У Гродне хапае сваіх жахаў, якія могуць стаць выдатнай падставай для строю на Хэлоўін. І не важна, што вы можаце не святкаваць гэтае нетрадыцыйнае для Беларусі свята: проста прагартайце старонку ніжэй, каб пабачыць нашу дызайнерку ў касцюме тэсту на цяжарнасць або Руслана Кулевіча ў ласінах і з баянам.

Мы падрыхтавалі пяць хэлоўінскіх касцюмаў: тры з іх датычаць актуальных гродзенскіх тэмаў, пра якія мы пісалі сёлета, яшчэ два гэта строі на вечныя тэмы, якія жахалі і будуць жахаць слабых нервамі людзей.

Сметніца-джэнтльмен

Сон розуму нараджае кашмары, так? Калі ў горадзе зусім бяда з малой архітэктурай, то і не дзіва, што турыстаў спрабуюць заманьваць арыгінальнымі сметніцамі. Праўда, у канструкцыі, відаць, быў ад пачатку нейкі хіб, бо вельмі часта «джэнтльмены» валяцца ад колькасці напханага ў іх смецця.

Сметніца-джэнтльмен, баяністка і драўляны турыст. Гродзенскія жахі, у якія можна апрануцца на Хэлоўін

У вобраз сметніцы пераўвасобіўся наш галоўны рэдактар Аляксей Шота.

Баяністка Лена

Персанаж, які на вуліцы Савецкай мучае акардэон і вушы мінакоў. За апошнія чатыры гады жанчына стала хіба самым пазнавальным вулічным музыкам у горадзе — і хіба самым спрэчным. Гэтым летам гродзенцы нават паскардзіліся на непрафесійных музыкаў, што ганьбяць горад сваімі выступамі. Але баяністку так проста не пераможаш. Яна ўсё яшчэ на Савецкай.

Сметніца-джэнтльмен, баяністка і драўляны турыст. Гродзенскія жахі, у якія можна апрануцца на Хэлоўін

Стыль баяністкі Лены паўтарыў наш Руслан Кулевіч.

Драўляны турыст

Скульптура-плагіят, няўдалая копія скульптуры з Іркуцка, з’явілася на хвалі святкавання юбілею горада і агульнага захаплення поспехамі бязвізу.

Самае страшнае, што людзі на фоне гэтага трэшу фоткаюцца!

Сметніца-джэнтльмен, баяністка і драўляны турыст. Гродзенскія жахі, у якія можна апрануцца на Хэлоўін

У драўлянага істукана апрануўся Уладзімір Аплевіч.

Тэст на цяжарнасць з двума рыскамі

Начны кашмар галоўнага рэдактара. Нараджэнне дзіцяці, дэкрэтны адпачынак або проста адсутнасць вольных месцаў у дзіцячых садках ужо пазбавілі рэдакцыю пары таленавітых журналістак. Не хапала, каб яшчэ і дызайнерка Воля Новік па іх слядах пайшла!

Сметніца-джэнтльмен, баяністка і драўляны турыст. Гродзенскія жахі, у якія можна апрануцца на Хэлоўін

Квітанцыя за камуналку

Жыроўкі — гэта як страшная істота Мора ў кнігах пра Мумі-троляў. Квітанцыя таксама можа прымусіць пахаладзець пальцы, якія яе трымаюць, ды прынясе з сабой маркоту і адчай. Паглядзіш на свежую квітанцыю — і ў душы быццам вечны лістапад.

Сметніца-джэнтльмен, баяністка і драўляны турыст. Гродзенскія жахі, у якія можна апрануцца на Хэлоўін

Не дзіва, што мы абралі на гэтую ролю Алену Кавальчук — для маладога спецыяліста толькі пасля ўніверу кожная капейчына важная!

Як яшчэ апрануцца на Хэлоўін?

Гэтыя касцюмы — не адзіныя, якія прыйшлі нам на думку на апошняй планёрцы. Даволі жахлівы можа быць касцюм «рэканструктара Старога замку». Многіх напужае строй «касільшчыка ў 6 раніцы». Строй «чорнага» — польскага мытніка — паскорыць пульс не аднаго гродзенца з шэнгенам у кішэні.

А якія гродзенскія «страшныя» строі на Хэлоўін можаце прыдумаць вы? Пішыце ў каментарыях!


Уже несколько лет шеллак находится в топе самых популярных нейл-процедур. Он более щадящий для ваших ногтей и не требует спиливания топа. Приобрести шеллак можно здесь. Широкий выбор шеллаков по доступной стоимости.


Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life