Эміліі Гаўрус 26 гадоў, і за гэты час яна наведала 25 краін. Цяпер яна падарожнічае са сваім мужам і маленькай дачкой. Але ў 2020 годзе сям’я вандруе толькі па Беларусі, бо ва ўсім свеце каранавірус і межы зачыненыя. Эмілія распавяла Hrodna.life, чаму так любіць вандраваць і куды яна накіруецца, калі межы зноў адчыняць.

25 краін за 26 гадоў жыцця. Гродзенка распавяла, як падарожнічае і атрымлівае ад гэтага кайф
Эмілія на Шры-Ланцы
Фота: з асабістага архіву Эміліі Гаўрус

«Можа быць гэта дзіўна, але я памятаю нават канкрэтны дзень, калі вырашыла, што мне тэрмінова трэба куды-небудзь паехаць», — пачынае свой расказ Эмілія.

Гэта было лета, канікулы, клас 9−10. У Эміліі былі сябры ў Полацку і яна вырашыла, што паедзе аўтаспынам менавіта туды. Хаця нават не вельмі разумела, у якім ён баку і якая дарога ёй патрэбна. «Але неяк даехала, канешне. Пасля таго часта абірала маршруты і ездзіла аўтаспынам адна. Ну і пайшло-паехала».

Запомніўся Кіпр і Шры-Ланка

За мяжу Эмілія з мужам Андрэем выбіраліся прыкладна два разы ў год, звычайна летам. Два гады таму ў снежні яны вырашылі кудысьці паляцець і абралі Егіпет.

«І хоць было шмат страхаў - ад адаптацыі да „раптам вецер нас знясе“, атрымалася сапраўды крута. Я звычайна ўяўляла Егіпет папсой для турыстаў, але зараз успамінаю з задавальненнем — пустыня, піраміды, Чырвонае мора вельмі ўражваюць».

У асноўным сям’я Гаўрус падарожнічае па еўрапейскіх краінах. З найбольш экзатычных Эмілія ўспамінае Шры-Ланку. «Мне запомніўся Кіпр, бо там Андрэй зрабіў мне прапанову. Я вельмі люблю Нарвегію, бо яна проста касмічна прыгожая, люблю Грузію, бо яе людзі неверагодна гасцінныя і адкрытыя. А ўразілася я Шры-Ланкай, бо для нас яна вельмі незвычайная, далёкая, экзатычная».

25 краін за 26 гадоў жыцця. Гродзенка распавяла, як падарожнічае і атрымлівае ад гэтага кайф
Фота прадстаўлены сям’ёй Гаўрус

«Мы за разнастайнасць»

Калі ў Эміліі і Андрэя яшчэ не было дачкі, яны вандравалі толькі самастойна. Напрыклад, на Кіпр яны ўзялі два заплечнікі, у адным самае неабходнае, у другім намёт. «У ім і спалі на беразе мора, так і жылі там дзікунамі».

«Мы за разнастайнасць», — кажа Эмілія. Па яе словах, яны могуць тыдзень жыць у намёце і ў дарозе, а могуць той жа тыдзень валяцца на пляжы.

«Я заўсёды скептычна ставілася да паслуг турфірм, але калі з’явілася дачка, то, вядома, мы ўжо больш дбалі пра камфорт, а пра аўтаспын і бюджэтныя вандроўкі забылі. Пачалі набываць туры і нават прывыклі да гэтага — аказалася, такі кайф, калі ўсё прадумана за цябе. Хаця калі Камілцы ўжо было тры гады, мы з ёй паездзілі крыху па Беларусі, спалі ў намётах, гатавалі ежу на вогнішчы — было таксама здорава». Калі Эмілія і Андрэй падарожнічалі ўдвох, у іх быў толькі прыкладны план і яны па ходу вырашалі што рабіць. Калісьці яны нават падарожнічалі аўтаспынам па Еўропе — імправізавалі на месцы. З дачкой жа, па словах Эміліі, яны ўсё прадумваюць да дробязяў.

2020 год: планы і рэальнасць

Сям’я Гаўрус планавала падарожжа на восень. Але пасля ўсіх жнівеньскіх падзей яны зразумелі, што не могуць узяць і з’ехаць кудысьці.

«Па-першае, і выбар невялікі - Чарнагорыя была як варыянт, а па-другое — проста і не хочацца. Нельга кудысьці паехаць і зрабіць выгляд, што ў сваёй краіне нічога не адбываецца і ты не перажываеш больш. Усё адно мы не вылазім з навін, мы са страхам і надзеяй жывем у чаканні, як і ўсе, таму гэта не адпачынак».

Тым больш зараз крутая магчымасць нарэшце паглядзець добра Беларусь, лічыць Эмілія. У ліпені з намётамі яны падарожнічалі па Віцебшчыне, зараз часта выбіраюцца глядзець розныя палацы, касцёлы ці яшчэ якія цікавыя месцы. «А больш пакуль і не хочацца нікуды».

Эмілія і Андрэй падарожнічаюць па Беларусі
Фота: з асабістага архіву Эміліі Гаўрус

Чаму падарожжы — гэта крута

Сям'і Гаўрус у падарожжах падабаецца ўсё: пачынаючы ад таго, што яны маюць шмат супольнага часу і шмат новага спазнаюць разам, заканчваючы зборам і нават разборам чамаданаў пасля вандроўкі. З падарожжаў Эмілія і Андрэй вязуць магніцікі і нешта з ежы. Таксама яны стараюцца набыць штосьці з вопраткі. «Апранаеш потым і з асалодай успамінаеш краіну, адкуль гэта рэч», — распавядае Эмілія.

Эмілія Гаўрус у адзежы з розных краін
Фота: з асабістага архіву Эміліі Гаўрус

Эмілія і Андрэй ніколі не былі на Ібіцы. «Але калі захочам зноў патусіць і пакуралесіць, як у маладосці, — абавязкова туды рванем. Толькі б хутчэй скончылася пандэмія, а ў беларусаў ажыццявілася самая важная мара».

Адпачыць на Ібіцы можна з дапамогай турыстычнай фірмы IBIZA («Ібіца»).

IBIZA («Ібіца») дапамагае спланаваць наступны адпачынак на астравах Ібіца і Фарментэра у Іспаніі, супрацоўнічае з памочнікамі гідаў, перакладчыкамі і спецыялізаванымі гідамі для заняткаў спортам. Гіды GET YOUR IBIZA («Знайдзі Свой Тур») дазваляюць пазнаёміцца ​​з некаторымі з самых прыгожых і схаваных месцаў на астравах Міжземнага мора.

Выспы Ібіца і Фарментэра
Фота: getyourtouribiza.com

ООО «Ирвинга Группа»
УНП 191 751 509