Ацаніць установы грамадскага харчавання Гродна з боку туалетаў вырашыў інспектар-кот. Ён праверыў наяўнасць паперы, мыла і своечасовасць прыборкі. Для Hrodna. life інспектар расказаў, якія з устаноў уганараваныя «залатымі» і «брыльянтавымі» ёршыкамі, а якія лепш абыйсці.

За першы рэйд па гродзенскіх кавярнях інспектар-кот праверыў прыбіральні ў трох установах: «Сям'я», «Хотэй «і «Какава».

Дыяментавы ці пластыкавы ёршык? Як інспектар-кот ацэньвае прыбіральні кавярняў

Адзінка ацэнкі туалета — умоўныя ёршык-балы. Іх налічваюць за наяўнасць туалетнай паперы, мыла, антысептыку, ручнікоў ці сушылкі. І за наяўнасць самага ёршыкаў ў туалетным пакоі, вядома.

Рэйтынг прыбіральняў у гродзенскіх кавярнях: глядзіце, хто атрымаў "Залаты ёршык" ад інспектара-ката
  • Пластыкавы ўзровень — наяўнасць 2 ёршыкаў
  • Бронзавы ўзровень — наяўнасць 3−4 ёршыкаў
  • Срэбны ўзровень — наяўнасць 5 ёршыкаў
  • Залаты ўзровень — наяўнасць 6 ёршыкаў
  • Брыльянтавы ўзровень — наяўнасць залатога ершыка + мінімум 3 дадатковых ёршыкаў

За што даюць ёршыкі

За кожную выяўленую пазіцыю налічваецца адзін ёршык. Штрафны ёршык можа налічвацца за тое, што ў туалетным пакоі вельмі брудна і гэта відаць няўзброеным вокам і на фота.

Дадатковыя ершыкі даюцца за неабавязковыя выгоды: асвяжальнік паветра або араматычныя палачкі, маскі або пальчаткі для кліентаў, расклад прыборкі туалетнага пакоя, люстэрка.

Калі ўстанове не хапае аднаго дадатковага ёршыка для брыльянтавага ўзроўню, то інспектар-кот можа налічыць яго сам — за нейкую ўнікальную асаблівасць або адметную рысу ўстановы.

Кафэ-пякарня «Сям'я» — залаты ёршык

У кафэ-пякарні «Сям'я» (вул. Савецкая, 10) перад наведваннем туалетнага пакоя можна ўбачыць прыемныя дадатковыя ўмовы для наведвальнікаў - другую рукамыйніцу з мылам і антысептыкам. Гэта зручна, калі кліент хоча толькі памыць рукі і не заходзіць у туалетны пакой. На паліцы ёсць пальчаткі і маскі для наведвальнікаў. У самім туалетным пакоі чыста. Там ёсць:

Рэйтынг прыбіральняў у гродзенскіх кавярнях: глядзіце, хто атрымаў "Залаты ёршык" ад інспектара-ката
  • Папера — 1 ёршык
  • Мыла — 1 ёршык
  • Антысептык — 1 ёршык
  • Сушылка для рук (папера) — 1 ёршык (звонку)
  • Сметніца — 1 ершык
  • Ёршык — 1 ёршык
  • Пальчаткі і маскі - 1 дадатковы ёршык
  • Люстэрка — 1 дадатковы ёршык
  • Асвяжальнік паветра, араматычныя палачкі - адсутнічаюць

Раскладу прыборкі туалетнага пакоя няма. Калі кліент памые рукі пасля наведвання туалетнага пакоя, выцерці або высушыць іх няма чым. Прыйдзецца мокрай рукой адкрыць дзверы, каб выйсці да сушылкі. Толькі пасля гэтага наведвальнік зможа высушыць рукі. Але ручка для іншых кліентаў застанецца мокрай. Гэта не вельмі зручна. Таму бонусны ёршык ад інспектара-ката за наяўнасць другой рукамыйніцы з мылам і антысептыкам не налічваецца.

У выніку кафэ-пякарня атрымлівае ў суме 6 ёршыкаў - залаты ўзровень.

Сушы-бар «Хотей» — срэбны ўзровень

На першы погляд, у «Хотэй» (вул. Ажэшкі, 1) ёсць усё і можна смела даваць залаты ўзровень ёршыка. Але гэта не зусім так.

Памяшканне туалетнага пакоя чыстае. Толькі ў кутку самотна валяецца нядбайна кінуты кавалачак паперы. Правяраем пакой на наяўнасць асноўных пазіцый па табліцы інспектара-ката:

Рэйтынг прыбіральняў у гродзенскіх кавярнях: глядзіце, хто атрымаў "Залаты ёршык" ад інспектара-ката
  • Папера — 1 ёршык
  • Мыла — 1 ёршык
  • Антысептык — адсутнічае ў прыбіральні, але ёсць на століках
  • Сушылка для рук (папера) — 1 ёршык
  • Сметніца — 1 ёршык
  • Ёршык — 1 ёршык
  • Пальчаткі і маскі - адсутнічаюць
  • Люстэрка — 1 дадатковы ёршык
  • Асвяжальнік паветра, араматычныя палачкі - адсутнічаюць
  • Расклад прыборкі туалетнага пакоя — 1 дадатковы ёршык

Сушы-бар «Хотэй» атрымлівае 5 ёршык-балаў і «срэбны» ўзровень ёршыкаў. Пры гэтым ўстанова атрымлівае свае два дадатковыя ёршыкі: за люстэрка і расклад прыбірання туалетнага пакоя.

Чытайце таксама: Известные и неизвестные туалеты Гродно: куда бежать в центре города, если захотелось справить нужду?

Кавярня «Какава» (вул. Савецкая, 6) — брыльянтавы ёршык

Як і ў кафэ-пякарні «Сям'я», перад туалетным пакоем ёсць дадатковая рукамыйніца, дадатковая сушылка і інструкцыя, як карыстацца дэзрастворам. Таксама вісіць расклад па апрацоўцы зонаў агульнага карыстання. Паводле асноўных параметраў ацэнкі інспектара-ката:

Рэйтынг прыбіральняў у гродзенскіх кавярнях: глядзіце, хто атрымаў "Залаты ёршык" ад інспектара-ката
  • Папера — 1 ёршык
  • Мыла — 1 ёршык
  • Антысептык — 1 ёршык
  • Сушылка для рук — 1 ёршык
  • Сметніца — 1 ёршык
  • Ёршык — 1 ёршык
  • Пальчаткі і маскі - адсутнічаюць
  • Люстэрка — 1 дадатковы ёршык
  • Асвяжальнік паветра, араматычныя палачкі - 1 дадатковы ёршык
  • Расклад прыборкі туалетнага пакоя — адсутнічае, але ёсць расклад па апрацоўцы санітарных зонаў.

У выніку кавярня «Какава» атрымлівае 6 ёршыкаў і выходзіць на залаты ўзровень.

Два дадатковых ёршыкі ў кавярні ёсць за люстэрка і асвяжальнік паветра. Наяўнасць дадатковых выгод у выглядзе другой рукамыйніцы, сушылкі, а таксама інструкцыі і спісу па апрацоўцы дазваляе ўстанове атрымаць бонусны ёршык ад інспектара-ката.

У выніку кавярня «Какава» атрымлівае брыльянтавы ўзровень ёршыкаў і становіцца лідэрам сярод прадстаўленых устаноў.

Падтрымайце інспектара-ката

Праца інспектара-ката выканана, але не скончана. Ён звяртаецца да чытачоў Hrodna.life па рэкамендацыю месцаў, на якія варта звярнуць увагу — найлепшыя, найгоршыя, дзіўныя. Фота туалетных пакояў можна дасылаць боту ў Telegram. З прапанаваных варыянтаў інспектар-кот абярэ тры ўстановы і ацэніць іх ўзроўні ў ёршыках.