Да 30-годдзя хакейнага «Нёмана» ў гродзенскім садовым таварыстве «Планета» адкрылі вуліцу Нёманская. Такая ініцыятыва з’явілася дзякуючы групе актыўных заўзятараў і гродзенскага паэта Ігара Субоціна. Вуліцу адкрылі 21 верасня.

«Цяпер не толькі ў садовым таварыстве „Планета“, але і ў хлопцаў з клуба „Нёман“ ёсць свая хакейная вуліца, — распавядае Ігар. — Вядома, вуліца неафіцыйная і мы нічога не ўзгаднялі ў гарвыканкаме. Гэта так, для нас, для мясцовых. Адкрыццё вуліцы адзначылі, сабраліся сваёй группай заўзятараў. А ў хакей хлопцы мяне ўжо даўно ўцягнулі. Заўзеем як у Гродне, так і на выездах. І вось калі „Нёман“ святкаваў 30-годдзе ў мяне і нарадзілася ідэя як-небудзь парадаваць сваіх сяброў. Вуліцу адкрылі традыцыйнымі вераснёўскімі вячоркамі на дачы. Ніхто не ведаў пра гэта, але сябры ацанілі сюрпрыз».

Як гродзенскія заўзятары «Планеты» назвалі вуліцу Нёманскай 

Ігар кажа, што вуліц з назвамі ў іх садавым таварыстве да гэтага часу не было. Дзякуючы ініцыятыве, «Нёманская» будзе першай, хоць і не фармальна. «Нават старшыня жартаваў і казаў, што будзе ведаць — зараз мы на Нёманскай жывем», — дадаў мужчына.

Як гродзенскія заўзятары «Планеты» назвалі вуліцу Нёманскай 
[irp posts="47 218″ name=""І напісаць верш, і адрамантаваць ланцужок — паэзія". Гродзенскі ювелір пра творчасць, працу і сапраўдныя каштоўнасці"]
Ігар Субоцін з’яўляецца членам расійскага саюза пісьменнікаў, арганізатарам літаратурнай кавярні «Тры свечкі». Гродзенец ужо не раз прысвячаў свае творы любімай камандзе. Вось адзін з іх:Хоккей — игра для сильных духом.
Жизнь ярче делает нам он.
И вопреки пустым всем слухам,
Наш «Неман-Гродно» — чемпион!

И пусть удар порой слабеет
У наших славных игроков,
Мы верим, что победа зреет
В сознанье сильных мужиков.

Им станет лёд озёрной гладью,
Для шайб ворота широки.
«Вперёд к победе!
В ней лишь радость!» —
Давайте крикнем, мужики!

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life