Віктар Шалкевіч — той аўтар, які можа пра ўсё расказаць, не сказаўшы нават слова. Расказвае ён то пра «мястэчка G», то пра невядома якое «там». А ты чытаеш — і хочацца падскочыць і выкрыкнуць: «А я ведаю, ведаю! Гэта ўсё пра Гродна!». Прынамсі такое ўражанне творчасць Шалкевіча выклікае ў аўтараў падкаста «Гаворыць Гродна» Ірыны і Антона. У сёмым выпуску літаратурнага сезону яны расказалі адно аднаму, якім пабачылі Гродна праз кнігу Віктара Шалкевіча «Мястэчка G і ваколіцы».
Чытаць гэты твор — як прайсціся басанож па брукаванцы з кацінымі ілбамі. Ці як па чарзе аблізваць аднаго на дваіх цукровага пеўніка на палачцы. Ці як тлумачыць нешта далёкаму сябру, пачынаючы ад самага пачатку, то бок — пачынаючы ад Скідзеля.
А яшчэ паміж радкоў 19 апавяданняў і аднае п’есы блішчаць гродзенскія скарбы і пралятаюць мясцовыя прывіды — бо што гэта было б за мястэчка G, калі б без іх.
Паслухайце, што «Гаворыць Гродна» пра мястэчка G і далучайцеся да абмеркавання!
Пачытаць кнігу Віктара Шалкевіча «Мястэчка G… і … ваколіцы» можна тут: https://kamunikat.org/myastechka-g-i-vakolitsy-shalkevich-viktar
Больш даведацца пра аўтара:
- «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч — пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
- Дж — У Гародні дожДЖ. «Гарадзенская азбука» вырушае на шпацыр па радках песні Віктара Шалкевіча
- Паслухаць апошні альбом Віктара Шалкевіча (2019 года)
Пакідайце водгукі і парады ў каментарах пад публікацыямі падкаста, ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні.
Напісаць аўтарам наўпрост можна ў Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» — https://t.me/tetiaIra
Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!