Мы склалі спіс аб’ектаў і месцаў у Гродне, якія гарантавана прынясуць шмат лайкаў у вашы пасты і сторыз. Бярыце тэлефоны, фотаапараты і выпраўляйцеся на шпацыр па горадзе — вясна ж!

1. Графіці з Вітаўтам і не толькі

Самыя крутыя графіці раскіданыя на горадзе — і гэта выдатная магчымасць вывучыць новы раён. На Пушкіна знойдзеце Вітаўта, на Дзевятоўцы стрыт-арт «Скачок». З вулічным мастацтвам у гродзенскай ЖКГ адносіны складаныя — перыядычна класныя графіці зафарбоўваюць. Праўда, ёсць адмысловыя сцены для графіці - напрыклад, каля Палацу піянераў і каля ліцэя № 1. Можна засэлфіцца і там.

Вітаўт Витовт графіці граффити стритарт стрытарт

2. Брама турмы і калючы дрот на фоне Фарнага

Гродна вядомы сваёй адметнасцю — турмой у цэнтры горада. У якой, дарэчы, сядзелі і паважаныя людзі. Каля гэтай паласатай брамы часта робяць фэшн-фотасэты.

тюрьма турма
fotokoot, wikimapia.org

3. Гродзенскія скульптуры

Магчыма, вы паспелі зрабіць сэлфі з турыстам, якога ўжо прыбралі з Савецкай вуліцы. Калі не, то засталіся яшчэ сметніцы-ледзі і сметніцы-джэнтльмены. Калі вы аматар больш класічнага і менш спрэчнага мастацтва, завітайце да замкаў і зрабіце сэлфі з драўляным Вітаўтам. Або пахадзіце ў Парку Жылібера ці па Швейцарскай даліне. А на Белых Росах можна знайсці скульптуры персанажаў з аднайменнага фільму.

Дзе ў Гродне фоткацца ў Instagram: інструкцыя для іншагародніх і мясцовых

4. Савецкая спадчына — мазаікі, помнік Леніну і бюст Чапаева

Савецкія мазаікі - з’ява недаследаваная. Часта невядомы яе стваральнік, часта іх саміх не бачна, бо яны могуць знаходзіцца на аб’ектах тыпу дзіцячых садкоў ці школаў. Мастацтвазнаўцы лічаць, што мазаікі тэрмінова маюць патрэбу ў атрыбуцыі, уліку, рэстаўрацыі, дэманстрацыі і ахове.

Советское панно "Наука" на улице Ожешко
Савецкае пано «Навука» на вуліцы Ажэшкі
А Ленін і Чапаеў (нядаўна з’ехаў на рамонт) — добрая прыманка для заходніх турыстаў, якія ў сябе не бачаць такой экзотыкі.

5. Дзверы і вокны старога горада

Шурпатыя, фактурныя, з узорамі і засечкамі дзверы і вокны — дэталі, якія разнастаяць ваш акаўнт. Шмат такіх у цэнтры і Новым свеце. Драўляную архітэктуру горада не асабліва стараюцца захоўваць, таму спяшайцеся напоўніць ёю свае фотаархівы.

Дзе ў Гродне фоткацца ў Instagram: інструкцыя для іншагародніх і мясцовых

6. Латэ-арт ад гродзенскіх барыста

Па-першае, гэта прыгожа. Па-другое, смачна. Па-трэцяе, добрая нагода зладзіць экскурсію па новых кавярнях і барах, якія апошнім часам адкрыліся. Фаварытамі сярод фатографаў і карыстальнікаў інстаграма доўгі час былі «Наша Кава» і «Просто кофе», але зараз у іх ужо хапае моцных канкурэнтаў.

7. «Сэрца» горада з Новага маста

Калі знайсці патрэбны ракурс з Новага маста, то атрымаецца гатовая паштоўка. І ніякага фоташопа!

Image result for река неман гродно

8. Трубач на пажарнай каланчы

Мілая гродзенская адметнасць — кожны дзень у 11.59 на пляцоўку на вяршыні пажарнай каланчы выходзіць музыкант і грае нешта з папулярных беларускіх савецкіх мелодый. Гатовы фармат для вашых сторыз!

трубач каланча
belchas.by

9. «Замак Дракулы»

Гэта адзін з самых высокіх прыватных катэджаў у Беларусі. Праўда, недабудаваны. А на фоне старых каталіцкіх могілак ён выглядае сапраўды змрочна.

Image result for замак дракулы гродно

10. Аглядальныя пляцоўкі: «Крыша мира» і ратонда на Дарвіна

Калі ратонда працуе круглы год, то «Крыша мира» адчынілася пасля зімовага перапынку толькі ў канцы сакавіка. А яшчэ выдатныя заходы сонца атрымліваюцца з Румлёўскага маста і з пляцоўкі каля драмтэатра. Праверце!

Дзе ў Гродне фоткацца ў Instagram: інструкцыя для іншагародніх і мясцовых

А дзе вы параіце фоткацца для Instagram? Пішыце ў каментарыях!

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life