Праект «CityUp» гэта платформа, якая дазваляе стварыць гарадскі сайт — нешта сярэдняе паміж навінным і турыстычным парталам. Стваральнікі - студэнты ГрДУ Уладзімір Гангала і Дзмітрый Сухоцкі - кажуць, што іх праект дапаможа вырашыць праблемы малых і сярэдніх гарадоў: перамагчы беспрацоўе, прыцянуць бізнес і развіць турызм.

Уладзімір і Дзмітрый прэзентавалі праект «CityUp» на гродзенскім ІнвестУікендзе і студэнцкім форуме «PR-кветка 2017». На «PR-кветцы» яны атрымалі трэцяе месца ў секцыі «Піяр» і спецыяльны прыз ад галоўнага спонсара — Institute for Public Relations.

Пачалося са школьнага праекта

Гісторыя праекта распачалася пяць гадоў таму, калі Уладзімір, тады навучэнец адной з кобрынскіх школ, пачаў рабіць на ўроках інфарматыкі каталог сайтаў Кобрына. З часам стала зразумела, што існуюць агульныя праблемы развіцця малых і сярэдніх гарадоў. Першая праблема — развіццё бізнесу. Такія гарады базуюцца на адным прадпрыемстве, якое часта ў застоі. Адсюль і беспрацоўе. Другая праблема — развіццё турызму. Каб вырашыць гэтыя праблемы, каталог перафарматавалі на сайт ikobrin.by — мульцімоўны «Турыстычны Кобрын».

Гродзенскія студэнты прыдумалі праект “CityUp”, каб развіваць турызм і перамагаць беспрацоўе ў малых гарадах
Студэнт ГрДУ Уладзімір Гангала на гродзенскім ІнвестУікендзе
— Мы пачалі аптымізаваць інтэрфэйс, рабіць раздзелы, дадаваць тысячы артыкулаў, — расказвае Уладзімір Гангала. — Мы пісалі код, а краязнаўцы запаўнялі сайт унікальным матэрыялам па Кобрыну. Сабралі матэрыял, зрабілі зручную навігацыю для турыстаў - як дабрацца, чым заняцца ў горадзе, дзе пераначаваць, дзе паесці. Дадалі віртуальныя падарожжы па Кобрыну і вёсцы Бельск — першыя віртуальныя падарожжы па сярэднім горадзе і сельскай мясцовасці. Вёскі выміраюць, а мы спрабуем адрадзіць іх, паказваем, што гэта наша гісторыя. Магчыма, інвестары зацікавяцца і ўкладуць грошы ў развіццё вёсак.

Сайтам займаюцца валанцёры

За тры гады працы сайт стаў трэцім па запыце «Кобрын» у пошукавіках на русках і англійскай мовах. Ён дапамог прыцягнуць у горад турыстаў. Дзякуючы сайту замежнікі знайшлі сваякоў у Кобрыне. З’явіліся новыя турыстычныя маршруты. Адкрыліся новыя асобы Кобрына: напрыклад, матыматэк Оскар Зарыскі, які атрымаў прэмію Вольфа, і жыў у Кобрыне да міграцыі ў Амерыку. Да гэтага пра яго на прасторы рунэта не было матэрыялаў.

View this post on Instagram

⚪⚫⚪PR КВЕТКА-10⚫⚪⚫ Прошли сутки и лишь сейчас адекватно можно расценивать произошедшее. Последний словесный пост по мероприятию, которое прошло на этой неделе ?: ⤵ Это был действительно классный форум, который принес много опыта и понимания определенных простых вещей. Спасибо большое инфокому БГУ за теплый прием и эту атмосферу. Участвовал во многих ивентах, но этот действительно выдался уникальным и интересным. ◾@prkvetka — ты топ, надеюсь, что еще вернемся. ◽@kelih_kola — цудоўна правялі гэтыя дні, дзякуй за эмоцыі / the provocation station? ◾ @nasty_zmitrukevich — отдельная благодарность ?? ◽ И конечно же кафедре журналистики ГрГУ, которая нас безумно поддерживала? P. S. где-то в метре от кадра господин староста @suhotsky_, с которым лишь в ночь перед выступлением впервые попробовали стать единым целым? у нас действительно получилось ✊?? ↘ ?ПИАР ЖИВ?↘ #infocomfamily? #pr #prkvetka #grsu #bsu #journ

A post shared by Владимир Гонгало ? (@gongalo.v) on

— Сваім праектам мы паказалі, што можна развіваць турызм у малых гарадах Беларусі. Гэта можа быць сапраўды цікава і не з пункту гледжання гісторыі, а з пункту гледжання бізнеса. У малых гарадах ёсць адно-два прадпрыемствы. Працы мала, людзі едуць у абласныя цэнтры. Але калі стварыць працоўныя месцы ў родным горадзе, людзі застануцца і будуць рабіць горад лепшым, — кажа Уладзімір.

Сайтам на валанцёрскіх асновах займаюцца выкладчыкі і краязнаўцы. Кантэнт — гістарычныя матэрыялы, інфармацыя для турыстаў, база прадпрыемстваў горада. На сайце ёсць раздзел аналітыкі, дзе можна ўбачыць лакальныя пошукавыя запыты па бізнес тэматыцы і зразумець, што ў горадзе актуальна. Гэта будзе карысна для пачынаючых бізнесоўцаў, якія шукаюць нішу.

Гродзенскія студэнты прыдумалі праект “CityUp”, каб развіваць турызм і перамагаць беспрацоўе ў малых гарадах

Шмат узнагарод, але грошай не хапае нават на сервер

Зразумеўшы, што праект працуе, выкладчыкі напісалі код і стварылі праект «CityUp» — платформу, якая дазваляе ствараць падобныя сайты для іншых гарадоў. Паступіўшы ў Гродна на спецыяльнасць «Інфармацыя і камунікацыя», Уладзімір разам з аднагрупнікам Дзімам пачаў дапрацоўваць і папулярызаваць праект у іншых гарадах.

Але для гэтага патрэбны сур’езныя праграмісты і каманда, якая прасоўвала б праект на рынку краіны. А значыць патрэбныя грошы. Уладзімір і Дзмітрый ужо прадумваюць піяр-мерапрыемствы, ім дапамагаюць выкладчыкі і медыяцэнтр ГрДУ. У выніку ў кожным горадзе Беларусі павінен з’явіцца канкрэтны прадукт — сайт, які будзе вырашаць праблемы развіцця турызму і бізнесу. У перспектыве можна выходзіць на рынак СНД.

Гродзенскія студэнты прыдумалі праект “CityUp”, каб развіваць турызм і перамагаць беспрацоўе ў малых гарадах

— Мы навучым працаваць з платформай людзей, якія захочуць рабіць гэта для іншых гарадоў. Наша мэтавая аўдыторыя — беларусы, якія хочуць прасоўваць свой горад і ствараць яго імідж.

З праектам Уладзімір выступаў на многіх конкурсах і канферэнцыях ды атрымліваў прызы. Сярод іх — Балтыйскі навукова-інжынерны конкурс у 2016 годзе (1 месца ў секцыі «Computer Science»), Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя па гісторыі Беларусі ў 2014 годзе (2 месца), «BelSEF-2015» (2 месца ў секцыі «Computer Science») і «BelSEF-2016» (прыз за самую граматную бізнес-рэалізацыю). Сайт ikobrin.by стаў лепшым сайтам арганізацыі ўязднога турызму на выставе «ТИБО» ў 2014 годзе. У скарбонцы студэнта конкурс «IT-граніца», рэспубліканскі конкус «Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт».

www.instagram.com/p/BSTtzr7FD1E/?taken-by=vovagongalo

Нягледзячы на прадуктыўнасць сайта, яго хацелі закрыць з-за адсутнасці сродкаў не толькі на працу аўтараў і праграмістаў, але і на ўтрыманне сервера. Бывала, на сайт заходзіла 15 тысяч чалавек у дзень і сайт «завісаў». Рэклама, якую там зараз размяшчаюць, не акупіць нават тэхнічныя выдаткі. Сёлета іх удалося аплаціць дзякуючы падтрымцы мясцовых уладаў. Спонсараў спрабуюць знайсці на выставах, конкурсах, канферэнцыях і праз публікацыі ў СМІ.