Да 30-годдзя хакейнага «Нёмана» ў гродзенскім садовым таварыстве “Планета” адкрылі вуліцу Нёманская. Такая ініцыятыва з’явілася дзякуючы групе актыўных заўзятараў і гродзенскага паэта Ігара Субоціна. Вуліцу адкрылі 21 верасня.
“Цяпер не толькі ў садовым таварыстве “Планета”, але і ў хлопцаў з клуба “Нёман” ёсць свая хакейная вуліца, – распавядае Ігар. – Вядома, вуліца неафіцыйная і мы нічога не ўзгаднялі ў гарвыканкаме. Гэта так, для нас, для мясцовых. Адкрыццё вуліцы адзначылі, сабраліся сваёй группай заўзятараў. А ў хакей хлопцы мяне ўжо даўно ўцягнулі. Заўзеем як у Гродне, так і на выездах. І вось калі «Нёман» святкаваў 30-годдзе ў мяне і нарадзілася ідэя як-небудзь парадаваць сваіх сяброў. Вуліцу адкрылі традыцыйнымі вераснёўскімі вячоркамі на дачы. Ніхто не ведаў пра гэта, але сябры ацанілі сюрпрыз”.

Ігар кажа, што вуліц з назвамі ў іх садавым таварыстве да гэтага часу не было. Дзякуючы ініцыятыве, “Нёманская” будзе першай, хоць і не фармальна. «Нават старшыня жартаваў і казаў, што будзе ведаць – зараз мы на Нёманскай жывем», – дадаў мужчына.

Жизнь ярче делает нам он.
И вопреки пустым всем слухам,
Наш «Неман-Гродно» – чемпион!
И пусть удар порой слабеет
У наших славных игроков,
Мы верим, что победа зреет
В сознанье сильных мужиков.
Им станет лёд озёрной гладью,
Для шайб ворота широки.
«Вперёд к победе!
В ней лишь радость!» –
Давайте крикнем, мужики!


