іншым. Горад становіцца «… неверагодна складаным і заблытаным камунікацыйным маршрутам, напрацаваным безіменнымі пакаленнямі. Людзі раствараюцца ў вечнасці – застаюцца толькі сляды іх дзей і творчасці», – так вызначае яго Наталля Паўленка.


Чытайце таксама: Гродзенцы «натанцавалі» больш за 1000 рублёў для дзяцей з хоспіса і рыхтуюць новую вечарынку


Хэпенінг дасць магчымасць кожнаму ўдзельніку акунуцца ў адбітак горада, прачуць яго і прымерыць на сябе.

«Прымусіць сябе рухацца і жыць новым – гэта ўмова выставы «Інверсія». Не проста сузіранне, а акт са-тварэння, акт стварэння ўласнай прасторы ў мастацтве, арт-аб’екта з сябе і творчага поля, створанага адзіным рытмам руху целаў, прасторы і канструктаў вечнага горада», – тлумачыць Паўленка.

"Пачніце тут". Гродзенцам прапануюць ствараць мастацтва і дзяліцца ў інстаграме

Без шанцу на паўтор

«Каштоўнасць такога прадстаўлення – у непаўторных эмоцыях і пражытых ведах, – лічыць мастацтвазнаўца. – Мы не маем шанцу вярнуцца і перажыць тыя ж самыя пачуцці».

Нават калі паўтарыць абстаноўку і паклікаць тых жа самых людзей – ўсё адбудзецца інакш. У хэпенінгу ўсё ўспрымаецца праз дзеянні, а кожны ўдзельнік становіцца часткай арт-падзеі.

Для гэтага трэба проста паставіць свой смартфон на штатыў і ўвайсці ў кадр – за плёнку экрана, у свет праектара і стварыць цалкам унікальную ўласную версію фотапраекта. Тады будзе чым падзяліцца з сябрамі ў сетцы.


https://www.instagram.com/p/CABVpH7ngiG/?utm_source=ig_web_button_share_sheet

Чытайце таксама:

Што рабіць у Гродне ў самаізаляцыі: музей, тэатры, гімнастыка і іншыя актыўнасці, даступныя зараз анлайн

Глядзіце, як будзе выглядаць Музей прыроды ў былым ДК тэкстыльшчыкаў (пакуль толькі на схеме)

«У такім узросце так падскокваць!» Былы танцор з «Нёмана» расказаў, як танцавалі з Ларысай Ляшэнка

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]