21 рубель за суткі і адзін душ на паверх. Колькі каштуе пажыць у гасцініцах Гродзенскай вобласці

Мы ўжо пісалі, як выглядаюць гасцініцы Гродна і колькі каштуе начлег у іх. Зараз мы паглядзелі, як выглядаюць нумары ў гасцініцах некалькіх раённых цэнтраў Гродзенскай вобласці. Таксама сабралі самыя цікавыя водгукі пастаяльцаў.

Гасцініца «Воранава»

Гасцініца належыць Воранаўскаму ЖКГ. У ёй 34 месцы: 13 аднамясцовых нумароў, 9 двухмясцовых, а таксама адзін аднамясцовы і адзін двухмясцовы найвышэйшага разраду.

Месца ў нумары з двума аднаспальнымі ложкамі каштуе ад 52 рублёў, сняданак у кошт не ўваходзіць.

Сярэдняя адзнака гасцініцы ў Google — 3,5 з 5.

Гасцініца «Іўе»

Гасцініца таксама належыць мясцовым ЖКГ. Яна разлічана на 38 чалавек. Для гасцей — 20 нумароў, абсталяваных тэлевізарамі і халадзільнікамі. У будынку гасцініцы ёсць цырульня і інфакіёск, а на заднім двары — паркоўка на 25 месцаў.

Размяшчэнне ў двухмясцовым нумары найвышэйшага разраду каштуе 28,69 руб., у аднамясцовым трэцяга разраду — 28,52 руб.

Сярэдняя адзнака гасцініцы ў Google — 3,7 з 5.

Гасцініца «Дзядзька Ваня» ў Дзятлаве

Гасцініца можа прыняць 30 гасцей. У кожным нумары — бясплатны Wi-Fi, ТБ, чайнік. У будынку гасцініцы ёсць бар і цырульня. Змена пасцельнай бялізны — раз на пяць дзён для аднаго госця.

Цэны на пражыванне нам даведацца не ўдалося, бо па ўказаных нумарах у гасцініцы не адказвалі.

Сярэдняя адзнака гасцініцы ў Google — 4,5 з 5.

Гасцініца «Бярозка» ў Ваўкавыску

Гасцініца была адрамантаваная ў 2004 годзе да рэспубліканскіх «Дажынак». Ёсць 56 нумароў, у тым ліку і для людзей з інваліднасцю. У дадатковыя паслугі ўваходзяць: пакой для прасавання адзення, выклік лекара, цырульня і камера захоўвання. Ёсць бар і рэстаран.

Месца ў двухмясцовым нумары каштуе 42 рублі, у аднамясцовым двухпакаевым нумары «Стандарт +» — 143. Сняданак — 4 рублі.

Сярэдняя адзнака гасцініцы ў Google — 3,9 з 5.

Гасцініца «Радуга» ў Астраўцы

У гасцініцы можна размясціць 56 чалавек. Ёсць абсталяваны нумар для людзей з інваліднасцю (устаноўлены поручні ў нумары і санвузле). Ёсць рэстаран і аўтастаянка на 10 легкавых машын.

Пражыванне ў двухмесным нумары — 29,70 рублёў, у нумары найвышэйшага разраду — 77 рублёў.

Сярэдняя адзнака гасцініцы ў Google — 3,6 з 5.

Гасцініца ў Ашмянах

У гасцініцы 30 нумароў, сярод іх 2 люксы.

Кошт за пражыванне ў аднамясцовым нумары — 21,20 рубля, у нумары люкс-127,10.

Сярэдняя адзнака гасцініцы ў Google — 2,7 з 5.

Гасцініца «Масты»

«У сакавіку 2012 года, пасля праведзенага капітальнага рамонту, здабыла новае аблічча гасцініца „Масты“. Трохпавярховы будынак гасцініцы адразу ж прыцягвае да сябе арыгінальнасцю і ахайнасцю. Але яшчэ больш прыцягвае яго ўнутраны інтэр'ер. Стыльны дызайн, чысціня і ўтульнасць, добразычлівая атмасфера — усё гэта робіць нашу гасцініцу прывабнай як для турыстаў, так і для бізнесменаў», — так апісваюць гасцініцу на сайце Мастоўскага райвыканкама.

Ва ўсіх нумарах гасцініцы ёсць тэлевізар, халадзільнік, тэлефон. Гасцініца прадастаўляе паслугі бізнес-цэнтра з доступам у інтэрнэт, ёсць камера захоўвання і сейф.

Сярэдняя адзнака гасцініцы ў Google — 4,1 з 5.

Гасцініца «Ліда»

У гасцініцы 152 нумары на 189 месцаў. Кошт пражывання ў аднапакаёвым двухмесным нумары (для людзей з інваліднасцю) — 28 рублёў, у «Люксе» — 150.

А ў вас ёсць досвед начлегу ў раённых цэнтрах? Нейкія гасцініцы Гродзенскай вобласці вас шакавалі ці, наадварот, прыемна здзівілі? Напісаць нашаму боту ў Telegram.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Мама умерла». Гродзенец пасля страты жонкі сам выхоўвае сына і шукае новае каханне

У адзін з дзён снежня 2021 года сямігадовы Артурка прачнуўся і знайшоў у суседнім пакоі…

20 студзеня 2025

Беларуская магія: як нашы продкі дамаўляліся з прыродай

У тым, што беларусы цанілі і да гэтага часу цэняць магію, упэўніцца не складана. Мы…

19 студзеня 2025

«З сабой я важу Беларусь». Калекцыянер з Гродна назбіраў некалькі дзясяткаў тысяч марак

Гродзенец Андрэй Мялешка захапіўся маркамі яшчэ ў першым класе, калі далучыўся да філатэлістычнага гуртка. І…

18 студзеня 2025

Каложскі вадаліў: гродзенскі артэфакт, які перажыў стагоддзі

Каложскі вадаліў, або акваманіл, — гэта адзін з найцікавейшых артэфактаў, якія захаваліся ў Гродне з…

18 студзеня 2025

«Як выкладаць, пракуратуру не цікавіць». 7 фактаў, як улады і патрыятызм змянілі беларускія школы

Цяпер замест пісьменнікаў і музыкаў у беларускія школы ўсё часцей запрашаюць актывістаў з “моцнай грамадзянскай…

17 студзеня 2025

Плошча Сцяга і падвесны мост да замка. Андрэй Хмель расказаў, як зменіцца Гродна (але не сказаў, калі)

Зараз гораду больш за ўсё не хапае паркаў і сквераў, лічыць старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй…

14 студзеня 2025