Instagram СССР-style: што посцяць у сваіх акаўнтах дзяржарганізацыі

Дзяржарганізацыі хочуць быць бліжэй да грамадзян і заводзяць акаўнты ў сацсетках. Інстаграм не выключэнне.

Гарвыканкам: падпісчыкі ёсць, пастоў няма

Афіцыйны інстаграм ёсць у Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта. Праўда, пацвярджэння яго афіцыяльнасьці ў выглядзе блакітнай галачкі няма. У профілі ёсць спасылка на сайт.

А вось пастоў ад гарвыканкаму пакуль няма. У акаўнта 184 падпісчыка, гарвыканкам падпісаны на 7 акаўнтаў.

Сярод падпісак гарвыканкама можна знайсці адміністрацыі раёнаў горада.

Ленінскі раён: ускладанне за ўскладаннем

Першы пост у стужцы датуецца 8 мая 2017 года. Менш чым за два гады тут выклалі 270 публікацый. Колькасці падпісчыкаў могуць пазайздросціць многія блогеры-пачаткоўцы. На Ленінскі раён падпісаныя крыху больш за тысячу чалавек. Сама адміністрацыя падпісана амаль на тры з паловай тысячы акаўнтаў.

У стужцы фота з розных патрыятычных акцый. Ускладанне кветак, відэа з акцыі «Вальс Перамогі», ускладанне кветак, фота з акцыі «Беларусь памятае», зноў ускладанне кветак, некалькі афіш да 3 ліпеня і… зноў фотасправаздача з ускладання кветак. Прагортваючы стужку, пачынаеш разумець, што калі б інстаграм існаваў у часы СССР, выглядаў бы ён прыблізна так.

Кастрычніцкі раён: пасяджэння і пасадка дрэў

Ёсць свой інстаграм і ў Кастрычніцкага раёна Гродна. Мяркуючы па першым пасце, з’явіўся ён толькі 2 красавіка 2019. Гэтая дата супадае з Днём яднання народаў Расіі і Беларусі. Таму адны з першых фота — на фоне расцяжкі са сцягамі абедзвюх дзяржаў. Калі ў Ленінскага раёна ў фаворы фота з ускладаннямі кветак, то Кастрычніцкі раён робіць акцэнт на фота з пасяджэнняў і пасадкі дрэў. Колькасць падпісчыкаў 233, адміністрацыя падпісалася на 161 акаўнт.

«На тэрыторыі Саюзнай дзяржавы…»

Першы пост у інстаграме прэс-службы Гродзенскага аблвыканкама датуецца 6 красавіка 2017 года. На фота: пасяджэнне Міждзяржаўнай міжведамаснай рабочай групы па выпрацоўцы рэкамендацый па правядзенні ўзгодненай міграцыйнай палітыкі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. З таго моманту зроблена амаль 300 пастоў.

Асноўная частка пастоў: фота мясцовых і рэспубліканскіх чыноўнікаў і нават Прэзідэнта.

Акаўнт налічвае крыху больш за паўтары тысячы падпісчыкаў. Сама прэс-служба падпісалася на 60 акаўнтаў.

Калгасны інстаграм

Інстаграм заводзяць не толькі выканкамы, але і калгасы.

Свой акаўнт ёсць у СВК «Свіслач». Пакуль у стужцы калгаса (па апісанні профілю гэта адзін з лідараў у сельскай гаспадарцы краіны) толькі адно фота. Акрамя старшыні на фота можна ўбачыць і фота Лукашэнкі.

Ёсць інстаграм і ў СВК «Прагрэс-Верцялішкі».

Рэтра-фота і карысная інфармацыя

Мабыць самы папулярны карысны акаўнт у гродзенскай ДАІ. Інстаграму ДАІ Гродна менш за год, а колькасць падпісчыкаў ужо больш за сем з паловай тысяч. Першы пост датуецца 30 лістапада 2018.

Акрамя фота з мерапрыемстваў, ДАІ выкладвае інфармацыя пра месцы ўстаноўкі мабільных датчыкаў фіксацыі хуткасці,
рэтра-фота і відэа адукацыйнага харрактера.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025