Хуткая ежа найбольш запатрабавана летам, калі надвор’е такое добрае, што не хочацца губляць час на харчаванне ў памяшканні. Самая запатрабаваная вулічная ежа — бургеры. Мы купілі пяць бургераў у самым цэнтры горада, у месцах, дзе любяць шпацыраваць гродзенцы і турысты. Пабыць бургер-экспертам мы запрасілі Андрэя Грушынава, менеджара аднаго з гродзенскіх бараў, аўтара шматлікіх «крафтавых» рэцэптаў і аднаго з першых, хто пачаў гатаваць бургеры ў Гродне.

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Для сляпой дэгустацыі мы набылі ў розных месцах пяць бургераў

Ідэальны бургер — развагі перад стартам

«Найперш у бургера мае быць класная булка. І чым яна больш свежая, тым лепш. Таксама мастхэв для класічнага бургера гэта ялавічына. Лепш, каб выкарыстоўвалася ахалоджанае, а не замарожанае мяса. Абавязковым складнікам бургера павінен быць салат. І зусім немагчыма ўявіць сабе бургер без соўса, каторы тым лепшы, чым бліжэйшы да натуральнага», — такое апісанне бургераў даў Андрэй перад дэгустацыяй.

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Перад пачаткам сляпой дэгустацыі Андрэй Грушынаў разважае аб ідэальным бургеры
Тэставаць бургеры Андрэй пачаў у зваротным парадку.

Таму першым паспрабаваў бургер № 5

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Бургер № 5 — шмат соўса і маянэза, а катлета па колеры мала адрозніваецца ад булкі
Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі

«Вельмі дзіўна. нейкая рыба? Можа курыца? Не разабраць смак, і фактура ў мяса нейкая не мясная. Увогуле, тут столькі маянэзу і кетчупу, што астатнія смакі амаль немагчыма разлічыць. Булка чамусці мае сляды ад грыля. Гэта дзіўна, павінна быць уласная румяная скарыначка. Пакаштаваўшы, скажу, што такі бургер я б ніколі не купіў. Прынамсі, другі раз — дакладна».


Наступным на тэст пайшоў бургер № 4

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Калі раскрыць бургер № 4 то ўбачым, што катлета бледнаватая, не надта падобная да ялавічыны
Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі

«Тут ёсць сыр, агуркі марынаваныя, салацік, булка мягкая. Калі шчыра, катлета — не зусім смачная. У асноўным смак дае сыр. Больш-менш нармальна».


Чарга дайшла да бургера № 3

Гэта маленькі бургер, у рэстаране такія называюць бэбі-бургерамі. Гэта зручна, бо дае магчымасць паменшыць кошт.

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Знутры бургер № 3 выглядае так — ёсць гарчыца, соўс, гурок у якасці салата і катлета
Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі

«О, ёсць гарчыца! У катлеты адразу адчуваецца смак ялавічыны. Булачка знутры абсмажана, гэта дае прыемны смак. Яшчэ тут выкарысталі соўс-барбекю. Напэўна, гэта бургер з нейкага сеткавага рэстаранчыка, бо смак такі «тыповы».


Наступным тэставалі бургер № 2

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Вось што можна пабачыць, калі зазірнуць усярэдзіну бургера № 2. Булачка падпечана знутры, салат з двух складнікаў, соўс і гарчыца
Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі

«Гэты бургер таксама з нейкай сеткі.Па смаку вельмі падобны да папярэдняга. Катлета мае добры смак, булка абсмажана знутры. На мой густ, гэта самы лепшы бургер з тых, што пакуль давялося тут пакаштаваць».


Апошнім эксперт пакаштаваў бургер № 1

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Малавата соўса — кажа эксперт пра змесціва бургера № 1
Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі

«Тут булка сухаватая і мала соўса. Праз гэта бургеру не хапае сакавітасці. Гуркі марынаваныя, смак — на аматара. Мяса выглядае бледным».

А зараз адкрываем карты:

Бургер № 2, што атрымаў найвышэйшую адзнаку, мы набылі ў ПарКінгу на вуліцы Ажэшкі за 1 рубель 70 капеек.

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Бургер з гэтага павільёна эксперт прызнаў найбольш смачным з пяці прапанаваных.

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Перакусіць бургерам з ПарКінгу можна за 1,7 рубля
Той бургер, набываць каторы эксперт не раіць, № 5, нам прадалі ў кафетэрыі магазіна «Ратушны», на Савецкай плошчы. Ён каштаваў 2 рублі 60 капеек.
Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
У кафетэрыі «Ратушнага» лепш набыць нешта іншае, а не бургер
Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Бургер з кафетэрыя магазіна «Ратушны» каштуе 2,6 рублі
За астатнімі нумарамі хаваліся наступныя вытворцы:

№ 1 «Колобки», кошт - 2 рублі 19 капеек

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
«Колобки» ёсць не толькі ў парку Жылібера, але тэставы бургер мы купілі тут
Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Бургер у «Калабках» абыдзецца ў 2,19 рублі
№ 3 «Бургер Кінг», кошт - 1 рубель 60 капеек
Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Калі вы не ведаеце, дзе знаходзіцца «БургерКінг», то азірніцеся, злавіце першае дзіця ў папяровай кароне і запытайцеся. Вам скажуць, што гэта на вуліцы Савецкай
Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Кошт бургера з «Бургеркінга» — 1,6 рубля
№ 4 «Раскоша» (кафетэрый) — 3 рублі 32 капейкі
Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Праз гэты ўваход можна патрапіць у «Раскошу». Далей ёсць двое дзвярэй. Каб набыць гатовы бургер, трэба ісці ў левыя, дзе кафетэрый
Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Бургер тут абыдзецца ў 3,32 рублі. За тое ён вялікі, са свежым салатам і сырам

Заўвага ад эксперта

Вызначыць нейкі пэўны час ці адзіную нагоду з’есці бургер зараз немагчыма, лічыць Андрэй Грушынаў. «Гэта можа быць хуткі перакус, і сняданак, і абед. Можа толькі для вячэры не надта пасуе. У мяне таксама быў перыяд у жыцці, калі купляў бургеры амаль штодня ідучы на працу, бо снедаць дома не паспяваў. Гэта ўніверсальная ежа і зараз для многіх такое харчаванне робіцца ладам жыцця».

Што да шкоднасці ці карыснасці бургераў, то і тут адназначнага адказу няма. Дакладней, немагчыма адказваць за ўсе бургеры агулам. «Калі ў кафэ не выкарыстоўваць паўфабрыкаты, самі гатуюць соўсы, пякуць булкі, робяць катлеты са свежага мяса і дадюць зеляніну, то атрымліваецца цалкам здаровая ежа. А калі гатуюць па-іншаму, то можна атрымаць на выхадзе вельмі шкоднае спалучэнне складнікаў».