Карыснае

Гродна для турыстаў: не-галоўныя музеі горада, якія варта наведаць

Замкі і галерэі - гэта цудоўна. Але на многіх яны наганяюць тугу сваёй падобнасцю ды кіламетрамі шафаў з тысячамі экспанатаў. Hrodna.life раіць наведаць турыстым, у тым ліку бязвізавым, месцы ўнікальныя, незаезджаныя, куды часам няпроста трапіць, дзе не давядзецца сумаваць, а часам можна нават спужацца.

1. Музей турэмнага побыту

У гродзенскай турме сядзелі многія знакамітыя асобы: Напалеон Орда, Фелікс Дзяржынскі, Валянцін Таўлай, Піліп Пестрак, Вольф Месінг ды іншыя. Нядзіўна, што пра гісторыю ўстановы ёсць што расказаць (і паказаць). У экспазіцыі прадстаўлены асабістыя рэчы, здымкі, дакументы і ўзнагароды былых супрацоўнікаў турмы, а таксама артэфакты, прысвечаныя гісторыі пенітэнцыярнага ведамства. Сярод экспанатаў - ланцугі, кайданы і рагаткі пачатку XIX стагоддзя, клеймы, якія ставілі на шчаку асуджаных. Ёсць рэканструкцыя камеры і вялікі макет гродзенскай турмы.

Фота: bip-grodno.by
Важна: Музей адчынены толькі для груп наведвальнікаў і па папярэднім запісе. Індывідуальна туды не патрапіць.

Адрас: вул. Кірава, 6

Кантакты: +375 (152) 72-09-73 (дзяжурная служба)

2. Музей у Вялікай харальнай сінагозе

Гродзенская сінагога згадваецца ўпершыню ў 1540 г., сучасны выгляд атрымала ў канцы ХІХ ст. Дзякуючы падтрымцы мясцовых прадпрымальнікаў будынак удалося адрэстаўраваць. Асабліва прыгожа выглядае малітоўная зала з вуглавымі калонамі, скляпеннямі і ляпнінай. Зараз тут адбываюцца малітвы, праходзяць святы, а яшчэ існуе музей, які быў прыватным, але стаў часткай Музея гісторыі рэлігіі. Ён расказвае пра гісторыю габрэяў Гродзеншчыны і знакамітых выхадцаў з гэтага рэгіёну.

Час працы: аўт-нд, 11.00−18.00

Адрас: вул. Вялікая Траецкая, 59а

Кантакты: +375 (152) 74−32−70

3. Музей гарадской гісторыі і побыту Януша Паруліса

У прыватным музеі Януша Паруліса знаходзіцца 40 тысяч самых розных экспанатаў, пераважна з «польскага» і савецкага часу, але не толькі. Рэчы перадаваліся з пакалення ў пакаленне: прадметы побыту, посуд, кнігі, елачныя цацкі, паштоўкі, гадзіннікі. Прадметамі можна карыстацца і зараз, і ўжо дакладна можна ўсё кранаць. Часам у музеі праходзяць тэматычныя выставы.

Музей знаходзіцца ў жылым доме. Пакуль музей не вельмі папулярны сярод гродзенцаў і гасцей горада, але мае вялікі патэнцыял.

Час працы: пн-пт, 10.00−21.00 (неабходны папярэдні званок)

Адрас: вул. Лермантава, 25

Кантакты: +375 (33) 604−90−08

4. Цэнтр навуковага пчалярства

У цэнтры прадстаўлены розныя віды вулляў і абсталявання, якія выкарыстоўваюцца пчалярамі: мёдагонкі, пылкаўтрымальнікі, трутнелоўкі. Наведвальнікам прапануюць дэгустацыю і апітэрапію — лячэнне пчаліным ядам.

Музей знаходзіцца на кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі факультэта ветэрынарнай медыцыны Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Каб туды патрапіць, трэба пазваніць на кафедру.

Адрас: вул. Валковіча, 1

Кантакты: +375 (152) 74-29-71

5. Аптэка-музей

Музей знаходзіцца ў будынку найстарэйшай у краіне аптэкі, якая нядаўна адзначала 300-годдзе. У экспазіцыі прадстаўлены лекавыя сродкі, аптэчны посуд і абсталяванне, медыцынскія інструменты, дакументы і кнігі XVIII — першай паловы XX стагоддзя. Аптэка дзейнічае і сёння: тут можна набыць лекі і фітатавары.

Фота: am.biotest.by

Час працы: 9.00−19.00, штодзённа

Адрас: плошча Савецкая, 4

Кантакты: +375 (152) 74-00-81

6. Музей праса

У свеце існуе не больш за дзесяць музеяў праса. У Гродне працуе адзін з іх. Асноўная экспазіцыя прысвечана прасу: яго гісторыі, развіццю ад пачатку і да нашых дзён. Ёсць і іншыя прадметы побыту. Экспанаты не перасякаюцца з іншымі гродзенскімі музеямі і паказваюць унікальны для горада прадукт. Экспазіцыя належыць вядомаму калекцыянеру Алегу Яршу. Таксама тут працуе крама даўніны.


МУЗЕЙ ЗАКРЫЎСЯ. КАЛЕКЦЫЮ ПРАСАЎ АЛЕГА ЯРША ЗАРАЗ МОЖНА ЎБАЧЫЦЬ У «ЦІКАВЫМ МУЗЕІ» (ВУЛ. ЗАМКАВАЯ, 18)


Час працы: аўт-пт, 10.00−18.00, сб-нд, 10.00−16.00

Адрас: вул. Савецкая, 7−23 (2 паверх, уваход са двара)

Кантакты: +375 (29) 780−13−18, +375 (29) 889−31−34

7. Музей пажарнай службы

У будынку найстарэйшай пажарнай часткі месціцца Музей гісторыі пажарнай службы. Але погляды збірае пажарная вежа або інакш каланча. Каланчу пабудавалі ў пачатку ХХ стагоддзя і гэта адзіны помнік архітэктуры такога тыпу ў Беларусі. На агляднай пляцоўцы вежы стаіць пажарнік-манекен. А з 2009 года штодзённа ў 11.58 на вежу падымаецца пажарны і трубіць. Адразу пасля яго мелодыі пачынае біць гадзіннік вежы Фарнага касцёла.

Падняцца на каланчу шэраговаму турысту няпроста: можна толькі ў Ноч музеяў або ў Дзень Незалежнасці. Затое ў музеі вельмі цікавая экспазіцыя з дыярамай палаючага города.

Важна: наведаць музей можна толькі папярэдне дамовіўшыся на візіт па тэлефоне

Час працы: пн-пт, 9.00−17.30

Адрас: вул. Замкавая, 19

Кантакты: +375 (152) 72−36−48, +375 (29) 788−12−55

8. Гродзенская кунсткамера

Больш за восемдзясят экспанатаў паталагічнага развіцця плоду, прыкладаў генетычных змяненняў у перенатальном перыядзе знаходзяцца ў гродзенскай кунсткамеры. Музей існуе на кафедры Нармальнай анатоміі Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта, дзе экспанаты пачалі збіраць яшчэ ў 1958 годзе. А яшчэ ў гэтым доме нібыта праводзілі ўскрыццё цела караля Стэфана Баторыя, але гэта няпраўда.

Каб патрапіць на экскурсію трэба загадзя пазваніць і дамовіцца.

Час працы: пн-аўт, пт-нд, 9.30−15.30

Адрас: вул. Карла Маркса, 1

Кантакты: +375 (152) 72-13-78

[irp posts="8336″ name="Для турыстаў і гродзенцаў. Дзе ў Гродне абмяняць грошы пасля 19.00?"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024