Літаратурна-музычная імпрэза «Адліга» прайшла ў Гродзенскім драматычным тэатры 28 сакавіка. Стварылі гэту праграму атрысты з розных тэатраў Мінска пад кіраўніцтвам рэжысёркі Дар'і Пататурка. Паэтычная частка канцэрта складалася з вершаў Роберта Раждзественскага, музычнае аздабленне — з песень, што выконваліся ў савецкім кінафільмах 60-х. Гродзенцы сталі першымі гледачамі пастаноўкі. У Мінску «Адліга» пройдзе толькі ў канцы вясны.
[the_ad id="16 085"]
Канцэрты, што спалучаюць паэзію з музыкай, Дар’я Пататурка ставіць не ўпершыню. Раней яе працы былі прысвечаны музыцы 80-х, а зараз дайшла чарга да больш ранняга музычнага перыяду. «Людзям вельмі падабаецца музыка з савецкага кіно гэтага часу, а паэзія Раждзественскага гэтага перыяду вельмі тонка расказвае аб каханні, стварае атмасферу».
Гасціннасць гродзенскай сцэны і цёплы прыём гледачоў адзначыў Павел Лубчонак. «Ігралася добра. Атмасфера спрыяла таму, каб канцэнтравацца на задачах у патрабаваных абставінах, то ўсё атрымалася». Што да паэмы «Да твайго прыходу», якую Павел разам з Дар’яй Пататурка чыталі ў дыялогу, то тэмы кахання і здрады зразумелыя ўсім і заўсёды, мяркуе актор. «Там не было нічога пра КПСС ці працадні, што магло б быць незразумела сучаснаму гледачу. Былі толькі пачуцці, якія існуюць па-за часам». То трэба было «прымерыць іх на сябе, выказаць са сцэны так, як маглі б адчуваць людзі, што пісалі гэтыя вершы».
Эдуард Вайніловіч, што спяваў вядомыя і любімыя ўсімі «Ваше благородие, госпожа удача» ці «Старый клён» кажа, што выхоўваўся на гэтых песнях і не лічыць, што іх музыка састарэла.
«Гэтыя песні ўжо сталі народнымі, і яны звязаны не толькі з фільмамі. Напэўна, у многіх людзей ёсць і ўласныя прыемныя ўспаміны, звязаныя з імі. Песні з кіно 60-х працягваюць сваё жыццё ў нашай памяці, робяцца неад’емным пластом сучаснай культуры».
«Бывае, што людзі ходзяць, так бы мовіць, у панцырах. А калі ў іх пранікае каханне, то ўсе растаюць, адкрываюць душы і сэрцы. Вось пра гэта мы сёння хацелі іграць, спяваць і гаварыць», — распавяла канцэртмайстар Таццяна Панасюк.
«Вельмі спадабалася створаная артыстамі атмасфера, тыя пачуцці, што яны перадалі. Прыемна было чуць музыку, знаёмую з дзяцінства. А вось вершаў гэтых раней не чула, яны сталі для мяне адкрыццём», — падзялілася ўражаннямі ад канцэрта адна з глядачак, Таццяна.
«Зрабіла ўражанне выкананне на фартэп’яна, — распавёў глядач, што прадставіўся Сяргеем Мікалаевічам. — Вельм-вельмі добра, на вышэйшым узроўні. Імпрэза, маім меркаваннем, стала арыгінальнай культурнай падзеяй для нашага невялікага горада».
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…