Збіраючыся на прыроду на доўгіх выходных, вазьміце з сабой некалькі паветраных шароў і мяч. Вядома, у другую чаргу пасля прадуктаў для барбекю. Hrodna.life сабраў пяць актыўных гульняў, каб не сядзець за сталом, пакуль шашлык яшчэ не гатовы. Усе гульні ў падборцы з простай механікай — парухацца, а не падумаць.

1. Паветраны валейбол

Рэквізіт:

  • паветраныя шары,
  • вяроўка.

Правілы і мэта гульні:

Папулярная гульня для кампаніі. Удзельнікаў трэба аб’яднаць у дзве роўныя каманды. Вяроўку нацягнуць паміж двух дрэў і замацаваць на ствалах. У гульню трэба ўвесці пяць паветраных шароў. Задача гульцоў - адбіваць шарыкі іншай каманды і не даваць ім зваліцца на зямлю. Прайграе тая каманда, на чыім участку поля ўпалі шары.

Воздушный волейбол это оличная игра для компании на природе
Гульні на прыродзе, пакуль смажацца шашлыкі. Паветраны валейбол. Ілюстрацыя Hrodna.life

2. Паляванне за шарамі

Рэквізіт:

  • паветраныя шары,
  • ніткі або стужкі.

Правілы і мэта гульні:

Калі вы не лопнулі шарыкі з папярэдняй гульні, самы час гэта зрабіць! Удзельнікі прывязваюць да сваёй нагі ў вобласці ладыжкі паветраны шарык. Пасля старту трэба лопнуць як мага больш шароў ў іншых удзельнікаў і захаваць свой шарык цэлым. Можна прывязаць па шары да кожнай назе. Перамагае той, чый апошні шарык застанецца цэлым.

3. Манетны двор

Рэквізіт:

  • палка,
  • манеткі.

Правілы і мэта гульні:

Палку ўсталяваць у зямлю, зверху пакласці манету, а вакол накрэсліць круг дыяметрам метр. Гульцы павінны стаць на адлегласці двух метраў ад палкі і па чарзе спрабаваць збіць манету іншымі манетамі. Каб атрымаць ачко, трэба збіць манету, якая ляжыць на палцы. Перамагае той, хто саб’е больш за ўсё манет.

Чытайце таксама: Дзе можна адпачыць з мангалам і шашлыкамі. Знайшлі 7 месцаў недалёка ад Гродна

4. Больш шышак

Рэквізіт:

  • не патрабуецца

Правілы і мэта гульні:

Гульня на прыродзе для тых, хто паехаў на пікнік у сасновы лес. Вы можаце падзяліцца на каманды або гуляць за сябе. За хвіліну (за гэтым павінен сачыць вядучы) удзельнікі павінны як сабраць як мага больш шышак. Перамагае той, хто прынёс вядучаму больш за ўсё шышак.

Собирать шишки может быть очень интересно, тем более, что их можно использовать для активных игр на природе
Гульня «Больш шышак». Ілюстрацыя Hrodna.life

5. Гульня для кампаніі, каб выкарыстоўваць сабраныя шышкі

Рэквізіт:

  • шышкі з гульні вышэй,
  • мяч.

Правілы і мэта гульні:

Перад пачаткам гульні трэба накрэсліць круг радыусам 1 метр. У круг кладзём шышкі (але гэта могуць быць і іншыя дробныя прадметы, напрыклад, кубікі або мячыкі). Гульня індывідуальная, удзельнік становіцца ў цэнтр, падкідвае мяч над галавой і пакуль мяч ляціць уніз, гулец павінен паспець сабраць як мага больш шышак. Перамагае той, хто збярэ больш за ўсё прадметаў. Гульню можна ўскладніць і даць гульцу заданне злавіць мяч, які падае, і ўтрымаць шышкі ў руках.