«Хрусталь» беларускага кіно: постсавецкая ідылія і суровы прысуд грамадству

Што вядома аб беларускім кінематографе радавому гледачу? Не здзіўлюся, калі нічога. Але ён ёсць, часам нават падае актыўныя прыкметы жыцця.

То «Беларусьфільм» выдасць чарговую порцыю «кінавайны», якую паглядзіць сагнаны ў залы натоўп школьнікаў, то пачуеш (але не ўбачыш) навіны, што ў Мінску малады незалежны рэжысёр выпускае сваё тварэнне, створанае за кошт краўдфандынгу.

Беларускае кіно існуе, але дзесьці далёка, там, дзе глядач яго і не спрабуе шукаць.

Прэтэндэнт на «Оскара»

І раптам, сярод гэта «ціхага балота» з’яўляецца навіна, што Беларусь адважваецца адправіць на «Оскар» свайго прадстаўніка! І пакуль зацікаўлены глядач прайшоў усе «пяць стадый прыняцця непазбежнага», гэты прадстаўнік з шумам уварваўся ў беларускі пракат.

Уся жартоўная гаворка ідзе пра фільм Дар'і Жук «Хрусталь».

[irp posts="80 423″ name="Без дэманстрацый і транспарантаў. У пракатнай версіі фільма Хрусталь" не пакажуць «палітыку""]

Глыток свежага паветра

Перад тым як прад’явіць свае прэтэнзіі на «Оскар», «Хрусталь» прайшоў праз кінаагляды Карлавых Вараў, Адэсы і Выбарга, дзе ўзяў некалькі сур’ёзных узнагарод і атрымаў вельмі пахвальныя водгукі з боку прафесіяналаў. Фільм назвалі ледзь не галоўным фільмам пра 90-я ўпершыню з часоў «Брата» Аляксея Балабанава. Не, сімвалам эпохі ў «Хрусталя» стаць не атрымаецца, але сярод напаўмёртвага беларускага кіно гэтая стужка падасца «глытком свежага паветра».

Там, дзе час спыніўся

Дар’я Жук даўно жыве ў ЗША. Няма нічога дзіўнага, што яна вырашыла зрабіць свой дэбютны фільм пра дзяўчыну, якая спрабуе любымі метадамі атрымаць візу і з’ехаць за «амерыканскай марай». Яе праца шмат у чым аўтабіяграфічная.

Без раскрыцця сюжэту (бо гэты фільм варта паглядзець кожнаму жыхару «сінявокай» старэйшаму за 20 гадоў) усё дзеянне адбываецца ў дзвюх раўназначных лакацыях беларускай рэчаіснасці 90-х: у сталіцы і ўмоўнай «глыбінцы». Калі ў Мінску капіталізм вяла, але спрабуе змагацца з элементамі камунізму за сферы ўплыву, то за МКАДам час спыніўся.

Паміж двума шэрымі і ўбогімі светамі спрабуе ярка жыць неардынарная асоба ў пярэстых строях. Яна думае пра свабоду, пра рэалізацыю сваёй мары, пра краіну, дзе гэта магчыма. Фільм пра 90-я, але і цяпер жаданне з’ехаць з Беларусі сярод моладзі нікуды не знікла, а, магчыма, толькі ўзмацнілася.

Патрыятызм, які яшчэ не развіўся

Жаданне гераіні эміграваць прыводзіць да той часткі насельніцтва, якая ніколі не з’едзе і гэтага не разумее. Такіх людзей у «Хрусталі» патрыётамі не назавеш, бо краіны, у якой яны нарадзіліся, няма, а Новаствораная яшчэ ўдосталь не накарміла, каб палюбіць.

Большым патрыётам сябе лічыць менавіта мама гераіні, але яе абавязвае прафесія экскурсавода ў музеі Вялікай Айчыннай вайны. А ў глыбінцы людзі жывуць-выжываюць, часам і пераступаючы мяжу закону.

Можа стварыцца ўражанне, што Дар’я Жук з сумам распавядае ў фільме пра тыя «хвацкія» часы. Але, калі бачыш паводзіны герояў, чуеш нашу знакамітую «трасянку», то на твары з’яўляецца добрая ўсмешка, бо пазнаеш знаёмую атмасферу побыту.

Якасная чарнуха

Галоўная і адзіная мая прэтэнзія да фільма — тое, што рэжысёр у канцы руйнуе ўсю местачковую ідылію вострай праявай гвалту і эгаізму правінцыйных герояў. Гераіню «ўтопяць» у акце душэўнага вандалізму.

Галоўнае пытанне: навошта? Навошта ставіць такі суровы прысуд грамадству тых гадоў? Яны самі вінаватыя ў такім маральным заняпадзе? Фільм амаль да кульмінацыі падобны быў да расійскага «Горько», а ў канцы сыходзіць у якасную чарнуху Балабанава і Звягінцава.

Дзе шукаць адказы

У гісторыі «Хрусталя» хутчэй адкрыты фінал. Самае важнае, што гераіня паспрабавала дасягнуць сваёй мары, не страціўшы станоўчых якасцяў свайго характару. Яшчэ больш умацавала веру ў сябе.

P. S. Магчыма, адказы на пытанні былі ў выразаным эпізодзе фільма, дзе натоўп патрабаваў свабоды. У кінатэатрах Беларусі гэты фрагмент убачыць нельга.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025