Горад

«Харошы раён, але рабіць тут няма чаго». Гродзенцы абмеркавалі шэрыя зялёныя зоны Дзевятоўкі і іншых спальных раёнаў

Шэрыя зялёныя зоны — пусткі, «не-да-паркі», месцы пад будучую забудову, якія дзесяцігоддзямі чакаюць упарадкавання і не выкарыстоўваюцца гаражанамі. Але асвоіць іх можна нават зараз, ствараючы там зялёныя прасторы для агульнага карыстання. Урбаністычныя праблемы гарадскіх раёнаў абмеркавала 27 ліпеня на сустрэчы з гаражанамі ініцыятыўная група маладых архітэктараў.

Папярэдне было даследавана стаўленне мясцовых жыхароў да шэрых зялёных зон у мікрараёне Дзевятоўка і праведзена ацэнка магчымасці іх выкарыстання. Удзельнікі даследавання правялі сотню назіранняў на мясцовасці і сабралі больш за 40 інтэрв'ю з людзьмі рознага ўзросту і гендару, што жывуць у Дзевятоўцы, каб высветліць, як зараз выкарыстоўваюцца шэрыя зялёныя зоны і як, паводле мясцовых, іх можна было б выкарыстоўваць з большай карысцю. Для паўнаты вынікаў прааналізавалі аб’явы па прапановах жылля ў Дзевятоўцы і публікацыі ў мясцовых СМІ пра гэты раён.

Гуляць па Дзевятоўцы — толькі ўздоўж вуліц

Аказалася, што ў характарыстыках жылля часцей за ўсё ўзгадваюць наяўнасць парковак ці блізкасць ад жытла да крамаў і дзіцячых садкоў, школаў ці транспартных прыпынкаў, а праблемы недахопу парка ці сквера неаднаразова падымалі медыі. Жыхары часцей за ўсё ўзгадвалі малую колькасць ці слабае абсталяванне дзіцячых пляцовак, адсутнасць веласцежак, зонаў для шпацыру, у тым ліку з дзіцячым вазком, праблемы безбар’ернага асяроддзя. На пытанні, дзе тут можна адпачыць, дзе адбываюцца «дзвіжухі», дзе можна «людзей паглядзець і сябе паказаць», адказу звычайна не было. Гуляць па Дзевятоўцы можна толькі ўздоўж вуліц.

Назіранні за паводзінамі людзей у шэрых зялёных зонах паказалі, што выкарыстоўваюцца яны ў асноўным для транзіту па пратаптаных сцежках (перасякаючы пустку на шляху да крамы ці прыпынку), а збіраюцца людзі не больш, чым па тры: звычайна гэта сталыя жанчыны ці дзеці, у асноўным каля крамаў.

Раён зручны і… нудны

Калі абагульніць меркаванні жыхароў, то коратка характэрызуе Дзевятоўку такая фраза: «Харошы раён, але рабіць тут няма чаго». Рэзюмэ даследчыкаў аналагічнае — раён зручны і… нудны, а шэрая зялёная зона — нічыйнае месца.

Зараз ініцыятыўная група даследчыкаў прапануе жыхарам горада выказаць сваё бачанне добраўпарадкавання гэтых зонаў і разам звярнуцца да адміністрацыі горада і бізнесу з прапановамі, як выкарыстоўваць шэрыя зялёныя зоны. Нават часовае іх выкарыстанне, да будучай забудовы, можа змяніць раён і павысіць якасць жыцця.

Усталяванне альтанак, лавачак ці спартыўных трэнажораў, разбіўка клумбаў, выдзяленне сцен для графіці патрабуе не столькі рэсурсаў, колькі зацікаўленасці саміх жыхароў у зменах гарадской прасторы.

Горад стане «сваім» толькі праз супольную працу

Абмеркаванне ўрбаністычных пытанняў горада Дзевятоўкай не скончылася. Узгадалі пра асваенне адной з шэрых зялёных зон пад пляцоўку для выгулу сабак на Вішняўцы, распавялі пра ініцыятыву групы «Новы Гродна» — усталяванне ў горадзе жартаўлівых таблічак. Гэта, паводле суполкі, робіць горад больш прыязным для людзей і выклікае ўсмешкі.

Жыхары Альшанкі казалі, што на сустрэчы з адміністрацыяй горада ім абяцалі дапамагчы разбіць на раёне парк, а Юля Каляда з Велагродна распавяла, што зараз раварысты ўдзельнічаюць у распрацоўцы новай канцэпцыі веларуху ў горадзе.

Як адзначалі актывісты, перашкодамі для ініцыятыў робяцца часцей за ўсё юрыдычныя цяжкасці і негатоўнасць адміністрацыі супрацоўнічаць з групамі гаражан. З боку мясцовых жыхарроў таксама не ўсе гатовы працаваць для ўпарадкавання свайго раёна — адны аддаюць перавагу пасіўнаму чаканню дзеянняў ад кіраўніцтва горада, іншыя апасаюцца, што паляпшэнне інфраструктуры можа выклікаць падвышэнне коштаў у жыроўках.

Каб разам падымаць і вырашаць пытанні «нічыйных» шэрых зялёных зонаў у карысныя публічныя прасторы, група прапануе ўсім ахвотным далучацца да ініцыятывы. «Зразумела, што ўсе працуюць, і часу бракуе, але інакш, як праз супольную працу, зрабіць горад „сваім“ наўрад ці ўдасца», — мяркуе Аня Цімошына. У сеціве створаны суполкі ініцыятывы ў Facebook і ВКонтакте для камунікацый і абмеркаванняў пытанняў шэрых зялёных зон, а «урбаністычныя» сустрэчы у Цэнтры гарадскога жыцця зрабіць рэгулярнымі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025