3-га мая на цэнтральных вуліцах Гродна прайшла традыцыйная легкаатлетычная эстафета. У гэты дзень 48 каманд выйшлі на старт, каб пераадолець 14 этапаў спаборніцтва на вуліцах горада. Сёлета эстафета праходзіла ў 74-ы раз.

За гэты час стафета стала неад’емнай часткай гарадскога жыцця і ў чарговы раз даказала, што карыстаецца попытам у гродзенцаў. Сёлета ў спартыўным мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў, сярэдне-спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, спартыўных клубаў, вышэйшых навучальных устаноў, а таксама калектывы фізічнай культуры прадпрыемстваў і арганізацый горада. Усяго 672 удзельніка, падзеленых на 48 каманд.

Прызы пераможцам эстафеты традыцыйна падрыхтавала газета «Гродзенская праўда». Разам з упраўленнем спорту і турызму гарвыканкама яна з’яўляецца арганізатарам самых старых гродзенскіх спаборніцтваў.

Гродзенская эстафета бярэ пачатак з 1946 года і штогод праводзіцца напярэдадні Дня друку. Спаборніцтвы праходзяць у любое надвор’е.
У 74-ы раз па цэнтры Гродна прайшла гарадская эстафета

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life