Амерыканскі часопіс Time назваў 2020 год найгоршым у гісторыі чалавецтва. Беларусь у гэты год перажывала пандэмію, выбары прэзідэнта, гвалт, які пачаўся пасля, і крымінальны перасьлед пратэстуючых. Аптымісты ў рэдакцыі Hrodna.life паспрабавалі знайсці добрае ў кожным месяцы 2020 года. Было складана, і вось што з гэтага атрымалася.
78-гадовы Уладзімір Архіпаў з Галавенчыц выступіў на чэмпіянаце свету па паўэрліфцінгу. Спартсмен заваяваў два залатыя медалі ў вагавай катэгорыі 100−110 кг і ўзроставай групе больш за 70 гадоў. Уладзімір шчыра прызнаўся, што разлічваў на больш высокія вынікі. На трэніроўках цісне лежачы штангу з вагой 90 кг па тры разы.
А на чэмпіянаце свету ў выніковай табліцы зафіксаваныя 80 кг. У станавой цязе разлічваў на вагу 130 кг. На чэмпіянаце выйшла толькі 110 кг. Але і гэтыя вынікі дазволілі яму стаць чэмпіёнам.
Падрабязней: У 78 гадоў - два залатыя медалі. Мужчына выступіў на чэмпіянаце свету па паўэрліфтынгу
Рамеснік з Гродна Аляксандр Барысевіч у канцы 2019 года атрымаў сярэбраную кнопку YouTube за свой праект «Лихой топор». Гродзенец навучыўся падладжваць свае ролікі пад алгарытмы відэахостынгу. Больш за ўсё праглядаў сталі набіраць відэа пра выраб сталоў з эпаксіднай смалы.
Падрабязней: «Лихой топор» из Гродно получил серебряную кнопку YouTube: как столы из эпоксидки набирают сотни тысяч просмотров
Улады прыслухаліся да актывістаў, якія збіралі подпісы, каб прыбраць з парку Жылібера раяль. Незвычайны раяль, на якім нельга граць, з’явіўся ў парку 14 лютага. Яго ўстаноўкай займаўся смеццесартавальны завод, які ў 2018 годзе ўсталёўваў ў цэнтры Гродна сметніцы ў выглядзе джэнтльменаў і дам з сабачкамі.
Падрабязней: Раяль з парку Жылібера прыбралі па просьбах людзей
З’явіўся аўдыягід па Гродне на трох мовах у сумесным праекце 34mag.net і МТС. Падкаст можна слухаць на рускай мове або па-беларуску, рэкамендаваць сябрам in English.
Падрабязней: З’явіўся аўдыягід па Гродне на трох мовах. Яго зрабілі ў Мінску
Малюнак Гродна, раней невядомы даследчыкам, знайшоўся ў антыкварнай краме ў Берліне. Цяпер ён у гродзенскага мастака і гравёра Юрыя Якавенкі. У будучыні яго можна будзе ўбачыць на выставах.
Падрабязней: Знайшлася невядомая гравюра Гродна. Цяпер ёй валодае гродзенскі мастак
Аказалася, што ўзровень малазабяспечанасці ў Гродзенскай вобласці - 3,5% (парадку 35,9 тыс. чалавек). Гэта найлепшы паказчык сярод абласцей Беларусі. Для параўнання: у Віцебскай вобласці ўзровень малазабяспечанасці - 6,5% (каля 73,8 тыс. чалавек), у Магілёўскай — 6,4% (парадку 65,6 тыс.), Мінскай — 3,7% (каля 54,4 тыс.) .
Падрабязней: Гродзеншчына стала самай забяспечанай вобласцю Беларусі. Але паказчыкі падаюць
Ксенія з Масквы, Крыстафер — з прыгарада Стакгольма. Разам пара ўжо 2,5 гады. Да пандэміі 2020 года яны жылі ў Тайландзе, працавалі ў турыстычнай сферы і планавалі вяселле. Непрадбачаныя абставіны разлучылі пару на некалькі месяцаў. Яны зноў сустрэліся ў Гродне. Пара прыехала ў Беларусь на сваё вянчанне.
Падрабязней: «Гродно — единственный город, где мы могли это сделать». Швед прилетел в Беларусь венчаться с русской девушкой
Гродзенская кампанія «Формула вады» 6 жніўня на аўкцыёне купіла стогадовы драўляны дом на вуліцы Міцкевіча, 9. Гістарычны будынак абыйшлося ў 116 тыс. рублёў. Кампанія «Формула вады» хоча аднавіць дом так, як ён выглядаў на момант пабудовы ў пачатку XX стагоддзя. На першым паверсе думаюць зрабіць рэстаран і невялікі музей, дзе раскажуць гісторыю сям'і Кур’яновіч і іншых жыхароў раёна Новы свет. На другім паверсе плануецца апарт-гатэль.
Падрабязней: Сімвал Новага свету прадалі на аўкцыёне. Яго захаваюць для прыцягнення турыстаў
Два будынкі, пабудаваныя палітычным і грамадскім дзеячам Вялікага княства Літоўскага Антоніем Тызенгаўзам ў Гродне і польскай Саколцы, злучыў новы веласіпедны маршрут. Таксама ён звязвае беларускія веламаршруты з польскім Green Velo і «Татарскім шляхам».
Цяпер на ровары можна праехаць больш 2000 кіламетраў па нацыянальных парках Беларусі і Польшчы і мясцінах паўстання 1831 года. «Шлях Тызенгаўза» ўладкоўвалі амаль год і адкрылі напярэдадні Дня горада, 18 верасня. Маршрут задумалі, каб прывесці ў Гродна велападарожнікаў. Праўда, пакуль мяжа зачынена, велапрабегі адкладзеныя і турызм стаіць на паўзе.
Падрабязней: Самы шчаслівы транспарт для «Шляху Тызенгаўза». Пад Гродна адкрылі новы веламаршрут
У Лідзе бяздомнаму сабаку ўжывілі біянічны пратэз замест задняй лапы. Гэта другая падобная аперацыя, якую правялі беларускія ветэрынарныя ўрачы. Першым праапераваным быў кот Філя. Пратэзаванне, як і ў першым выпадку, праводзіў лідскі лекар Павел Жульпа.
Падрабязней: У Лідзе зрабілі пратэз бяздомнаму сабаку, які калісьці застаўся без задняй лапы
У Фларэнцыі адбыўся міжнародны конкурс шакаладу The International Chocolate Awards (праўда, у гэтым годзе ў анлайн-рэжыме). У ім бяруць удзел майстры з усяго свету, якія вырабляюць невялікія партыі рамеснага прысмаку з какава-бабоў. Адзін з залатых медалёў атрымаў лідскі шакалад, які амаль год выспяваў ў бочцы з-пад віскі. Ён стаў пераможцам у катэгорыі «European bean-to-bar», а таксама атрымаў спецыяльны прыз журы.
Падрабязней: Шоколад из Лиды, который год выдерживали в бочке, получил золото на международном конкурсе
8 снежня да выратавальнікаў звярнуўся жыхар вёскі Старына Дзятлаўскага раёна. Ён паведаміў, што ў яго калодзежы на глыбіні каля 20 метраў знаходзіцца кацяня. Выцягнуць яго не атрымлівалася. На падворку ўсталявалі трыногу, пры дапамозе лябёдкі апусцілі байца ўніз і паспяхова эвакуявалі кацяня. Пасля правядзення выратавальнай аперацыі мужчына маляняці адагрэў, пакарміў і пакінуў у сябе.
Падрабязней: Ратавальнікі дасталі з глыбокага калодзежа бяздомнае кацяня ў Гродзенскай вобласці
У Гродне 87 маршрутаў грамадскага транспарту, а людзям даводзіцца ездзіць на таксі. Транспартныя болі гродзенцаў,…
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …