Ці ведаюць гродзенцы, як выглядаюць вядомыя жыхары горада, якія нярэдка трапляюць у навіны? Карэспандэнт Hrodna.life узяў пяць фотаздымкаў вядомых гараджан, паказаў іх мінакам на Савецкай і спытаўся: «А хто гэта?».
На нашых фота: танцоры Оля Лета і Яўген Якуш, радыёвядучы Дзмітрый Чэкан, бізнесмен Алег Зухавiцкi і старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой. Ці пазналі іх гродзенцы — глядзіце ў нашым відэа.
Відэа: Ян Хведчын