Актывісты групы Вконтакте «Новый Гродно» пачынаюць чарговую ўстаноўку незвычайных дарожных знакаў у цэнтры горада. Замест старых 12 таблiчак паставяць 26 новых.

Першыя партыя знакаў пратрымалася нядоўга: іх сталі красці ў першыя ж дні. Менавіта таму цяпер актывісты ўсталёўваюць іх у больш людных месцах, дзе ёсць камеры.

«Мы падрыхтавалі для горада 26 таблічак, якія размяшчаем у самых папулярных месцах горада, — распавядае актывістка групы Наталля Брожак. — Робім гэта, каб гараджане і турысты маглі сабе падняць настрой».

Адна з таблічак паказвае, што тут граюць вулічныя музыкі - гэта адказ на тое, што сёлета ў горадзе сталі часцей праводзіць музычныя вечары на цэнтральных вуліцах. Таксама ёсць знакі пра кармленне галубоў, месца для сэлфi, пакупку кветак і іншыя.

На размяшчэнне сваіх таблічак актывісты атрымалі афіцыйны дазвол. Цяпер, калі яны знікнуць, можна будзе звяртацца ў міліцыю.

Зрабіць сэлфі, купіць кветкі і пакарміць галубоў. У Гродне усталёўваюць чарговую партыю незвычайных дарожных знакаў