“Хачу быць ілюстратарам”. 9-гадовы гродзенец здзіўляе ўсіх сваімі стыльнымі малюнкамі

Пакой 9-гадовага Вані Глумакова з Гродна падобны да карціннай галерэі. На кожнай сцяне вісяць яго яркія работы. Усяго такіх малюнкаў каля сотні – на іх выдуманыя мульцяшныя героі з вялікімі вачыма. Гродзенец нават думае выпусціць свой камерцыйны каталог.

Маляваннем хлапчук захапіўся ў шэсць гадоў.

«Усё пачалося каля трох гадоў таму, калі я заўважыў у суседкі маркеры, – распавядае Ваня. – Зацікавіўся і папрасіў у бацькоў такія ж. Калі першы раз паспрабаваў імі маляваць – мяне сур’ёзна зацягнула. Вось мне ўжо амаль 10 гадоў і да гэтага часу малюю. Я зразумеў, што хачу гэтага рабіць. Гэта маё”.

Відэа: Доктор Вербель

Ваня сам прыдумляе герояў. Яго натхняе рок-музыка і творы вядомых мастакоў. Фаварытаў няма, у кожнага бярэ патроху.

«Я не вучыўся ў школе маляваць, неяк сам усё засвоіў і прыдумаў сабе стыль. Усе мае персанажы выдуманыя, як і іх гісторыі. Усё, што мне прыходзіць у галаву, тое і малюю. Ёсць у мяне адзін прыдуманы герой і яго клічуць Біл, ён жыве ў Англіі».

Пакуль Ваня малюе дзеля ўласнага задавальнення, робіць гэта ў вольны ад вучобы час. Часам праводзіць у інстаграме конкурсы на скетчы, тады прыходзіцца маляваць сяброў і знаёмых.

Юны гродзенец плануе летам запусціць камерцыйны каталог сваіх малюнкаў, якія можна было б пераносіць на кубкі, майкі, плакаты, сцікеры і г.д. Яго ідэю дапаможа рэалізаваць мама Лана, якая працуе ў адным з рэкламных агенцтваў горада.

“Мы абмеркавалі з Ванем гэты праект, галоўнае каб у яго ўсё атрымлівалася, – кажа мама Лана. – Гэта будзе які-небудзь каталог, мы прапрацоўваем гэтае пытанне. А наогул, мне здаецца, Ванька ў нас заўсёды маляваў, але асабліва ўсіх уразіў, калі мы з ім пайшлі на арт-вечар Red Art. Было гэта недзе чатыры гады таму. Малявалі мы тады Манэ. Ваня быў першым дзіцём, якое прыйшло на гэтыя вечары. Ён стаў маляваць і ўсім спадабалася. Тады мы і заўважылі яго патэнцыял. З тых часоў ён малюе. Спачатку на паперы, потым на планшэце”.

На 10 гадоў Ваня папрасіў у бацькоў сцілус для планшэта. Хлопчык кажа, што тата спачатку не ўспрымаў усур’ёз яго творчасць, але пасля змірыўся.

«Тата хоча, каб я стаў бізнесменам або банкірам, але нядаўна я зразумеў, што хачу быць ілюстратарам. Пакуль вучуся ў школе, буду асвойваць гэтую прафесію, а там будзе бачна”, – дадаў Ваня.

"Хачу быць ілюстратарам". 9-гадовы гродзенец здзіўляе ўсіх сваімі стыльнымі малюнкамі

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: